Юлія Шарова - Вяртанне Ліліт

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Вяртанне Ліліт» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вяртанне Ліліт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вяртанне Ліліт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты «Наша Нядоля», які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын, ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы, а ўначы гуляе па дахах. Таксама Ліліт сустракае вучонага ката, здольнага адрозніць Вівальдзі ад Гендэля, а яшчэ дзяўчыну-псіхолага, якой дапамагае раскрыць рэдкі дар з дапамогаю картаў Таро.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Вяртанне Ліліт — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вяртанне Ліліт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

6

Радыкс: Сонца ў Стральцы ў злучэнні з Юпітэрам і Нептунам у апазіцыі да Месяца ў Блізнятах

«Беларускі Гавэл ідзе ў прэзідэнты».

«Ці займее Беларусь свайго Вацлава Гаўла?»

«Новае слова ў беларускай палітыцы: пісьменнік сабраўся на выбары».

«Пісьменнік напіша новую старонку ў гісторыі беларускай палітыкі».

Апошняе ўжо занадта. Дый папярэднія тры таксама не айс, а ў галаву болей нічога не лезе. Крызіс жанру. Пара ў адпачынак, пакуль гэтая сраная перадвыбарчая кампанія не запрацавала на ўсе застаўкі.

Юрась Карповіч, спецыяльны карэспандэнт газеты «Наша Нядоля», уважаўся за вялікага майстра прыдумляць кідкія загалоўкі да сваіх і чужых матэрыялаў. Калі ён дзяжурыў на сайце, то слова ў слова запазычаныя артыкулы збіралі праглядаў болей за арыгіналы, а ўсё праз небанальныя, свежыя назвы. Але сёння здарыўся ступар: дэдлайны даўно мінулі, пра заяву «беларускага Гаўла», які пажадаў стацца прэзідэнтам, ужо даўно напісалі ўсе, нават «КП», а на сайце «Нашай Нядолі» не было хоць якой навіны пра знакавую для беларускай палітыкі падзею.

Ішла трэцяя гадзіна ночы. Юрась адарваўся ад ноўтбука і пашкандыбаў на кухню запарваць яшчэ адзін кубак кавы. Кава не дзейнічала. Цытрамон не дзейнічаў. Аспірын таксама. Юрасю балела галава і пякло сумленне, бо апрача няздадзенага матэрыялу была за ім яшчэ адна хіба, думкі пра якую ён гнаў ад сябе, а яны лезлі, як тыя нахабныя мухі.

Гавэл Беларускі абвясціў пра сваё рашэнне ісці на выбары досыць нечакана: ён наняў сядзібу кіламетраў за сотню ад Мінска, склікаў туды журналістаў нібыта дзеля прэзентацыі сваёй чарговай кніжкі, а там і зрабіў гучную заяву. Справа была ўвечары, гадзіне а сёмай, калі ўсе нармальныя людзі ўжо адпісаліся і з асалодай сёрбаюць піва ў «Цэнтральным», але менавіта сёння журналісцкая грамада канспектавала праграмную прамову Гаўла Беларускага і злюцела пстрыкала фотакамерамі.

Гавэл Беларускі зрабіў усё дзеля камфорту рэпарцёраў: сядзіба трапляла ў «яміну», дзе знікала мабільная сувязь, а ўжо сеціва і пагатоў не бралася. Да таго ж бальшыня рэпарцёраў прыбыла на месца сваімі аўто, а падчас фуршэту на стол выставілі зусім не піва «нулёвачку».

Юрась у думках абклаў нецэнзурнымі выразамі Гаўла Беларускага і перадвыбарчы штаб ягоны і каля дзявятай вечара выехаў з тае сядзібы – шукаць найбліжэйшай соты, дзе будуць працаваць і тэлефон, і 3G-мадэм. Рэпарцёрскі запал змушаў дваццацішасцігадовага карэспандэнта працаваць шпарчэй за Reuters і Associated Press. Ён запаркаваўся ля прыдарожнай кавярні, дзе сувязь была збольшага нармальнай, і там пачаў шрайбаваць артыкул пра Гаўла Беларускага – з бэкграўндам, з гіперспасылкамі па тэме, як і мае быць. І ён набліжаўся да апошняга абзаца, калі ў шыбу ягонага «опеля» далікатна пастукаліся.

Прыгожая, вельмі прыгожая.

Усё сэксуальнае жыццё Юрася складаў небагаты ўрыўкавы досвед з аднакурсніцамі, а потым з’явілася Вераніка, і вось ужо чатыры гады ён мог здраджваць сваёй дзяўчыне толькі з працай і са стойкай «Цэнтральнага». Але тут яго перамкнула.

Красуня папрасілася пасядзець у салоне, пакуль не скончыцца дождж, то бок не дождж, а сапраўдная залева з навальніцай. Камп’ютар давялося выключыць, і праца так ці іначай стала. Затым, калі дождж крыху сцішыўся і перастала грымець, Юрась вырашыў ехаць у горад, бо ўсё адно не паспяваў адпісацца аператыўна. Гадзіннік паказваў дваццаць хвілінаў па дзясятай.

Далейшае ён не памятаў нават у агульных рысах, але з нейкай незразумелай нагоды ён збочыў з трасы ў адзін з прыдарожных гайкоў і там, проста ў ягонай машыне, адбылося нешта салодка-непрыстойнае, пасля чаго хістальнік Юрасёвых перажыванняў завагаўся паміж «вой, што ж я нарабіў» і «ўга, як я магу».

Калі ён ачомаўся, была цёмная ноч, а красуня знікла, нібы ў паветры распусцілася. Галава балела, як пасля абмывання дыплома. Юрась думаў пра Вераніку і вяселле, якое ў іх мусіла адбыцца неўзабаве. Пра артыкул журналіст згадаў толькі калі прыехаў дадому.

І вось тут яго чакала катастрофа – ён нейкім вусцішным чынам не захаваў тэкст з бэкграўндам і гіперспасылкамі па тэме. Юрась пачаў аднаўляць у памяці ўсю структуру матэрыялу, але атрымлівалася нейкая лухта.

Урэшце а чацвёртай ночы ён неяк даў рады артыкулу і абазваў яго так арыгінальна, як ніхто б не даўмеўся:

«Беларускі Гавэл закруціў раман з прэзідэнцкімі выбарамі».

Ён сам апублікаваў тэкст на сайце і пад раніцу лёг спаць з пачуццём выкананага абавязку. Хай сабе адпісаўся апошнім, але ж які загаловак!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вяртанне Ліліт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вяртанне Ліліт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вяртанне Ліліт»

Обсуждение, отзывы о книге «Вяртанне Ліліт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x