Юлія Шарова - Вяртанне Ліліт

Здесь есть возможность читать онлайн «Юлія Шарова - Вяртанне Ліліт» — ознакомительный отрывок электронной книги совершенно бесплатно, а после прочтения отрывка купить полную версию. В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мiнск, Год выпуска: 2018, ISBN: 2018, Жанр: foreign_contemporary, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Вяртанне Ліліт: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Вяртанне Ліліт»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Ліліт, першая жонка Адама, пакінула рай і не прыжылася ў пекле. За гэта Бог і Д’ябал змусілі яе падпісаць угоду, паводле якой Ліліт мусіць бясконца ўвасабляцца ў зямных жанчын і жыць сярод людзей. Пабадзяўшыся па свеце, Ліліт урэшце трапляе ў сучасны Мінск. Тут яна сустракае журналіста газеты «Наша Нядоля», які марыць пра літаратурную славу, папулярную блогерку, якая вучыць жанчын абуджаць у сабе Багіню, дэмана, які спакушае жанчын, ды анёла, які ўдзень працуе праграмістам і складае гараскопы, а ўначы гуляе па дахах. Таксама Ліліт сустракае вучонага ката, здольнага адрозніць Вівальдзі ад Гендэля, а яшчэ дзяўчыну-псіхолага, якой дапамагае раскрыць рэдкі дар з дапамогаю картаў Таро.
Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

Вяртанне Ліліт — читать онлайн ознакомительный отрывок

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Вяртанне Ліліт», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

9. Ліліт не мае права выходзіць замуж.

10. Носьбіткі пасля ўцелаўлення ў іх страчваюць здольнасць да зачацця.

11. Ліліт не мае права дапамагаць жанчынам нават пры пагрозе іхнаму жыццю і здароўю. Вынятак складаюць дзяўчынкі да першага вяртання Чорнага Месяца. Такія дзяўчынкі могуць атрымліваць ад Ліліт здольнасць празорлівасці і наслання.

12. Ліліт не мае права раскрываць сваю таямніцу і даваць уратаваным дзяўчынкам здольнасцяў болей, чым вызначана ўгодай.

13. Ліліт мае права ратаваць дзяўчынак у адной і той самай краіне толькі раз на стагоддзе.

14. Парушэнне ўгоды вядзе да пакарання Ліліт вечным зняволеннем пад наглядам Бога і Д’ябла.

– Трэ падпісваць, часу няма, – сказаў Бог. – Ад нас вымагаюць дакумента!

– Я нічога не буду падпісваць, – сказала Ліліт.

– Думаеш, ты мацнейшая за нас двух і ад цябе тут хоць нешта залежыць? – з пагардай перапытаў Д’ябал.

І яны паглядзелі ёй у вочы. Ліліт магла б вытрываць позірк аднаго з іх, але разам яны былі занадта рашучыя ў выкананні свайго плана. Іх прышпорвалі страх перад Бясконцым і прага ўлады, а жанчына ў смарагдавага колеру строі ўсё псавала.

У той момант яна зразумела, хто перадаў зямным мужчынам такую зацятасць у змаганні за ўладу. Бог і Д’ябал у гэтым былі падобныя як браты-блізнюкі.

Ліліт супраціўлялася. Левая рука бялела і дрыжэла, але цягнулася да пергаменту насуперак ейнай волі. Пяро, якое імкнулася ўкласціся ёй у пальцы, зламалася – апошняе, што яна магла зрабіць у сваю абарону. Далонь, як нежывая, упала на пергамент. Скуру нешта апякло. Ліліт ускрыкнула і заўважыла, што на тыльным баку далоні з’явіўся моцны апёк, а на пергаменце пад угодай стаіць чорны значак – позні сход Месяца з крыжам унізе.

– Так нават і лепей, – сказаў Бог і выцер пот з ілба. – Вось і дакумент – Бясконцае будзе не ў прэтэнзіі.

– Так ці іначай, але красуню чакае вечнасць, – гігікнуў Д’ябал. – Вечная змена носьбітак або вечная і страшная вязніца. Гэта мы з табой добра прыдумалі. А цяпер выправім яе да зямных людзей. Акурат поўня, наш ход. Можаш быць упэўненая, мы цябе без прыгодаў не пакінем!

Хто б сумняваўся.

Ліліт зняможана апусціла твар на рукі, што ляжалі на белым мармуровым стале. Яна цяпер не верыла ў Бясконцае, бо калі яно дапускае падпісанне ўгоды, падобнай да прысуду, дык на што можна спадзявацца.

Яна хацела падаць руку Еве, але загубіла і яе, і сябе.

Цэлая вечнасць у няволі наперадзе.

Цэлая вечнасць.

Частка І. Сукуб

1

Транзіты: Сонца ў Раку ў квадратуры з Юпітэрам і Уранам у Авене і апазіцыі з Плутонам у Казярогу

Першыя адчуванні будуць жахлівыя: рэзкі боль электрычным разрадам прабягае па ўсім хрыбетніку, потым задуха, потым заледзянеласць у пальцах рук, скроні, узятыя ў нябачныя клешчы, брудна-залатыя мухі перад вачыма. І боль, што не мае лакалізацыі, – жывёльны страх смерці. Уся паслядоўнасць адчуванняў наадварот, як пераматаны назад відэашэраг.

Найгалоўнейшае – каб яны не зразумелі, што ты загадкавым чынам не загінула і зноў можаш дыхаць. Болей за тое, зламаныя хрыбеткі неяк зрасліся ў адно імгненне, і ты можаш паварушыць рукой. Але не варушыся і не дыхай, іначай яны давершаць справу, і тады ўсё пачнецца спачатку.

– А дзеўка ўжо таго…

– Стрэльні для кантролю. Бач, дрыгаецца.

Уцелаўленне не можа адбыцца зусім незаўважна – рэфлексы ніхто не касаваў. Калі яны зараз «стрэльнуць», то наступная носьбітка з’явіцца толькі на найбліжэйшую поўню, а цябе прыцягне чорт ведама куды.

– Пох…й. Ёй п…ц.

У перакладзе на людскую мову гэта значыла, што страляць яны не будуць. Тая, каго ўжо клікалі Міланай, сканцэнтравалася на выкананні сваёй ролі. Яна не ўмела дакладна чытаць чужыя думкі – такіх здольнасцяў ёй не пакінулі, але яна чытала падзеі, што адбываюцца тут і цяпер. Мілана ведала, што ў аднаго з ейных катаў – дачка ў садку на іншым канцы горада. Кранальна. Бамбіза з рэльефнымі біцэпсамі-трыцэпсамі, які кагадзе забіў носьбітку, думаў пра сваю дачку – таўсмаценькую пяцігадовую дзяўчынку з носікам-бульбінай, як у любага таты. Амаль пятая вечара, час дзіця забіраць. У другога ўсё празаічней – здаць справу пра выкананы загад. У трэцяга – піва і футбол. Чацвёртаму, які за стырном, трэба аліву мяняць. Забіць двух чалавек і скінуць трупы ў лесапаласе на паўночным захадзе Масквы – проста частка іхнае працы, на якую яны не марнуюць ніводнай эмоцыі. Пасля яны спакойна разыходзяцца па сем’ях, качалках, барах і дзявулях. Цяпер іх усіх падціскае час, таму яны найхутчэй зваляць сваіх кліентаў у найбліжэйшую яміну і проста закідаюць галлём і леташнім лісцем.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Вяртанне Ліліт»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Вяртанне Ліліт» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Вяртанне Ліліт»

Обсуждение, отзывы о книге «Вяртанне Ліліт» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x