Павярнуўшыся да Алега, Дзянісаў сказаў:
— Сябры! Нас захапіла небывалая магнітіная бура. Глядзіце, як лютуе Сонца!
Калі чорнае шкло загарадзіла экран абсерваторыі, падарожнікі ўбачылі сапраўды феерычную карціну. На небе, раскінуўшы доўгія шчупальцы асляпляльна белых пратуберанцаў, ляжала распластанае Сонца. Хлопцы спалохана замёрлі: ці не адбыўся выбух на cвяціле? Гэта пагражала-б катастрофай не толькі касмічнаму караблю, але нават планетам. Адразу былі ўключаны аўтаматычныя лічыльныя апараты.
Некалькі напружаных хвілін — і атрыманы вынікі. Так, памер пратуберанцаў небывала вялікі, ён дасягае каля аднаго мільёна кілометраў... На Сонцы адбыўся выбух, але ён не пагражальны, бо пратуберанцы ўжо больш не пашырыліся.
— Ух! — з палёгкай уздыхнуў Дзянісаў.— Бачыце, і Соінца ўмее жартаваць...
— Што-ж рабіць, Іван Іванавіч? — у роcпачы спытаў Алег.
— Мацней трымацца за тапчаны. Вучыся ў Віктара.
Гэта было сказана не без іроніі.
Віктар ляжаў з прыжмуранымі вачыма. Рукі яго прыкметна дрыжалі, на ілбе выступіў пот.
— Віктар, як самаадчуванне? — ужо сур’ёзна звярінуўся начальнік экспедыцыі да штурмана.
— Нічога... Гэта пройдзе... Вельмі цісне грудзі...
Прайшлі доўгія, пакутлівыя хвіліны. Члены экіпажа змучыліся, змарнелі. Яны нават не адважваліся перамаўляцца адзін з адным: бераглі сілы. Хто ведае, колькі часу будзе прадаўжацца шалёная магнітіная бура. Трэба вытрымаць, выратаваць карабель і прывесці яго да вызначанага пункта.
Як далёка родная планета! Яна падобна адсюль на двайны дыск звычайнага Месяца. А гэта ўказвае на сур’ёзную небяспеку: карабель аддаліўся ад яе не менш як на 840 тысяч кілометраў. Ніводнага слова і гуку не чуваць у эфіры: магнітная навальніца...
Зямля, Зямля! Цi суджана вярнуцца тваім падарожнікам?
***
25 чэрвеня. 23 гадзіны 00 хвілін.
Паскарэнне ўпала да 6 метраў у секунду. Я адчуў сябе лепш і заняў месца за пультам кіравання. Баліць галава, ныюць, быццам натруджаныя, спіна і ногі. Але ў мяне пакуль невялікі клопат: я сачу толькі за метэорамі. Яны ў гэтым кутку космаса — рэдкія госці.
Дзянісаў загадаў весці дзённік назіраніняў. Я з радасцю згадзіўся. Дзённік! Ты становішся членам экіпажа. Вітаю цябе, дружа! Калі размаўляю з табой, лёгка на сэрцы. Ты абуджаеш думкі, накіроўваеш у палёт мары, ты адганяеш сум i трывогу.
Тое, што адбылося з нашым караблём, магло мець трагічны канец, Калі мы збіраліся ў падарожжа, ніхто не папярэдзіў аб грoзнай небяспецы. А гэта ўжо сур’ёзны пралік навукі. Таварышы вучоныя, што вы скажаце на гэта?
На наша шчасце, здарылася прыемная выпадковасць — «Вулкан» забяспечаны новым дзівосным рухавіком. Дзянісаў лічыць, што з яго дапамогай хутка пачнем прабівацца да арбіты роднай Зямлі. Цяпер мы знаходзімся ад Зямлі на адлегласці двух мільёнаў кілометраў. На чорным, як сажа, небе яна свеціцца зусім невялікім дыскам.
Ляцім ужо болей сутак.
Хуткасць ракеты неверагодная — 40 кілометраў у секунду. Калі мы не пачнем тармажэння, нас вынясе за межы сонечнай сістэмы, i ракета ператворыцца ў звычайны блукаючы балід. Не вельмі прывабная перспектыва!
Дзянісаў і Віктар сядзяць ля астранамічнай абсерваторыі. Яны ўвесь час сочаць за каронай Сонца. Магутнае свяціла па-ранейшаму бунтуе распаленымі газамі, захлынаецца ад дыму дзівосных вогненных вулканаў. Але вогненная ліхаманка паволі патухае. Сонца будзе жыць, свяціць, як і свяціла. Праўда, у сусвеце ёсць зоркі-сонцы, якія ўзрываюцца па-сапраўднаму i з такой сілай, што за кароткі прамежак часу набухаюць да велізарных памераў. Відаць, Сонца не належыць да такіх свяціл, яно — даволі ўстойлівая зорка.
Вельмі зручна назіраць за Юпітэрам, Марсам і Сатурнам. 3 Плутонам адбываюцца нейкія дзівосы, ён крыху адхіліўся ад сваёй арбіты. Што гэта? Вынік ранейшых няправільных вылічэнняў, ці на планету ўплываюць нейкія іншыя пабочныя сілы?
Адказаць на гэтыя пытанні будзе цяжка. Калі-б на ракеце быў устаноўлены магутны зямны тэлескоп, магчыма, удалося-б лепш вывучыць норавы далёкай сяброўкі Зямлі.
26 чэрвеня. 3 гадзіны 15 хвілін.
Працуюць атамныя рухавікі ракеты. Пачынаецца тармажэнне. Нас зноў прыкоўвае да гумавых канапак, i мы з затоеным дыханнем глядзім на паказанні вымяральных прыбораў.
Стрэлкі раскручваюцца ў адваротны бок — якая радасць! Ракета пад вялікай нагрузкай. Мы чуем, як уздрыгваюць сцены, падлога, нават святло, здаецца пацямнела ад вялікай натугі матораў.
Зямля, глядзі, мы не адважыліся пакінуць цябе. Мы перамаглі вар’яцкую сілу стыхіі і хутка паднімем парус зваротнага плавання.
Читать дальше