Калі папярэдні Новагародскі перыяд з’яўляўся часам станаўлення і ўмацавання Вялікага княства Літоўскага (BKJI), то наступны — Віленскі, які таксама быў нядоўгім, бо працягваўся менш стагоддзя (з 1316-га да 1385 г.), быў часам бурнага тэрытарыяльнага росту гэтай беларускай дзяржавы, што і вывела яе ў лік найбуйнейшых тагачасных еўрапейскіх краін.
Мы ўжо гаварылі аб прычынах страты Новагародкам свайго сталічнага значэння 1. Але побач з упадкам дамінуючага значэння яго і яго зямлі ў дзяржаве ішло ўзвышэнне Полацкага княства. Праўда, сталіца з Новагародка не «перайшла» ў сам Полацк, аднак яна зноў перамясцілася ў крывіцкую зямлю, у Вільню, якая была галоўным асяродкам племя крывічоў на ўсходзе сучаснай Літвы і, як убачым далей, стала цэнтрам аднаго з удзелаў Полацкага княства.
Што ж уяўляла сабой тады Вільня? Чаму менавіта яна стала пераемніцай Новагародка як сталіцы дзяржавы?
Найперш — пра ўзнікненне гэтага горада.
У летапісах XVI ст. вельмі маляўніча гаворыцца аб заснаванні Вільні Гедзімінам [1] У беларуекай навуковай літаратуры імя гэтага вялікага квязя літоўскага традыцыйяа ўжываецца ў форме «Гедымін», аднак Мікола Ермаловіч настойвае на сваёй форме, даючы гэтаму пэўныя абгрунтаванні. (Заўвага рэд.)
.
Нібыта гэты князь, будучы на паляванні, натрапіў на прыгожую гару над ракою Вяллёю, дзе забіў тура, і таму яна ў далейшым стала называцца Туравай гарой. Паколькі было позна, Гедзімін вырашыў не вяртацца дадому ў Трокі, спыніўся ў даліне Свентарога, дзе пазней вялікіх князёў спальвалі пасля смерці, і там заначаваў. I нрысніўся яму сон, што на гары, якую звалі Крывою, а цяпер завуць Лысаю, стаіць вялікі жалезны воўк, і ў ім равуць сто ваўкоў. I калі Гедзімін, прачнуўшыся, звярнуўся да валхва Ліздзейкі, каб ён разгадаў гэты сон, дык той сказаў: «Жалезны воўк азначае, што тут будзе сталіца, а што ў яго ўнутры раўло, то гэта слава аб гэтым горадзе, якая пойдзе на ўвесь свет». I вось Гедзімін, пачуўшы такое, адразу ж загадаў прывесці сюды людзей, каб закласці замкі, адзін на Свентарозе — Ніжні, і другі — на Крывой гары, і назваў гэтыя замкі Вільняй.
Вядома ж, перад намі легендарнае асэнсаванне ўзнікнення Вільні, тым болып што перад гэтым нешта падобнае гаварылася аб збудаванні Трокаў.
Археалагічныя ж дадзеныя сведчаць, што Вільня ўзнікла не ў XIV ст., а значна раней. Як паказалі даследаванні В. i Е. Галубовічаў (на жаль, цяпер яны чамусьці замоўчваюцца некаторымі даследчыкамі), Вілыш была заснавана крывічамі 3. Як адзначалася намі раіюй, пры разглядзе славянскага засялсіпш Беларусі, крывічы рухаліся з захаду па Нёманс і яго прытоках, таму з’яўленне іх на Вяллі і заснаванне імі тут горада не было выпадковым. Менавіта гара, якая спачатку называлася Крывой, а пасля — Лысай, і стала мсецам, дзо пачаткова аселі крывічы. Пасля яны залажылі тут горад, які стаў называцца Крывічгорадам (пазней — Крывым Горадам) і стаў адной са сталіц гэтага племя. Археалагічныя матэрыялы паказваюць, што паселішча, якое існавала на гэтай гары, было знішчана агнём у VII ст. н. э. I калі да таго часу кераміка і іншыя рэчы былі тут тыпова балцкімі, то пасля яны знікаюць і замяняюцца керамікай, характэрнай для славянскіх магільнікаў 4.
Як вядома, у VII ст. ішло славянскае засяленне тэрыторыі сучаснай Беларусі і ўсходняй часткі Літвы. Несумненна, што крывічы і знішчылі гэта балцкае паселішча, а на яго месцы заснавалі сваё, якое пазней і вырасла ў горад. Моцная, відаць, калонія крывічоў, пасяліўшыся тут, як убачым далей, не мірным шляхам, пачала ўмацоўвацца сярод балцкага насельніцтва, паступова асімілюючы яго і ператвараючы ў славянскае. Пра тое, што гэтае паселішча спачатку называлася Крывічгорадам, сведчыць яго назва і ў нямецкіх хроніках — Крывічкаструм (Крывіцкая крэпасдь), і ў літоўскай мове — «Крэйвепіліс» 5. Аб славянскім паходжанні Вільні разам з яе назваю сведчаць і назвы гор, дзе яна пачаткова размяшчалася, і назвы замкаў і нават назва ракі (яна заведца не Нярысам, а Вяллёй, як называюць яе і сёння тутэйшыя беларусы). Невыладкова таму нямецкі храніст XIV ст. Віганд Марбургскі і называў Вільню рускім горадам 6.
Усе гэтыя факты як найледш адмятаюць сдробы некаторых сучасных даследчыкаў прыменшыць або нават і зусім паставіць пад сумненне факт з’яўлення ў гэтым рэгіёне славянаў 7. Менавіта славянская каланізацыя мела тут першаступеннае значэнне, у выніку чаго Вільня ўжо ў XIV ст. мела ўсе рысы славянскага горада. Вядома, гэта не адмаўляе таго, што тут жыло і іншапляменнае насельніцтва, у тым ліку і язычніцкае, якое ў літаратуры звычайна атаясамліваецца толькі з балтамі.
Читать дальше