• Пожаловаться

Мікола Ермаловіч: Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Ермаловіч: Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Мікола Ермаловіч Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем «віленскі» ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых натуральных дакументальных сьведчаньняў. Адным з асноўных аспэктаў працы з’яўляецца вяртаньне з небыцьця беларускай Вільні. Менавіта з гэтым горадам аўтар атаясамлівае ўздым, што адбыўся у ХІV стагодзьдзі. Аўтар робіць выснову, што ў папярэднія перыяды ні Полацку ні Наваградку не ўдавалася аб’яднаць вакол сябе ўсе этнічна беларускія землі. Але якраз Вільня, як крывіцкая калёнія сярод балцкага мора Аўкштайціі, стала тым зьвяном ланцуга, які зьяднаў балцкі і славянскі пачаткі беларускага народу.

Мікола Ермаловіч: другие книги автора


Кто написал Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Гедзімін, як і ўсе яго папярэднікі на вялікакняскім пасадзе, таксама заваёўваў балцкія землі. Таму зразумела, чаму, як яшчэ зазначаў В. Антановіч, літоўцы (у сучасным значэнні гэтага слова) так варожа адносіліся да вялікакняскай дынастыі 39. Прычына ў тым, што дынастыя гэтая была ім чужой.

На фоне такіх фактаў вельмі ўжо непераканаўча гучаць сцверджанні аб Вялікім княстве Літоўскім як літоўскай дзяржаве, што ўтварылася ў выніку заваявання літоўскімі кііязямі беларускіх і іншых славянскіх земляў. Усё, як мы бачылі, адбывалася наадварот. Таму не можа быць гаворкі ні аб Вялікім княстве Літоўскім як літоўскай дзяржаве (таксама ў сучасным значэнні гэтага слова), ні аб тым, што вялікія літоўскія князі былі выразнікамі інтарэсаў літоўскіх феадалаў, бо апошнія ўвесь час супраціўляліся ўтварэнню Вялікага княства і з’яўляліся ворагамі гэтага гістарычнага працэсу.

Але хаця ўваходжанне беларускіх земляў у склад Вялікага княства Літоўскага і было мірным, яго нельга ўяўляць ідылічным. Гэтыя землі не столькі падначальваліся вярхоўнай уладзе, колькі навязвалі ёй патрэбную ім палітыку. Гэта і давала ім у межах дзяржавы шырокую аўтаномію, а таксама магчымасць ажыццяўлення ранейшых мэт, якіх яны не маглі б дасягнуць, калі былі раз’яднанымі. Сказанае найперш адносіцца да найболып буйнай і развітай складовай часткі Вялікага княства Літоўскага — Полацкай зямлі.

Аднаўленне Полацкай палітыкі ў адносінах да Пскова і Ноўгарада

Раней ужо гаварылася аб паступовым узвышэнні Поладкай зямлі ў новай дзяржаве, якое пачалося з 80-х гг. XIII ст. і знайшло яскравае выяўленне пры Гедзіміне. Менавіта інтарэсы Полацка найперш і вызначалі дзяржаўную палітыку гэтага князя. Як вядома, Полацк на прадягу ўсёй ранейшай сваёй гісторыі быў у непрыязных адносінах са сваімі паўночнымі суседзямі — Псковам і Ноўгарадам, якіх ён імкнуўся падначаліць сабе. Ужо першы вядомы нам полацкі князь Рагвалод нападаў на Наўгародскія воласці, чым і быў выкліканы паход наўгародскага князя Уладзіміра Святаслававіча ў 980 г. на Полацк 40. У 1021 г. князю Брачыславу Ізяслававічу ўдалося нават здабыць Ноўгарад. У 1065 г. Усяслаў Чарадзей ваяваў супроць Пскова і таксама часова захапіў Ноўгарад. Узнаўлялася гэтая варожасць і на працягу ХП ет. У наступным дзесяцігодцзі яна заціхла з прычыны сумеснай барацьбы Полацка, Пскова і Ноўгарада з крыжакамі, але ў канцы XIII ст. зноў аднавілася, сведчаннем чаго можа быць паход «лнтвы» на Ловаць, г. зн. на Наўгародскую зямлю. Вядома ж, ён, як і ўсе набегі «лнтвы» на гэтую, а таксама на Пскоўскую і Смаленскую землі ў першай палове XIII ст., быў арганізаваны Полацкам.

Аднак у часы Гедзіміна гістарычныя эбставіны для правядзення ранейшай палітыкі, найперш у адносінах да Пскова і Ноўгарада, намнога змяніліся. 3 аднаго боку, аб’яднанне асноўнай масы беларускіх земляў дало магчымасць полацкай палітыцы перарасці ў агульнадзяржаўную. 3 другога боку, у гэты час Пскоў і Ноўгарад ужо не былі цалкам самастойнымі, а ўсё больш уцягваліся ў арбіту палітычнага прыцягнення Маскоўскага княства. Вось чаму полацканаўгародская і полацка-пскоўская супярэчнасці менавіта тады і перараслі ў міждзяржаўныя супярэчнасці Беларускай дзяржавы (якою найперш было Вялікае княства Літоўскае) і Маскоўскага княства, хаця дасюль іх узаемаадносіны былі мірньімі, што знайшло сваё выяўленне ў шлюбе маскоўскага князя Сімяона Іванавіча з дачкой Гедзіміна Анастасіяй 41.

Што да адносінаў з Псковам, дык трэба зазначыць, што ён сам імкнуўся вызваліцца зпад залежнасці ад Ноўгарада, спадзеючыся ў гэтым абаперціся на дапамогу Вялікага княства Літоўскага. Апроч таго, Пскоў цярпеў ад нападаў крыжакоў, і гэта змушала яго звяртацца да суседняй дзяржавы, якая таксама вяла зацятую барацьбу з крыжакамі. Цяжкасці Пскова з мэтаю прыцягнення яго пад сваю ўладу і выкарыстоўваў Гедзімін. Ён заўсёды пасылаў пскоўцам на дапамогу свайго зяця Давыда Гарадзенскага. У літаратуры ёсць сцверджанне, што апошні нібыта быў сынам пскоўскага князя Доўманта 42, і што пасля смерці яго быў абраны князем Пскова, хоць па незразумелых прычынах чамусьці пайшоў на бацькаву радзіму (Доўмант быў родам з Беларусі), але пскоўцы паранейшаму бачылі ў ім свайго князя і таму клікалі яго да сябе на выручку ў цяжкія моманты. Аднак усё гэта не пацвярджаецца крыніцамі, і, найпорш, мскоўскімі летапісамі. Найверагодней, што Давыда Гарпдаоіюкага насылалі пскоўцам на дапамогу ў барацьбо з крмжакамі як умелага военачальніка. Упершышо гэта адбылося ў 1322 г. Крыжакі, нягледзячы на перамір’е, учьшілі на Чудскім возеры дзікі гвалт над пскоўскімі людзьмі. Для помсты чужынцам і быў пакліканы Давыд Гарадзенскі. На чале свайго беларускага войска і пскоўскага апалчэння ён уварваўся за р. Нарву ў крыжацкія ўмацаванні, нанёс ім цяжкі ўрон і з багатай здабычай і пяццю тысячамі палонных вярнуўся ў Пскоў 43. Вядома ж, крыжакі не маглі пакінуць такую ганебную для іх паразу без адказу і 11 мая 1323 г. зноў напалі на Пскоў. I гэтым разам дапамог Давыд Гарадзенскі, які адагнаў ворага, знішчыўшы яго сценабітныя машыны і іншае ўзбраенне 44. Новая перамога была асабліва важная для Пскова, бо Ноўгарад чамусьці не прыйшоў яму на дапамогу.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Обсуждение, отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.