Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Працяг сэрыі Старажытная Беларусь вядомага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча прысьвечаны аднаму з найбольш важных пэрыядаў беларускай гісторыі — віленскаму. Паводле словаў самога аўтара пад акрэсьленьнем «віленскі» ён разумее пэрыяд, які вядомы як пэрыяд найбольшага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. У сваёй працы Мікола Ермаловіч заўсёды спрабаваў знайсьці гістарычную праўду сярод невялікай колькасьці ацалелых натуральных дакументальных сьведчаньняў. Адным з асноўных аспэктаў працы з’яўляецца вяртаньне з небыцьця беларускай Вільні. Менавіта з гэтым горадам аўтар атаясамлівае ўздым, што адбыўся у ХІV стагодзьдзі. Аўтар робіць выснову, што ў папярэднія перыяды ні Полацку ні Наваградку не ўдавалася аб’яднаць вакол сябе ўсе этнічна беларускія землі. Але якраз Вільня, як крывіцкая калёнія сярод балцкага мора Аўкштайціі, стала тым зьвяном ланцуга, які зьяднаў балцкі і славянскі пачаткі беларускага народу.

Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

У сувязі з гэтым хочацца звярнуць увагу на такі факт. 3 40-х гадоў XIV ст. захавалася гісторыя аб трох віленскіх дакутніках, якія перайшлі з язычніцтва ў хрысціянства, за што і лаплаціліся жыццём. Тут асабліва цікава тое, што да прыняцця хрысціянства гэтыя асобы насілі яўна славянскія імёны — Кумец, Круглец, Няжыла. А гэта можа сведчыць, што язычнікамі ў той час маглі быць не толькі балты, але і славяне, найдерш крывічы. Жывучы ў Вільяі і ў яе наваколлі, яны былі адрэзаныя ад такіх буйных хрысціянскіх цзнтраў, як Полацк і Тураў, і маглі яшчэ доўга, як і балты, заставацца язычнікамі. Усё гэта трэба было ўлічваць, каб не пераболыпваць значэння балтаў, якія звычайна толькі і атаясамліваюцца з язычнікамі ў гісторыі Вялікага княства Літоўскага.

Як бачым, Вільня з’яўляецца спрадвечным беларускім горадам, і таму зразумела, што яераяясенне туды сталіцы з Новагародка не толькі не магло паўплываць на беларускі характар Княства, але яшчэ болыд падкрэслівала яго. Зрабіўшыся сталіцай, Вільня, як крывіцкі горад, яшчэ болыд садзейнічала беларускай кала’-нізацыі балцкіх земляў і асіміляцыі іх насельніцтва.

Аднак, менавіта з гэтага часу пачалі складвацца ўмовы для ўзнікнення погляду на Вялікае княства Літоўскао як дзяржавы літоўскай (у сучасным значэнні гэтйга слова), дзе славянскія землі былі заваяваны літоўскімі князямі і знаходзіліся ў іх падначаленні. Рэч у тым, што ў сувязі з перанясеннем сталіцы з Новагародка ў Вільню і назва «Літва» пачала паступова пераходзіць з Верхняга Панямоння на ўсход сучаснай Літвы, выцясняючы адтуль старую назву «Аўкштайцію». Тым не менш у XIV ст. аўкштайцкія землі яшчэ не атаясамліваліся з Літвой. Гэта пацвердзіў нямецкі храніст П. Дусбург, які, гаворачы аб падзеях 1294–1300 гг., называў Аўкштайцію «ўладаннем караля Літвы» 8. Тое самае мы бачым і ў грамаце Гедзіміна ад 2 кастрычніка 1323 г. Ужо тое, што гэты князь, называючы сябе каралём Літвы, палічыў патрэбным у ліку іншых земляў, ад імя якіх ён заключыў мір, назваць і Аўкштайцію, гаворыць пра яе агульнавядомае ў той час найменне і пра тое, што тытул караля Літвы паходзіць не адсюль 9. Наколькі доўга трымалася тут гэта назва, сведчыць яе ўжыванне Вітаўтам у 1422 г. 10. Аднак, хоць і паступова, але назва «Літва» — найперш пад уплывам знаходжання тут сталічнай Вільні — замацоўваоцца ў Аўкштайціі, выцесніўшы адтуль ранейшае найменпе. Новая назва пачала ўспрымацца тут як адвечная, што і прывяло да атаясамлівання гэтай Літвы са старажытнай, і тым самым унесла, як мы ведаем, выключна вялікую блытаніну ў поглядзе на ўтварэнне Вялікага княства Літоўскага, выводзячы вытокі гэтай дзяржавы з тэрыторыі сучаснай Літвы, а не з Верхняга Панямоння, як было ў сапраўднасці.

Археалагічныя матэрыялы паказваюць, што Вільня да пачатку XIV ст. развілася ў такое значнае паселішча, што Гедзімін палічыў патрэбным перанесці сюды сталіцу дзяржавы.

Якога яны роду?

Паколькі Гедзімін лічыцца цэнтральнай постаццю ў родзе вялікіх князёў літоўскіх, якія, пачынаючы з XIV ст., называліся Гедзімінавічамі, варта яшчэ раз звярнуцца да пытання аб паходжанні гэтай дынастыі.

Паводле падання, якое з’явілася яшчэ ў XV ст. (упершыню яно зарэгістравана ў Я. Длугаша), вялікія літоўскія князі і знакамітыя літоўскія роды паходзяць ад славутых рымлянаў, што, ратуючыся ад Нерона, прыплылі ў вусце Нёмана і пачалі прасоўвацца па гэтай рацэ далей 11. Мэтаю такой версіі было паказаць больш слыннае і даўняе паходжанне літоўскай знаці ў параўнанні з польскаю, якая пасля Крэўскай уніі ўсё больш настойліва імкнулася падначаліць сабе Вялікае княства Літоўскае. Унесеная Я. Длугашам і асабліва М. Стрыйкоўскім у іх творы, гэта легенда пашырылася ў гістарычнай літаратуры, нярэдка выдавалася за праўду. Вядома ж, Гедзімін, як і іншыя літоўскія князі, лічыўся нашчадкам знакамітых рымлянаў.

Але зусім інакш падаедца паходжанне вялікіх літоўскіх князёў у некаторых рускіх летапісах. Апавяданне пра гэта пачынаецца з падзей 1129 г., калі кіеўскі князь Мсціслаў Уладзіміравіч захапіў Полацк, а полацкія князі Рагвалодавічы (маецца на ўвазе прыналежнасць да гэтага роду полацкіх князёў) былі забраныя ў далон і высланыя ў Царград. Літва ж у той час даніну давала князям полацкім, а «владома свонмн гедманы». Але калі полацкія князі былі высланыя, «внльняне прііложнся дань даватн королю Угорскому за страхованне велнкого князя Мстнслава Владнмнровнча», а таксама «взяша собе по Царяграда князя Полохского Ростнслава Рогволодовнча детей: Давшіакнязя да брата его Мовкольда-князя» 12.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд»

Обсуждение, отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Віленскі перыяд» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x