Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Памяці жонкі Лідзіі Цімафееўны Ермаловіч.

НАРОД I ЯГО ГІСТОРЫЯ

Пачнём збіраць зярно к зярняці,
Былое ў думках ўваскрашаць,
Каб быт на новы лад пачаці
I сеўбу новую пачаць.
Янна Купала

У гэтых словах нашага вялікага песняра з выключнай выразнасцю і глыбінёй раскрыта для народа неацэннае значэнне яго мінуўшчыны. Так, народ павінен ведаць сваю гісторыю, але не на тое, каб яе паўтараць, бо паўтарэнне гісторыі, нават самай 6ліскучай, азначае, што народ гэты не мае ўжо сваіх ідэалаў у будучым, што ён бачыць іх толькі ў мінулым, а гэта раўназначна яго пагібелі. Не, хоць гісторыя па сваім змесце заўсёды звернута ў мінулае, яна даследуецца і вывучаецца ў імя будучыні. Даўно ўжо стала неабвержнай гсцінай выснова, што народ, які не ведае сваёй мінуўшчыны, не варты і будучыні. Як чалавек, што, страціўшы памяць, становіцца зусім бездапаможным і, па сутнасці, перастае быць чалавекам, так і народ, які забывае сваё мінулае, становіцца бездапаможным у гістарычным быцці і, па сутнасці, перестае быць народам.

Пройдзенае народам — гэта не баласт, які абцяжарвае далейшы рух і які таму можна скінуць з сябе. Гістарычны вопыт — гэта адна з тых неабходных для народа ношаў, з якой ён бярэ патрэбныя для поступу наперад жыццёвыя рэсурсы. 3 свайго мінулага народ чэрпае ўласныя прыклады як таго, што натхняе, так і таго, што засцерагае ад паўтарэння зробленых памылак. Усё гэта добра ведалі рознага роду заваёўнікі, і таму, падначаліўшы сваёй уладзе іншы народ і імкнучыся назаўсёды задушыць яго імкненне да волі, яны найперш адбівалі яму памяць, вынішчаючы дашчэнту ўсё тое, што нагадвала пра яго мінуўшчыну.

У дзвюх рэчах асабліва заўзята дзейнічалі заваёўнікі: у апляванні нашай мовы і скажэнні нашай гісторыі. I гэта зразумела: кожная мова і гісторыя — асабліва красамоўныя сведчанні самабытнасці, у чым нам найбольш адмаўлялі. Але калі мову нельга вынішчыць, то яе можна зганьбіць, і да такой ступені, каб і сам народ яе саромеўся ўжываць і цураўся. Гісторыю таксама немагчыма закрэсліць. Але яе можна сказіць і перайначыць да непазнавальнасці ці прыпісаць гншым. Так і рабілася. I гэта таксама не засталося без вынікаў. На жаль, мы слаба ведаем сваю гісторыю, хоць яна мае тысячагадовую даўнасць. Да таго ж гэта гісторыя аднаго з самых стойкіх і жыццяздольных народаў. Гэта гісторыя — эпапея мужнасці і непераможнасці. Нам нішто не давалася легка. У сё здабывалася намі ў цяжкай працы і барацьбе. Лес не быў шчодры і літасцівы да нас. Ён не даў нам непрыступных гор, якія маглі б адгарадзіць і схаваць нас ад ворагаў. Не надзяліў ён нас ні ўрадлівымі глебамі, ні багатымі выкапнямі. Замест гэтага даў нам лёс непраходныя пушчы, якія хоць і давалі спажыву, але стагоддзямі іх трэба было церабіць, і велізарныя топкія балоты, якія хоць і ратавалі часамі, але і разгароджвалі нас. Праўда, лёс даў нам некалькі буйных рэк (не кажучы ўжо пра нязлічныя малыя), якія саслужылі нам добрую службу. Але бяда была ў тым, што яны цяклі ў розныя бакі і таму былі сімваламі нашай долі. Як гэтыя рэкі, так сіла, багацце і здабыткі нашы плылі ў іншыя краі.

3 першых дзён нашага гістарычнага жыцця нам прыйшлося змагацца за права на сваё існаванне. Кроў князя Рагвалода і яго двух сыноў стала барвовай зарой Беларусі. Наша гісторыя рана зрабілася трагедыяй. Былі моманты, калі здавалася (асабліва нашым непрыяцелям), што гэта трагедыя пераходзіць у перадсмяротную агонію. Аднак мы ўсё ж выстаялі. Страціўшы на доўгі час сваю дзяржаўнасць, мы тым не менш пашыралі сваю прастору, але рабілі гэта, як было зазначана ў мінулым стагоддзі, «без шуму і гвалту» 1. Вельмі трапнае вызначэнне нашага гістарычнага почырку.

Як і кожны народ, мы на працягу сваей гісторыі мелі не толькі здабыткі, але і страты. Іх добра бачылі і класікі марксизму. Ф. Энгельс гаварыў пра апалячванне беларускага дваранства, у выніку чаго значныя нашы інтэлектуальныя сілы пайшлі набок. Не менш адмоўныя вынікі мела і страта нашымі продкамі свайго гандлёвапрамысловага класа, выцесненага яўрэйскай буржуазіяй, што адзначыў К. Маркс. У гэтых акалічнасцях, магчыма, і заключана галоўная, гаворачы словамі Я. Купалы, «прычына нашых крыўд і бед». Адзначаныя страты прывялі да важных змен у класавым складзе нашага народа, які ў выніку стаў «мужыцкай нацыяй», на існаванне якіх указваў У. I. Ленін, аднёсшы да іх («мужыцкіх нацый») найперш беларусаў, паколькі яны — «галоўным чынам сяляне». I усё ж наш мужыцкі народ, абрабаваны матэрыяльна і духоўна, змог вытрымацъ і гэтыя вялікія выпрабаванні, не растварыцца ў чужой масе і знайсці ў сабе сілы, каб адрадзіцца да нацыянальнга жыцця. А гэта было ва ўмовах Беларусі «абаронай дэмакратыі, роднай мовы, палітычнай свабоды супроць прыгнятаючых наций, супроць сярэдневякоўя» 5.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x