• Пожаловаться

Мікола Ермаловіч: Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Ермаловіч: Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Мікола Ермаловіч Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Мікола Ермаловіч: другие книги автора


Кто написал Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паўднёвая мяжа рассялення дрыгавічоў ішла на поўдзень ад Прыпяці па мяжы былых Менскай і Валынскай губерняў, дзенідзе толькі заходзячы яшчэ далей на поўдзень (у міжрэччы Гарыні і Стыры). Тут дрыгавічоў ад драўлянаў ад дзяляла досыць шырокая балоцістая прастора.

Густынскі летапіс, гаворачы пра дрыгавічоў, зазначыў, што яны рассяліліся паміж Прыпяццю, Дняпром і Дзвіною 38. I гэтым самым у адрозненне ад іншых летапісаў адзначыў іх усходнюю мяжу. А яна ішла па левым беразе Дняпра на поўнач ад упадзення ў яго Прыпяці.

Вельмі дыскусійнымі ў навуцы былі паўночныя і заходнія рубяжы дрыгавічоў. У летапісе сказана, што дрыгавічы жылі паміж Прыпяццю і Дзвіною, з чаго можна зрабіць вывад, што яны рассяліліся да самай Дзвіны (у далейшым пры разглядзе іншага важнага пытаніш мы прывядзём яшчэ адно летапіснае сведчанне аб пранікненні дрыгавічоў да Дзвіны).

Калі ўлічыць, што дрыгавіцкая каланізацыя на поўнач ішла па левых прыпяцкіх прытоках Случы, Пдічы і асабліва па Дняпры і яго правых прытоках Бярэзіне і Друці, то тэта ўжо не так і неверагодна. Але археолагі на падставе сваіх матэрыялаў, дарэчы, болын позняга паходжання (X–XI стст.), адмаўляюць гэта сведчанне летапісу і лічаць, што паўночная мяжа дрыгавічоў ішла па лініі Заслаўе — Лагойск — Барысаў — водападзел Бярэзіны і Друці 39. У свой час У. Завітневіч, палемізуючы з М. Барсавым, даказваў, што мяжа паміж дрыгавічамі і крывічамі ішла па водападзелу Вяллі і Бярэзіны з аднаго боку і Зах. Дзвіны з другога боку 40. Мы лічым праблему дакладнага размежавання ў старажытнасці крывічоў і дрыгавічоў некалькі штучнай. Справа ў тым, што паміж гэтымі плямёнамі ніколі не існавала стабільнай мяжы, яна ўвесь час мянялася, паколькі яны былі ўвесь час у стане ўзаемапранікнення і абодва засялілі ўсю тэрыторыю Беларусь I сапраўды, калі крывічы прыйшлі да Прыпяці, то дрыгавічы — да Дзвіны. Е. Раманаў, грунтуючыся на дадзеных мовы, песеннай творчасці і бытавой абраднасці, сцвярджаў, што дрыгавічы дасягнулі Дзвіны, засялілі Дрысенскі павет, прасунуліся на захад, дзе засялілі ўсходнюю частку Дзвінскага павета і паўднёвую — Люцынскага 41. Цалкам дапушчальна, што наяўнасць тапоніма Дрыгучы (Мёрскі рн), які можа быць сцягнутай формай назвы «дрыгавічы», пацвярджае думку Е. Раманава пра рух дрыгавічоў зпад Дрысы на захад (в. Дрыгучы знаходзіцца на правым беразе Дзвіны 42). Не выключана, што тапонімы Дрэгелі і Дрэгі ў б. Дзвінскім павеце 43таксама пакінуты дрыгавічамі, гэтак жа як і тапонімы і антрапонімы Драгуны, якія сустракаюцца ў паўночназаходняй Беларусі 44. Даследчыкамі адзначалася, што дрыгавічы не пакінулі сваіх тапонімаў 45. А гэта тлумачыцца, як бачым, тым, што іх шукалі не там, дзе яны былі. А знаходзіліся яны ў раёне Зах. Дзвіны, якая, такім чынам, з’яўлялася паўночнай мяжой іх рассялення, што цалкам стасуецца з паказанням! летапісу.

Трэба прызнаць слушнай думку ранейшых даследчыкаў М. Барсава, А. Андрыяшава, М. ДоўнарЗапольскага і сучаснага М. Грынблата, якія грунтоўна даказалі прыналежнасць дрыгавічам тэрыторыі Берасцейскай зямлі і б. Гродзенскага навета 40. Навукай выключна дакладна ўстаноўлена, дзе сутыкнуліся рубяжы дрыгавіцкай і польскай (мазавецкай) каланізацый: крайнім мазавецкім горадам была Візна. Можна і цяпер прасачыць лінію ў Бельскім і Беластоцкім паветах, дзе стрэліся дзве славянскія стыхіі: на ўсходнім баку знаходзяцца вв. Слохі, Агароднікі, Клекатава, Крупец, Рогаўка, Клюкава, Верашэйкі, Журобіца, Горнава, Дубрэйкі. Усюды тут цяпер гавораць пабеларуску 47. Тое, што тут пры наяўнасці досыць узмЪцненай валынскай каланізацыі ўсё ж запанавала беларуская мова, гаворыць за перавагу тут дрыгавіцкай каланізацыі. Адначасова тэта было I вынікам таго, што тут, на заходніх рубяжах, як і ў іншых месцах Беларусі, дрыгавічы ішлі рука ля рукі з крывічамі, што будзе паказана намі далей.

Рассяленні дрыгавічоў на такой вялікай прасторы (Папрыпяцце, Падняпроўе, Панямонне і Пабужжа) мела ў далейпіым надзвычай важныя вынікі як для лёсу самога племя, так і для гісторыі ўсёй Беларусі.

ДУЛЕБЫ. 3 поўдня, правільней — з паўднёвага захаду, выселілася на Беларусь частка дулебаў — аднаго з самых старажытных славянскіх плямёнаў. Паводле А. Шахматава, гэта магло адбыцца ў выніку нашэсця авараў 48. Можна думаць, што, дайнюўшы да вусця Бярэзіны, частка дулебаў пайшла ўверх па гэтай рацэ і асела ў сярэднім яе цячэнні, на р. Ольсе, пра што сведчаць тут гідронім Дулебка, тапонімы Дулебна (Клічаўскі рн) і Дулебы (Бярэзінскі рн) і антрапонім Дулеба 49. Другая ж частка дулебаў перайшла Дняпро і асела ў Пасожжы (р. Дулепа, прыток Чачоры 50).

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.