• Пожаловаться

Мікола Ермаловіч: Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Ермаловіч: Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. категория: История / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Мікола Ермаловіч Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Мікола Ермаловіч: другие книги автора


Кто написал Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зазначым, што дулебскія гідронімы могуць гаварыць аб вельмі раннім пранікненні сюды гэтага племя, магчыма, раней за дрыгавічоў. Калі па Бярэзіне нейкая колькасць дулебаў выйшла у Дзвінскі басейн і дасягнула Пскоўшчыны (в. Дулебы Остраўскага пав.), то з Пасожжа яны прайшлі ў басейн Акі (в. Дулебіна Кашырскага пав. Тульская губ. 51).

Відаць, бярэзінская групоўка дулебаў была самая значная на Беларусь Цікава, што тут менавіта і захаваліся легенды пра іх мінулае. Адна з іх, што легла ў аснову верша К. Каганца «Сцяты камень», апавядае пра адзінаборства дулебскага князя Кумара з варожым князем Гудам 52. Магчыма, у ёй захаваўся ўспамін пра барацьбу з готамі.

Дарэчы, знаходжанне дулебаў на Бярэзіне робіць беспадстаўным сцверджанне аб познім пранікненні сюды славянаў 53.

ВАЛЫНЯНЕ (велыняне), якія жылі ў вярхоўях Зах. Буга і вытокаў Прыпяці, мелі спрыяльныя ўмовы для пранікнення ў паўднёвую і паўднёвазаходнюю часткі Беларусь I сапраўды, іх каланізацыя тут набыла значныя памеры. Па~ асобныя ж высяленні валынянаў былі і ў паўночных раёнах Беларусі (вв. Валынь Глыбоцкага, Валынцы Верхнядзвінскага, Валынцава Горацкага раёнаў). Антрапонім «Валынец» і яму падобныя — вельмі частыя ў Беларусь I хоць валынскія ўплывы ў нас нідзе не набылі дамінуючага значэння, у сё ж яны пакінулі свае сляды і ў паасобных беларускіх гаворках, і нават у антрапалагічных рысах беларусаў.

ДРАУЛЯНЕ пакінулі толькі паасобныя свае выселкі ля паўднёвых межаў дрыгавічоў.

СЛАВЯНСКАЕ ЗАСЯЛЕННЕ З ЗАХАДУ

Цяпер пяройдзем да плямёнаў заходняга паходжання. Есць падставы думаць, што з захаду славяне пачалі вычляняцца тады, калі яны яшчэ насілі назву венеды (венеты, венды). Інакш цяжка растлумачыць з’яўленне тапонімаў Вендараж і Вендрыж у Магілёўскім рне.

СЛАВЕНЕ былі тым славянскім племем, якое першае вялікай масай ішло з захаду цераз Беларусь і часткова асела ў ёй. Яшчэ I. Забелін, грунтуючыся на тапаніміцы, на наш погляд, пераканаўча давёў факт прасоўвання славенаў па Нёмане. Сапраўды, наяўнасць на ўсім прадягу гэтай ракі і яе правых прытокаў, а таксама прытокаў Верхняга Дняпра і Дзвіны такіх тапонімаў, як Шлаванты, Славянцішкі, Славенск, Славагошч, Славені і ім падобныя, пацвярджае такі вывад. L Забелін лічыў, што Славенск (зараз вёска ў Валожынскім рне) і Славагошч (Лагойскі рн) доўгі час былі важным! цэнтрамі славенскай каланізацыі 55. Праўда, П. Шафарык думаў, што тапонімы Славені і ім падобныя былі сведчаннем таго, што ў дагістарычныя часы на тэрыторыі Мінскай, Магілёўскай і Валынскай губ. жылі славене, якія ў VI ст. перасяліліся на Балканы, а іх месца занялі іншыя славянскія плямёны, і таму назвы крывічоў, палачанаў узмацніліся, а імя славенаў зменшылася і засталося толькі за ільменскімі славенамі 56. М. Грынблат дапускаў, што тапонімы тыпу «Славен!» з’явіліся на тэрыторыі крывічоў і дрыгавічоў у выніку паасобных тут пасяленняў славенаў 57. Але ў першым і другім выпадках не было ўзята над увагу тое, што гэтыя тапонімы дягнуцца ад вусця Нёмана, ясна ўказваючы, адкуль ішлі славене. I таму мы лічым думку I. Забеліна больш слушнай. Усё гэта прымушае вывесці меркаванне аб славенах як магчымых славянскіх насельніках Беларусі, тым больш што В. Сядоў у апошні час таксама пацвердзіў прыход славенаў, як і крывічоў, з паўночнага захаду. А гэта значыць, што яны маглі ісці толькі цераз Беларусь. На жаль, В. Сядоў нічога не сказаў пра тое, хто ж раней ішоў — крывічы ці славене? Праўда, у адным месцы ён зазначыў пра даўняе пранікненне славенаў на тэрыторыю пскоўскіх крывічоў 59, з чаго можна зрабіць вывад, што ён лічыць крывічоў больш даўнімі насельнікамі за славенаў, прынамсі, у гэтым раёне. 3 свайго боку, мы мяркуем, што славене, выціснутыя крывічамі, якія прыйшлі пазней, павінны былі адступаць на поўнач, да Ільменя, дзе і стварылі пазней сваё княжанне. Магчыма, з гэтага часу і бярэ пачатак варожасць паміж крывічаміпалачанамі і славенамі-наўгародцамі, якая так выразна выяўлялася ў пазнейшы час.

Але трэба з жалем канстатаваць, што ў пытаннях славянскага засялення Беларусі ўсё яшчэ даводзіцца ў вялікай ступені абыходзіцца здагадкамі. I. Забелін, выклаўшы сваю гіпотэзу, зазначыў: «Правільныя раскопкі курганаў і гарадзішчаў у тых мясцовасцях, дзе сустракаюцца тапонімы тыпу «ІПлаванты», «Славенск», «Славені», маглі 6 раскрыць многае ў адносінах праверкі гэтага меркавання». Амаль праз стагоддзе В. Сядоў паўтарае тое ж самае ў адносінах крывіцкіх (калі яны сапраўды крывіцкія і калі яны там ёсць) доўгіх кургаыоў у Верхнім Панямонні: «На жаль, гэтыя старажытнасці дасюль не падвяргаліся сур’ёзным раскопанным даследаванням» 61. Усё гэта добра характарызуе, як наша навука топчацца на адным месцы ў вырашэнні важнейшых праблем. Трэба зазначыць, што ў Панямонні захавана нямала таямніц, раскрыццё якіх зможа болыпменш здавальняюча растлумачыць паасобныя моманты нашай гісторыі.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.