У свой час М. Касторскі і некаторыя іншыя даследчыкі на падставе сведчанняў Адама Брэменскага і Пятра Дусбурга лічылі, што крывічы атрымалі сваю назву ад літоўскага паганскага святара КрэваКрэвейты, якому яны нібыта ездзілі пакланяцца 87. А. Кіркор нават сцвярджаў, што першапачатковая назва Вільні — Крывы горад — паходзіць ад імя жраца Крэве, які нібыта жыў у гэтым горадзе 88. Аднак гістарычная навука ўжо ў канцы мінулага стагоддзя ўзяла пад сумненне факт існавання КрэваКрэвейты. Калі б ён і сапраўды існаваў, то хутчэй трэба было б лічыць, што не ён даў назву цэламу племю, а наадварот, сам быў выхадцам з крэваўкрывічоў, адкуль і магла пайсці назва паганскага сану.
Паводле М. Фасмера, назва «крывічы» нібыта паходзіць ад імя іх роданачальніка Крыва. На жаль, такое імя не зарэгістравана ніводным дакументам. Затое былі імёны Крэў (Кревь) і Крэва (Крева), якія бытавалі ятттчэ ў 1565 г. у Маскоўскай Русі і ў 1674 г. у Запарожскім войску 90. Усе прыведзеныя вышэй факты гавораць за тое, што назва «крывічы» — патранімічная і што яе першапачатковая форма — «крэва».
Вялікая канцэнтрацыя крывіцкіх тапонімаў у Верхнім Панямонні дае пэўную падставу меркавадь, шго менавіта тут, на тэрыторыі сучасных Беларусі і Літвы, і было першае сталае прыстанішча крэваўкрывічоў. Ва ўсякім выпадку, толькі зыходзячы з гэтага можна растлумачыць ужыванне прускім храністам П. Дусбургам у пачатку XIV ст. назвы «Крывіція».
Прускі военачальнік Генрых, робячы ў.1314 г. паход на Літву, перш пайшоў на Крывіцію. Узяўшы Наваградак, ён дарэмна стараўся авалодаць Крывічгорадам, які стаяў на Нёмане 91. (Магчыма, што на месцы гэтага Крывічгорада зараз знаходзіцца в. Крывічы ў Іўеўскім раёне.) 3 гэтага запісу П. Дусбурга П. Шафарык зрабіў вывад, што зямля Крывіція знаходзілася на поўнач ад Наваградка, там, дзе ёсць паселішчы Крэва і ім падобныя 92. Праўда, ён думаў, што тэта назва засталася тут ад полацкіх крывічоў, якую яны ў сябе страцілі. Але, відаць, усё было наадварот. Крывіцкая назва ішла не з Полацка, а з Верхняга Панямоння. I не дзіўна таму, што аж да канца XIX ст. лічылася, што ў Віленскім пав., у паўднёваўсходняй частцы Ашмянскага і на ўсім працягу за правым берагам Дзітвы жылі крывічы 93. Прыкладна тэта ж самае сцвярджаў і А. Кіркор, прычым ён адрозніваў крывічоў ад беларусаў 94.
Усё тэта не было вучонай выдумкай, бо грунтавалася на ўсведамленні часткі насельніцтва гэтага раёна сваёй этнічнай прыналежнасці: пры перапісе 1859 г. звыш 23 тыс. жыхароў Віленскай губ. назвалі сябе крывічамі, звыш 150 тыс. — беларусамі 95. Невыпадкова і тое, што Я. Чачот, ураджэнец Верхняга Панямоння, відаць, у згодзе з традыцыямі свайго краю, называў беларусаў крывічамі, а іх мову — крывіцкай 96.
Такая здзіўляючая ўстойлівасць племянной назвы можа быць растлумачана тым, што менавіта тут найперш і аселі крывічы і тут была Крывіція.
Цяжка паку ль сказаць, ці адразу пайшлі крывічы далей, заняўшы Верхняе Панямонне, ці яны тут на пэўны час спыніліся. Але гэта не мае прынцыповага значэння. Важна толькі падкрэсліць, што Верхняе Панямонне — адзін з першых ва Усходняй Еўропе значных асяродкаў славяншчыны, створаны славенамі і асабліва крывічамі, чаму і атрымаў назву Крывіціі. Мы можам толькі прыблізна акрэсліць яе рубяжы. Яна размяшчалася на правабярэжжы Нёмана, прыблізна ад Зах. Бярэзіны да Дзітвы на поўдні і да Вяллі на поўначы (з уключэннем Крэвагорада — Вільні).
3 гэтай Крывіціі і ішло ў далейшым рассяленне крывічоў, на што ўказваюць тапонімы Крывічы (Мядзельскі рн), Крэвінды і Крывічаны (Докшыцкі рн) і Крывічы (Глыбоцкі рн), якія ідуць уздоўж чыгункі Вілейка — Полацк і абрываюцца ў раёне Празарокаў. Відаць, што дарогу ім загарадзіла вялікая маса балтаў, а хутчэй за ўсё — дрыгавічы, якія прыйшлі сюды раней з поўдня. Магчыма, гэта прымусіла крывічоў пайсці ў кірунку р. Вялікай і Пскоўскага возера. ІПлях іх туды ішоў цераз паўночназаходнюю ўскраіну Беларусі і ўсходнюю Латвію. Тапонімы Крэўні (Пастаўскі рн), Крэўнікі (Верхнядзвінскі рн), указаная раней вялікая група крывіцкіх тапонімаў у Латгаліі могуць засведчыць гэта. Цікава, што апошніх найболей у былым Дзвінскім павеце, у яго заходняй частцы (15), і чым далей на ўсход, тым іх становщца меней (у Рэжыцкім — 9, у Люцынскім — 3). Гэта зноўтакі пацверджанне таго, што крывічы ў Латгалію ішлі з поўдня і паўднёвага ўсходу і што раён Дзвінска — Рэжыцы — стаў чарговым прыстанішчам крывічоў. Адсюль яны пайшлі ў напрамку Люцына, пераадолеўшы водападзел Зах. Дзвіны і Вялікай (Крывіна і Крывены), пасля выйшлі на р. Кудэб (Крывіна), а адсюль на Пскоўскае возера (Крыўска і Крывовін). Раён р. Вялікай і ГІскоўскага воз. не быў свабодны. Апроч фінскага насельніцтва, тут былі ўжо славене, на што ўказвае першапачатковая назва Ізборска — Славенск 98.
Читать дальше