Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды

Здесь есть возможность читать онлайн «Мікола Ермаловіч - Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: История, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кніга папулярнага беларускага гісторыка Міколы Ермаловіча ўяўляе сабой плён яго шматгадовых навуковых пошукаў і прысвечана аднаўленню па драбніцах гісторыі Беларусі полацкага і новагародскага перыядаў. Выкарыстоўваючы дадзеныя легапісаў, тапанімікі, археалогіі, аўтар прасочвае лёс нашай зямлі, пачынаючы са старажытных часоў і канчаючы ўтварэннем і ўмацаваннем Вялікага княства Літоўскага. Смеласць і арыгінальнасць пазіцыі, непрыманне ідэалагічных догмаў і шаблонаў, якія панавалі ў гістарычнай навуцы на працягу гадоў, відаць, і сталі прычынай таго, што гэтая праца М. Ермаловіча зможа пабачыць свет толькі цяпер (2001 г.).

Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Верагодна, што далейшае суцэльнае прасоўванне крывічоў на поўнач і паўночны ўсход было спынена славенамі, і гэта прымусіла першых павярнуць на поўдзень і асесці на р. Палаце».

Узнікненне Полацка на правым беразе Дзвіны — яшчэ адзін доказ таго, што крывічы сюды ішлі з паўночнага боку, а не з Падняпроўя. У пачатку XII ст. ужо забылася, што крывічы ішлі з Панямоння (пачатковы летапіс наогул не ведае гэтага краю і не ўпамінае Нёман), але яшчэ памяталася, што на Палату яны прыйшлі з боку славенаўнаўгародцаў. Гэта, відаць, і было прычынай таго, што летапісец палічыў палачанаў за славенскіх высяленцаў і запісаў: «Словене (пачалі трымаць княжанне. — М, Е.) своё в Новегороде, а другое на Полате, иже и Полочане» 100.

Аб крывічах як першых насельніках Полацка ёсць таксама яснае і бясспрэчнае сведчанне летапісу («Перьвии насельници в Полотьске — кривичи») 101. Полацк стаў адным з буйнейшых апорных пунктаў крывічоў пасля Крэва і Крэвагорада (Вільні), што дало яму магчымасць стаць у далейшым дзяржаваўтваральным цэнтрам і базай найшырэйшага рассялення крывічоў. Гэта таксама добра было вядома летапісцу. I хоць у пачатку XII ст. ужо шырока ўжываўся тэрмін «палачане», ён (летапісец) тым не менш не забываецца адзначыць, што ад іх «кривичи, еже живут на верх Волги и на верх Двины и на верх Днепра, их же град есть Смоленск и прочии Полотские власти » 102. Падкрэсленыя намі словы, якія маюцца толькі ў Цвярскім летапісе, вельмі добра выяўляюць значэнне Полацка як метраполіі для шматлікіх сваіх калоній.

Рассяліўшыся на вярхоўях Нёмана, Дзвіны, Дняпра і Волгі, крывічы трымалі ў сваіх руках вузлы ўсіх галоўных шляхоў Усходняй Еўропы. 3 аднаго боку, гэта садзейнічала іх яшчэ больш шырокаму рассяленню, а з другога боку, розныя рачныя сістэмьі, якія яны занялі, і розныя этнічныя субстраты, якія яны ўвабралі ў сябе, парушылі іх адзінства і племянную сувязь, паставілі іх у розныя этнічныя, эканамічныя і палітычныя ўмовы.

Вельмі верагодна, што шлях СЕВЯРАНАЎ ішоў цераз Беларусь і таксама з захаду. Як славене і крывічы, севяране таксама ішлі па Нёмане, і іх тапонімы раскіданы ў яго басейне: Сеўрука і Сеўрукоўшчына (Лідскі пав.), Сеўрукі (Баранавіцкі рн), Свярынава (Стаўбцоўскі рн), Севеляны (Троцкі пав.), Сеўрукі і Сеўруманцы (Віленскі пав.), Сеўрымы (Ашмянскі пав.)- 3 вярхоўяў Нёмана нейкая частка севяранаў пранікла на С луч: Севярынава і Севярыны (Слуцкі пав.). Аднак асноўная маса севяранаў з Панямоння пайшла ў Падзвінне і ў цэлым паўтарыла шлях крывічоў: Севярыны (Ушацкі рн), Севярынава (Полацкі пав.), Севелі (Рэчыцкі пав.), Север, ці Сівер (возера ў паўночнаўсходняй частцы Дзвінскага пав.), Северыкі (Люцынскі, Себежскі і Веліжскі пав.) 103. Севяране таксама праніклі і ў Верхние Паволжа: Севавалочак і Севальшха (Сычоўскі пав.) і ў Верхняе Падняпроўе: Сеўрукі (Дарагабужскі пав., недалёка ад вытокаў Дзясны) 104. У сё гэта ў нейкай меры можа растлумачыць адно месца летапісу. У ім, пасля таго як гаворыцца аб крывічах, сказана: «Та же Север от них» (г. зн. ад крывічоў). Чаму летапісец мог так запісаць? Відаць, таму, што севяране ішлі разам з крывічамі і разам з імі дасягнулі вярхоўяў Дзвіны, Волгі і Дняпра, адкуль яны ўжо адны выйшлі ў сваё сталае прыстанішча на Дзясне, Сейме і Суле. Гэта акалічнасць у пэўнай ступені пацвярджаецда і археалогіяй. Было заўважана, што форма і арнаментацыя роменскаборшчаў- скай керамікі, якая звязваецца з летапіснымі севяранамі, мае свае адпаведнасці ў форме і арнаментацыі керамікі Верхняга Падняпроўя. I гэта было ў нейкай ступені загадкай 105. У святле прыведзеных фактаў гэта становідца зразумелым. Севяране, пэўны час сядзеўшы ў Верхнім Падняпроўі, успрынялі культурныя ўплывы яго насельніцтва. Цікава, што ў беларускай назве севяранаў — сеўрукі — захаваўся першапачатковы корань назвы — «сеўр».

Указаныя намі вышэй тапонімы добра сведчаць пра тое, што ў розных месцах Беларусі асела значная колькасць севяранаў. Магчыма, што самая значная з іх была на левым беразе Верхняга Нёмана. Невыпадкова ж, што гідронім «Сула» і тапонім «Сноў» былі імі перанесены на іх сталае аселішча ў Падзясенне.

РАДЗІМІЧЫ па велічыні заселенай імі тэрыторыі непараўнальна саступаюць дрыгавічам і крывічам, тым не менш яны побач з апошнімі ўнеслі вялікі ўклад у беларускае народаўтварэнне. Паколькі ў пачатку XII ст., калі складалася «Аповесць мінулых гадоў», яшчэ жыло паданне пра іх прыход «ад ляхаў» і пра паходжанне іх назвы ад імя іх роданачальніка Радзіма, то можна меркаваць, што радзімічы ішлі ў ар’ергардзе славянскага руху і прыйшлі пазней за іншыя славянскія плямёны. У апошні час зроблена спроба паказаць на матэрыяле гідраніміі, што Верхняе Паднястроўе, якое знаходзілася ў бліжэйшым суседстве з ляшскай тэрыторыяй, было тым месцам, адкуль прыйшлі радзімічы ў Пасожжа 106.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды»

Обсуждение, отзывы о книге «Старажытная Беларусь. Полацкі і Новагародскі перыяды» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x