Летапісная інфармацыя аб «княжаннях» вельмі скупая, і таму цяжка выказаць пра іх пэўную думку. Можна меркаваць, што дрыгавічы яшчэ да перасялення на Беларусь мелі сваё «княжанне», бо пад 685 г. у македонскіх дрыгавічоў, якія, відаць, з’яўляліся супляменнікамі нашых, упамінаюцца князі |12. Не выключана, што такія «княжанні», а разам з імі і князі былі да перасялення і ў крывічоў і радзімічаў, бо без гэтага ім наўрад ці ўдалося б заняць дамінуючае становішча і сярод балтаў і сярод іншых славянскіх родаў. Што да радзімічаў, то летапіс называв Радзіма, на чале з якім яны і прыйшлі на Сож. Магчыма, што ён і быў іх князем.
Летапісныя «княжанні» дрыгавічоў і крывічоў былі самастойнымі племяннымі адзінкамі, у аснове якіх ляжала родавая абшчына і якія кіраваліся князем, цалкам залежным ад веча. У сучаснай гістарычнай навуцы ўсё болей умацоўваецца перакананне, што племянныя «княжанні» былі зародкавай формай дзяржаўнасці 113. I з гэтым трэба пагадзіцца, хоць у той час яшчэ не было класавага грамадства. Дзяржаўная арганізацыя ўзнікае найперш як вынік ускладнення грамадскага жыцця (асабліва з прычыны росту насельніцтва) і неабходнасці яго рэгулявання. У развіцці грамадства наступав такі момант, калі ўжо ўмення і аўтарытэту родавага ці племяннога старэйшыны недастаткова для забеспячэння грамадскага парадку і паступова вырастав неабходнасць мець асобных людзей, якім даручаецца адказнасць за паасобныя бакі грамадскага жыцця. Так узнікае дзяржаўны апарат. Толькі пасля ўжо ён выкарыстоўваецца болын моцнымі элементамі грамадства ў сваіх інтарэсах. А з гэтым самым узнікае яго класавая сутнасць.
Само сабой зразумела, што масавы і неаднаразовы прыліў славянаў на тэрыторыю балтаў не мог не прывесці да своеасаблівай этнічнай рэвалюцыі. Менавіта з часу прыходу славянаў на тэрыторыю Беларусі і пачатку іх сумеснага жыцця з балтамі і пачынаецца самазараджэнне беларускага народа і яго самаразвіццё.
У сучаснай гістарычнай навуцы дамінуе думка, што ўзаемаадносіны славянаў з карэннымі насельнікамі былі ў асноўным мірныя 114. Але адначасова чуюцца галасы пакончыць з саладжавай ідэалізацыяй працэсу славянскай каланізацыі балцкіх і фінаугорскіх земляў, які нібыта працякаў у выглядзе павольнай мірнай інфільтрацыі славянаў на пустуючыя ўчасткі ўладанняў сваіх суседзяў. Славяне, гавораць гэтыя даследчыкі, нічым не адрозніваліся ад іншых народаў, якія шляхам заваяванняў пашыралі сваю тэрыторыю 115. I гэта не беспадстаўна. Устаноўлена, што на рубяжы VII–VIII стст. большасць умацаванняў балцкага насельніцтва банцараўскатушэмленскай культуры загінула ў выніку пажараў 116. Гэта вельмі красамоўны факт, і ён, бясспрэчна, звязаны з гвалтоўнымі дзеяннямі. У археолагаў няма адзінай думкі наконт існавання ваеннапалітычнай арганізацыі балтаў. Адны з іх адмаўляюць яе 117, другія сцвярджаюць, што яна існавала на ўзроўні саюзу плямёнаў і магла захоўваць бяспеку асобных абшчынаў. Супраціўленне балтаў новым прышэльцам, відаць, і прывяло да гібелі балцкіх умацаванняў.
Тое, што балцкае населыгіцтва ў асноўным працягвала жыць на старых месцах, таксама не можа быць сведчаннем мірных адносін яго да славянаў. Як мы ўжо ўпэўніліся, славяне ішлі з розных бакоў, асабліва з поўдня, паўднёвага захаду і захаду, і балтам, па сутнасці, не было куды ўцякаць. Хоць, вядома, нельга і поўнасцю адмаўляць перамяшчэнне іх у паасобных месцах. Магчыма, што ў ВолгаОкскае міжрэчча балты праніклі ў выніку славянскага націску з поўдня і захаду. Толькі пасля ўжо, калі было зламана супраціўленне балтаў і калі яны былі з усіх бакоў акружаны славянамі, маглі ўстанавіцца большменш мірныя адносіны паміж прышэльцам! і мясцовымі жыхарамі.
Дарэчы тут будзе заўважыць, што спробы шэрагу даследчыкаў устанавіць пэўныя скразныя межы паміж балцкім і славянскім насельніцтвам у той ці іншы час з’яўляюцца марнымі, бо як славяне, так і балты былі размешчаны адны каля адных астравамі. I наогул нельга ўяўляць славянскую асіміляцыю балтаў просталінейным працэсам. У літаратуры зусім слушна ўказвалася, што «асімілёўвалі не толькі славяне балтаў. але і ў шэрагу выпадкаў славяне былі асіміляваны балтамі». Толькі ў канчатковым выніку перамагла славянская стыхія.
Славянскабалцкае сумеснае жыццё мела надзвычай важныя гістарычныя вынікі. Як сведчыць археалогія, істотнай розніцы ва ўзроўні сацыяльнаэканамічнага развіцця славянаў і балтаў не было 120. Як у адных, так і ў другіх земляробства і жывёлагадоўля з’яўляліся галоўнымі заняткамі, як адны, так і другія ўступалі ў стадыю разлажэння родавага ладу. Усё гэта, вядома, не магло не садзейнічаць арганічнаму зрашчэнню славянскага і балцкага насельніцтва ў адзіны сацыяльнаэканамічны комплекс.
Читать дальше