Наконт таго, дзе пачаў князяваць Гедзімін, у «Хроніцы Быхаўца» і ёй падобных крыніцах, названы Кернаў 30. Гэта як быццам пацвярджае і згаданы намі летапісны ўрывак аб тым, што «Кгеднмнн нача княжнтн… в Лятве, в Новогородку н Кернове» гэты факт паказвае, што назва «Літва» яшчэ не пашыралася на ўсход сучаснай Літвы, дзе знаходзіўся Кернаў, які таму і названы асобна. Але сведчанні адзначаных крыніц аб Кернаве, як сталіцы дзяржавы пасля Новагародку, не пацвярджаюцца граматай Гедзіміна ад 25 студзеня 1323 г. У ёй у ліку іншага гаворыцца аб пабудове Гедзімінам каталіцкіх храмаў. «Няхай будзе вам вядома, што мы два гады назад (у 1321 г.) у нашым горадзе Вільні ўноў пабудавалі адну царкву Ордэна прапаведнікаў, а таксама цэрквы Ордэна мінарытаў у вышэйупомненым намі горадзе Вільні адну, у Новагародку — другую, якую спалілі прускія крыжакі… і якую ў тым жа годзе мы загадалі аднавіць уноў» 31. Як бачым, тут упамінаюцца два гарады — Вільня і Новагародак, адзін з якіх — новая сталіца, другі — старая. Відавочна, што калі б сталіцай Гедзіміна быў Кернаў, то там бы перш за ўсё і будаваліся храмы, аднак гэта не адзначана, што можа адмаўляць сталічнае значэнне Кернава. Усё гэта дазваляе лічыць, што менавіта Гедзімін перанёс сталіцу Вялікага княства Літоўскага з Новагародка ў Вільню.
Некаторыя іншыя спрэчныя пытанні, звязаныя з асобаю Гедзіміна, мы закранем, разглядаючы яго дзейнасць.
Дзе мірна, а дзе пад прымусам
Як у адносінах да асобы Гедзіміна, так і ў адносінах да ягонай дзяржаўнай дзейнасці маецца шэраг цёмных мест. Яшчэ В. Антановіч у свой час слушна заўважыў, што з прычыны няяснасці датаў уваходжання паасобных земляў у склад Вялікага княства Літоўскага многае з гэтага адносілася да часоў Гедзіміна 32. Таму ў гістарычнай навуцы пануе думка, што і тады ішло далейшае падначаленне нібыта аслабелых і таму безабаронных беларускіх земляў узмацнелай літоўскай дзяржаве. Аднак, як і раней, так і за часамі Гедзіміна, нічога гэтага не было, а ішло далейшае эканамічнае, палітычнае і культурнаэтнічнае збліжэнне і аб’яднанне беларускіх земляў.
Паколькі Беларусь не ведала татарскага нашэсця і яе эканамічныя і культурныя цэнтры не былі разбураны, адзначаны працэс тут адбываўся хутчэй, чым у рускіх і ўкраінскіх землях, дзе ён быў перарваны татарскаю навалай. Вось чаму пашырэнне тэрыторыі Вялікага княства Літоўскага ішло шляхам аб’яднання беларускіх земляў, якое адбывалася мірна. I таму мы не можам указаць дакладна, якая з іх і калі стала часткаю Вялікага княства Літоўскага. Можна толькі меркаваць, што ў час уладарання Гедзіміна ў склад дзяржавы ўвайшла Менская зямля, паколькі яе князь у 1326 г. разам з полацкім князем быў у складзе пасольства, якое ездзіла ў Ноўгарад. Па ўсяму відаць, што да Вялікага княства Літоўскага ў гэты час далучылася і Пінская зямля, бо ў летапісе сказана, што сын Гедзіміна НарымонтГлеб быў тут князем 33. Але гэта вельмі праблематычна, бо ў іншых летапісах пра гэтага князя гаворыцца зусім іншае 34. Трэба таксама памятаць аб тым, што Пінск адыграў важную ролю ва ўтварэнні Вялікага княства Літоўскага: яго войска ў 1268 г. удзельнічала ў заваяванні Войшалкам Літвы 36.
Можна большменш упэўнена гаварыць, што межы беларускіх земляў, якія аб’ядналіся ў Вялікім княстве Літоўскім, у гэты час цягнуліся ад Дняпра на ўсходзе да Буга на захадзе, ад межаў Пскоўскага княства на поўначы да межаў Валынскага і Кіеўскага княстваў на поўдні. Праўда, у «Хроніцы Быхаўца» пад 1321 г. змешчана вельмі дэталёвае апавяданне аб паходзе Гедзіміна на гэтыя землі і далучэнні іх да сваіх уладанняў 36. Але гэта даволі пераканаўча абвергнуў В. Антановіч 37.
Такое становішча беларускіх земляў, у прыватнасці, іх болыы ранняе злучэнне ў параўнанні з іншым усходне-славянскім абшарам, дало Ім значныя перавагі. Найперш гэта забяспечыла ім дамінуючае значэнне ў Вялікім княстве Літоўскім. Менавіта беларускія землі вызначылі яго ўнутраную і знешнюю палітыку, што яскрава і выявілася ў дзяржаўнай дзейнасці Гедзіміна. Ужо тое, што ён перанёс сталіцу ў Вільню, якая з’яўлялася пераважна крывіцкім горадам, яскрава падкрэслівала, чыімі інтарэсамі ён будзе кіравацца найперш у сваёй дзейнасці.
Калі аб’яднанне беларускіх земляў адбывалася мірна, то ўваходжанне ў склад дзяржавы балцкалітоўскіх земляў паранейшаму праходзіла шляхам іх гвалтоўнага далучэння. Як у свой час Міндоўг выгнаў літоўскіх князёў, калі ён «зане Лнтву», як Войшалк, які пагалоўна вынішчаў ворагаў сваіх пры заваяванні Літвы, Дзяволтвы і Налынчанаў, як Трайдзень распраўляўся з налыпчанскімі феадаламі, як Віцень вёў барацьбу з Жамойцкай знаццю, якая не прызнавала яго ўлады, схіляючыся да саюза з Ордэнам, так і Гедзімін фактычна пачаў сваю дзейнасць з барацьбы з тымі ж самымі жамойтамі, што паранейшаму супраціўляліся вялікакняскай уладзе і знаходзілі падтрымку ў крыжакоў 38.
Читать дальше