Шматлікія будаўнічыя брыгады “працаробаў”, кожная з некалькіх чалавек, штодня пад невы-носнай спёкай заканчвалі фарбаваць сцены афіцыйных устаноў і тых баракаў, якія былі раз-мешчаны непасрэдна ля цэнтра паселішча і плошчы. Частка счакаць, пакуль Ёхан Цынк выйдзе са свайго дома, каб скіраваць у Эдэм.
А пакуль тое, і да прыходу Мойры у мяне заставалася крыху часу, я чамусьці пайшоў да будучага Храма, альбо Месца для агучвання Ісціны.
У ангары я спадзяваўся заспець мастака Юліуса Гармату. Як я адчуваў душой, ён быў, бадай, чымсьці мне блізкі, і я проста лішні раз жадаў з ім пагаварыць, вядома, калі той не заняты працай, ад якой я, па зразумелых прычынах, не мог і не павінен яго адцягваць.
Але “свяшчэннага скарабея” на месцы не аказалася. У ангары было пуста, сцены і столь, па-ранейшаму зацягнутыя брызентам і старымі, зношанымі прасцірадламі. Затое, калі я ўжо павярнуў назад, то раптам заўважыў пастара Себасцьяна, які самотна сядзеў на пустой скрыні ў ценю ад напаўзасохлай таполі. Ён ўбачыў мяне і прывітальна падняў руку, а калі я падышоў, патлумачыў, што таксама хацеў сустрэць Юліуса Гармату, каб абмеркаваць з ім парадак дэманстрацыі роспісу і асобныя моманты сваёй маючай адбыцца казані, але не заспеў таго на месцы.
“Калі вы мяркуеце агучыць вашу казань?”, — пацікавіўся я.
“Ужо хутка. Але я не зусім задаволены тым, што намераны сказаць. Мне здаецца, быццам казань занадта пафасная і, верагодна, мне трэба спрасціць яе”, — патлумачыў ён.
На гэта я адказаў, што яму самому лепш бачна, але, на маю думку, няхай яна будзе ў сваім першапачатковым выглядзе, бо ўсё роўна кожны з прысутных зразумее яе па-свойму і будзе мець рацыю, а тыя, хто не зразумеюць, дык і не вартыя таго.
“Вы так лічыце?” — пастар Себасцьян задумаўся. Твар яго, загарэлы на сонцы да чырвані, быў вільготны ад угрэтасці.
“Таму і пытаюся пра тэрмін адкрыцця Храма, што праз суткідругія нам будзе трэба праводзіць паўторную эксгумацыю, — сказаў я. — Інакш мы можам спазніцца, бо намі ўсур’ёз зацікавяцца”.
І я коратка паведаміў яму пра сваё часовае затрыманне і пагрозы ў свой адрас.
“Чым сённяшняя ноч горшая за іншыя? — згадзіўся пастар Себасцьян. — Я думаю што на гэты раз мы высветлім усё. Я гатовы”.
“З намі будзе і доктар Арвід”, — сказаў я. — Магчыма, гэта спрасціць нашу задачу, а як медык, дык ён нават неабходны. Только вось у наступную ноч мне брацца за справу не выпадае. Але, мяркую, праз суткі мы пачнём усё спачатку”.
“Думаеце, упыр будзе прыходзіць і далей?” — спытаў пастар Себасцьян.
“Упэўнены. Ён, у сілу сваіх, невядомых для людзей, якасцей ужо не можа не прыходзіць”.
“А вам яны вядомыя?” “Хіба што здагадкі. Каб жыць у сваім псеўдажыцці, ён павінен скачваць на свой “софт” інфармацыю ежы іншых, жывых людзей, і такім чынам наталяць голад. Яго жыццё — мяркую, самы моцны доказ, што мы знаходзімся у віртуальным свеце, дзе ўсё — толькі інфармацыя”.
“Вы хочаце сказаць, што няма ні зорак, ні іншых светаў, ні галактык? Толькі інфармацыя пра гэта? Значыць, наш Сусвет —
грандыёзны падман? А як жа тады палёты на Месяц, шпацыры апаратаў-разведчыкаў па іншых планетах? Яны ж існуюць, тыя планеты?” “Верагодна. У межах сонечнай сістэмы, як інфармацыйная
Праграма. Далей — дэкарацыя”.
“Шчыра скажу: я не даю веры што гэта так”.
“Разумею, бо я — таксама не даю”.
“Пастойце, пастойце, — захваляваўся пастар Себасцьян, —
тады выходзіць, што — Бог існуе? Не стварылі ж мы ўсё гэта самі?
Альбо, Прырода? А яе, хто стварыў?” “Выходзіць, што так”, — сказаў я.
“А калі — не так?” — вырвалася ў яго.
“Значыць, не так”.
Запанавала паўза. Мой надалоннік засігналіў: Мойра спытала, дзе я і, пачуўшы адказ, паведаміла, што ўжо дома і чакае мяне.
Я развітаўся з пастарам Себасцьянам.
“Адно скажу вам напаследак, — заўважыў ён мне, калі я ўжо павярнуўся ісці. — Творца проста не мог даць нам такое кароткае жыццё — гэта ж смехатворна, нават ганебна для яго. Затое Прырода — магла”.
“А бессмяротнасць? — спытаў я. — Можа, мы насамрэч не дарэмна шукаем яе?” “А вы самі верыце ў гэта?” “Не”, — шчыра адказаў я.
empty* * *empty
Мной пачалі ужо цікавіцца суседзі Мойры па бараку. Наяўнасць аўтамабіля рабіла мяне ў іх вачах асобай, хоць і не заможнай, але ў нейкай ступені значнай. Адзін з іх, прыкладна пяцідзесяцігадовы, са старэчым тварыкам хітрага лайдака і аматара выпіць, якого тут звалі Жан, рабіў спробы падрадзіцца выконваць для мяне якія дробныя справы ці даручэнні, ці збольшага хоць бы пільнаваць, каб ніхто не спакусіўся на мой пазадарожнік.
Читать дальше