Я пакарміў Барбі і крыху паеў сам, праверыў і пачысціў рэвальвер, пасля чаго выйшаў з флігеля і пайшоў да цэнтра паселішча.
Кароткачасовая прахалода — а сонца раптам знікла за цяжкімі, шчыльнымі хмарамі, якія прынёс вецер, — выціснула з баракаў і хат вялікую колькасць дэгенератыўных асоб розных колераў скуры. Яны вяла соўгаліся сярод памыяў і смецця. У руках некаторыя з іх трымалі пластыкавыя бутэлькі са слабым алкагольным напоем, што прыцягвала да іх шматлікіх, хто пакутаваў на смагу. Там-сям, не саромячыся, спраўлялі патрэбу.
Я хутка прамінуў гэты раён і звыкла апынуўся ў цэнтры паселішча, дзе было адносна чысцей.
Як і раней, з нязменнасцю, якая мяне нават уражвала, на самым бачным месцы — Дошцы кандадатаў на бессмяротнасць з’явілася чарговая налепка. На мой погляд, яе дый такія ж папярэднія паранейшаму ніхто не чытаў. Хоць я, можа, і памыляўся.
“АБ ЛІЧЫНКАХ МУХ”
Калі дапусціць існаванне нейкага гіпатэтычнага
Начальніка Сусвету, то яму наша людства можа нагадваць, няхай сабе і з пэўным перабольшваннем,
нешта кшталтам гноеадстойніка, запоўненага лічынкамі мух. Як вядома, муха пакаёвая (Musca
domestica) нася комае атрадад вухкрылых.
Касмапаліт. Сінантропны арганізм, які ўсутыч звязаны з чалавекам, адзін з най-больш пастаянных насельнікаў жылых і гаспадарчых памяшканняў.
Значыць, муха — сябра ча-лавеку? Лічынкі мух —
усёедныя, развіваюцца ў гноі, кухонных адкідах,
памыйных ямах і на падле.
То та і яно. Ніхто інакшы, як чалавек разумны,
здолеў за лічаныя тэрміны пераўтварыць месца свайго абітання ў засмечаны гноеадстойнік. Дык,
можа, мы існуём, каб дагаджаць мухам? Тады і вечнасць — гэта лічынкі мух, якія завіхаюцца ў гноі?
Аказваецца, м ожна параўнацья кога-небудзь народна-партыйнага правадыра, функцыянера,
альбо ўплывовага ліхвяра — уладальніка найвялікшай у свеце яхты, самай разбэшчанай шлюхі і незлічонага багацця (а менавіта такія асобы,
правакуючы ўсялякія крызісы, здаўна засмечвалі свет) — з лічынкай пакаёвай мухі? Бо менавіта лічынка не можа супрацьстаяць сваім інстынктам і не здольная прагназаваць дастаткова аддаленай будучыні, што памылкова лічыцца разумнасцю.
Хіба які-небудзь самы галоўны “палітрук” здолеў
empty* * *empty прадбачыць, што Грэнландскі ляднік раптам абрынецца ў акіян? І што тады казаць пра тупых “працаробаў”, якім увесь час мэтаскіравана ўбіваюць у галовы, што яны “соль зямлі” і вось-вось першымі без чаргі стануць бессмяротнымі?
Дык хто мы такія ў Сусвеце з яго стапяцюдесяццю пяцю мільярдамі галактык? Ці ведае ўвогуле пра нашае існаванне Начальнік таго Сусвету? І што мы для яго — выпадковае варушэнне чарвякоў у гноі, альбо працэс, якім кіруе Праграма?
Маўчанне — вось адзіны адказ.
рабочых займалася рамонтам ходнікаў і адвозам смецця далей ад цэнтра, за межы паселішча. За ходам работ няспынна назіралі наглядчыкі — у большасці гэта былі дужыя дэфарманты, апранутыя ў цёмна-сінюю ўніформу.
empty 20.
Я па-ранейшаму быў упэўнены ў тым, што праблему ўпыра, а таксама і праблему доказу — абедзве, вядома, шчыльна супадалі з ім, — можна вырашыць толькі тэрміновай эксгумацыяй, але задума Мойры непакоіла мяне больш за ўсё, і я зноў і зноў перабіраў у галаве самыя розныя варыянты яе вырашэння. Але рэальным быў толькі адзін — к вечару мне трэба было сабрацца, а раніцай ехаць у Мегаполіс, бо я павінен быць там на досвітку і
Між тым Эдэм заканчваў рыхтавацца да свята, якое мусіла адбыцца назаўтра. У паселішчы ліхаманкава даводзілася да ладу ўсё тое, што не паспелі зрабіць напярэдадні: заканчвалі збіраць вялікую трыбуну, дзеля чаго на плошчу спехам дастаўлялі пластыкавыя пліты і блокі, а таксама металічныя рыштаванні. Над будынкам муніцыпалітэта з’явілася гіганцкая расцяжка зялёнага колеру, на якой чырвонымі літарамі было выведзена: ЗА КВІТНЕЮЧЫ ЭДЭМ
Абапал цэнтра паселішча ўсталёўваліся брызентавыя намёты і зборныя шапікі з пластыку, у якіх павінны былі прадаваць ваду, а таксама субпрадукты і паўфабрыкаты з танных геннамадыфікаваных вырабаў. Асобна размяшчаліся бочкі на колах, у якіх, як усе ведалі, быў танны алкагольны напой. Яго планавалі прадаваць пасля заканчэння афіцыйнай часткі свята. Прывезлі таксама некалькі дзесяткаў гульнявых аўтаматаў, якія падключалі да электрычных кабеляў. Спецыяльная брыгада размяшчала ў вітрынах некалькіх крамаў, а таксама на слупах і дахах вакол плошчы камеры тэлегляду, ад якіх паветраны дрот цягнуўся да будынка занальнага ўпраўлення службы бяспекі, дзе, як мне паведаміў Маркус, знаходзіўся цэнтральны пульт ад-сочвання за падзеямі на плошчы і ў бліжэйшых ад яе кварталах.
Читать дальше