“Дык ваша мэта — даць добрага выспятка грамадству?” — спытаў я.
“Нешта накшталт гэтага, хоць і не зусім. Так. Я і раней вам казаў. Я, канешне, хачу даць яму і поўху і выказаць усё, што пра яго думаю”.
“Няблага. А хіба па-за гэтымі рамкамі нязгоды няма мастацтва? Хіба нельга маляваць цудоўныя краявіды, партрэты прыгожых маладых жанчын, а не гарбузагаловага Касіуса? Дарэчы, вы з ім гаварылі?” “Так. Я памятаў пра вашу просьбу”.
“І што?” — знешне раўнадушна, але ўнутрана сцяўшыся, спытаў я.
“Сёння ў нас дваццаць першае ліпеня. Ёхан Цынк прыедзе сюды праз чатыры дні — гэта зна-чыць, двццаць пятага ў першай палове дня. Дакладны час пакуль ніхто не ведае, нават далёкі сваяк Касіуса, там — у Мегаполісе, пра таго сваяка мы раней гаварылі”.
“Вы вельмі паспрыялі мне”, — сказаў я.
“Я не пытаюся ў вас пра вашыя планы, — асцярожна выціснуў з сябе Юліус Гармата, — але Касіус апошнім часам не ў гуморы, скажам так. А калі дакладней, ён у ціхім шаленстве, бо лічыць, што яму кінулі выклік. Нехта забіў кагосьці з яго супляменнікаўдэфармантаў. Забіваюць тут часта, але кажуць, што гэта быў белы.
Часам не ведаеце — хто?” “Я даследую палтэргейст у дваццаць першым бараку і толькі, — ухіліста патлумачыў я свайму суразмоўцу, — там адбываюцца не зусім простыя падзеі, з’явіліся ахвяры”.
“У вас ёсць якія напрацоўкі? Што вы ўвогуле пра гэта думаеце? — раўнадушна спытаў пасля паўзы Юліус Гармата. — Я чуў і ад іншых нешта краем вуха, але не надаў увагі”.
“Мяркую, што адбываецца збой”. “Збой у чым?” “У Праграме”.
“А што вы лічыце Праграмай?” — не адступаўся ён.
“Усё”.
“Незразумела”.
“Потым. Абяцаю вам праз дзень-два патлумачыць усё, што ведаю”.
Я падняўся са скрыні.
“Што ж, я вельмі ўдзячны вам, Юліус”, — я ўпершыню назваў яго па імені.
Якраз у гэты момант дзверы адчыніліся і ў праёме ўзнікла постаць Францішка.
“Настаўнік, — незадаволена сказаў ён, — я зрабіў насечку ўсходняга боку і змачыў яе вадой, і цяпер трэба хутчэй наносіць тынкоўку”.
Юліус Гармата лёгка ўзняўся на ногі.
“Бывайце, Берташ, нечакана цёпла вымавіў ён.— Беражыце сябе”.
Мы паціснулі адзін аднаму рукі і разышліся.
empty* * *empty
Я вярнуўся ў філігель, пакарміў Барбі і выйшаў з ёй разам на падворак да свайго пазадарожніка.
Спёка крыху паменшала. З суседніх баракаў чуліся крыкі, раз-пораз іх перабівала музыка: глухія гукі барабанаў на нізкіх частотах, нехта імкнуўся падпяваць, потым істэрычна завішчэла нейкая жанчына, але праз хвіліну таксама заспявала.
Я праверыў рухавік, падкачаў колы. Паліва яшчэ хапала кіламетраў на пяцьсот. Барбі ляжала побач і часта дыхала, назіраючы за тым, што я рабіў. Высунуты язык яе, ружовага колеру, дробна дрыжэў. Я раптам цвёрда вырашыў ні ў якім разе не пакідаць сабаку ў паселішчы, а забраць яго с сабой.
Пасля я знайшоў у лядоўні такую-сякую ежу і збольшага прыгатаваў вячэру на ўсіх: Мойра больш не заставалася адна ў сваім пакойчыку, а ўсё часцей была побач са мной.
Потым я ўключыў тэлеперадатчык — перадавалі штодзённую забаўляльную праграму. Напа-мажаныя маладыя педэрасты, аточаныя сцэнічнымі спецэфектамі, танчылі і спявалі нешта звышбадзёрае, некалькі пар аголеных жанчын адначасова выяўлялі млявую знямогу. На другім канале ўкормлены спецагент, абаронца сусветнай дэмакратыі, дэманстраваў сваім праціўнікам валоданне кун-фу, далей я зноў пачуў дыскусію пра маючую вось-вось адбыцца бессмяротнасць і ледзь стрымаўшыся, каб не плюнуць у экран, выключыў яго.
Барбі ўскочыла з посцілкі і ўтаропілася ў дзверы. Я аўтаматычна саўгануў рукой у кішэню, дзе адразу намацаў зброю, адабраную ў эсбэшніка, але імгненна супакоіўся: на парозе з’явілася Мойра. Я ўспомніў, аб чым даведаўся ў Юліуса Гарматы, а той у сваю чаргу выпытаў у Касіуса-гарбузагаловага — і адчуў, як хваля трывогі пракацілася ў мяне па спіне і прымусіла шукаць, і неадкладна, нейкага выйсця.
“Паслухай, Мойра, — праз тры дні мы павінны адюсль з’ехаць.
Сёння к ночы я намераны выка-паць упыра і тым самым завяршыць доказ. За два дні мы спакуем усё неабходнае і паедзем. Лічу, няма нагоды тут заставацца”.
Мойра знерухомела.
“Ты па-ранейшаму лічыш,што ўпырсапраўды нешта матэрыяльнае і існуе сярод нас? Але мне трэба дачакацйца Ёхана
Цынка. Ён больш не павінен жыць. Потым мы паедзем куды захочаш. Я даверуся твайму выбару”.
“Забіваць — не жаночая справа. Я — супраць”.
“Я ведаю і згодная з гэтым, але я павінна скончыць тое, што не здолеў Платон. Я сплачу яму доўг. Мне думаецца, цяпер я люблю яго яшчэ больш, чым тыдзень, месяц, год назад”.
Читать дальше