Юры Станкевіч - П'яўка

Здесь есть возможность читать онлайн «Юры Станкевіч - П'яўка» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Год выпуска: 2015, ISBN: 2015, Издательство: Галіяфы, Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

П'яўка: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «П'яўка»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

П'яўка — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «П'яўка», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Прышэсце такой сутнасці, як упыр, гаворыць цяпер хіба пра тое, што многае магчыма. Прак-

тычна, усё. Але не ў вашым (на жаль, і нашым)

свеце. Навуковыя размовы пра нейкіх дзяцей індыга,

якія вось-вось павінны былі пасталець і выратаваць людства, аказаліся новай хлуснёй. Нараджаліся ў большасці аўтыкі, садаміты і штучнікі.

Усе вы сталі аніякія і канчаткова згубілі свой гонар. “Людзі-цені”, якія цяпер уладараць у свеце,

балбочуць пра адно і тое ж: бессмяротнасць.

Але калі Сонца ўзарвецца — каму вы яе, бессмя-

ротнасць, сунеце ў нос? А яно выбухне прыкладна праз некалькі год, як сведчылі закатаваныя вамі ў лагерах навукоўцы. Паводле іх слоў,

тэмпература ядра зоркі, якая звычайна складае 27 мільёнаў градусаў па Фарэнгейту, павялічылася да 45 мільёнаў. Свяціла вось-вось выбухне, і — правільна! Гэта будзе канец гісторыі і канец таго гноеадстойніка, які вы называеце радзімай, і якую вы точыце і размнажаецеся на ёй, як чарвякі, і якую вы, нікчэмныя мяшанцы, прадаяце чужынцам. І калі моры і акіяны пачнуць выпарвацца, а вы — падсмажвацца і закопвацца ў ра-тавальную зацень, і нават упыры, што павылазяць начамі са сваіх схованак, не знойдуць сабе прытулку, ведайце, што ўсё гэта — ваш выбар. Вы вартыя такога заўтра.

Прыступы тугі, якія, між тым, сталі паўтарацца небяспечна часта, урэшце пераканалі мяне, што даўншыфтынг1 гэта не мой выпадак. Вядома, многія так бы мовіць, “збаўляюць абароты” без рызыкі для выжывання, калі ўваходзяць у крызіс сярэдняга ўзросту і ўсё такое, пра што балбочуць псіхолагі, але гэта хіба што “змена наркотыка”, бо сутыкннне з самотай і пустатой — таксама крызіс. Вось каб Мойра была са мной то ўсё было б інакш.

Думкі мае круціліся вакол аднаго і таго ж: навошта ўсё гэта? І вось цяпер, калі перамог час маны, які запусціў татальную інвалюцыю, а Тэорыя Усяго так і не вызначана, мы са спазненнем даведаліся, што беднасць і галеча — толькі думкі. Тое ж самае — нянавісць, голад, боль. Нічога няма, хіба толькі дзіўны дэкорум з рэшткамі прывідаў рэк, азёраў і астравоў і іх абітальнікамі, які, па словах старажытнага філосафа, створаны для таго, каб мудрыя маглі спыняцца і сузіраць яго, а ёлупы б праходзілі міма...

Пад восень адышла спёка, але пачаўся бясконцы дождж. Ён ліў ноччу, раніцай і ўдзень. Возера ўспухла цёплай, гнілой вадой, а рэдкія птушкі зніклі. Нешматлікія дробныя камерсанты, плацёжаздольныя чыноўнікі з Мегаполіса, нейкая псеўдатворчая шушамець, іх каханкі і жонкі, за-можныя гомасексуалісты, якія адпачывалі тут летам, а таксама іх бой-фрэнды і ахоўнікі, урэшце, з’ехалі, пакінуўшы без працы і ўвогуле прыбытковага занятка дзесяткі нахлебнікаў і іншых прыхадняў, якія адразу пачалі красці, піць і зводзіць рахункі паміж сабой. Трупы звычайна кідалі ў ваду, дзе іх імгненна абгрызалі піранні, а то і, як я небеспадстаўна меркаваў, самі ж пачалі ўжываць у ежу.

1 shift dоwn (з англ.) — пераключэнне на больш нізкую перадачу.

У адзін з такіх дзён я прыняў рашэнне пазбавіцца ад абжытага дамка, набыць новыя, самай вы-шэйшай ступені падробкі, дакументы і вярнуцца ў Мегаполіс, дзе аднавіць свой стары занятак — збіраць доказы, а таксама занатаваць на паперы ўсё, што адбылося са мной у апошні час. Да таго ж, там, цалкам верагодна, яшчэ чакаюць мяне ў камеры захоўвання мае любімыя, старажытныя кнігі.

Праз тыдзень я з’ехаў.

empty* * *empty

Бліжэй да зімы на вуліцах Мегаполіса з’явілася напаўзвар’яце-

лая мулатка, якую звалі Вікторыя. Яна выконвала ўсялякія дробныя даручэнні для прастытутак: набывала ім пітво, цыгарэты і кантрацэптывы, разавыя пакеты з ежай, забірала і адпраўляла пошту — чым і зарабляла сабе на жыццё. Яна ўвесь час маўчала, але аднойчы, пачаставаўшы віна, загаварыла, паведаміўшы, што прыйшла, а дакладней, уцякла з паселішча пад назвай Эдэм.

І далей расказала пра ўсё больш падрабязна, чым выклікала ў яе слухачоў некаторую цікавасць: што ў паселішчы пачалася аблога, і неўзабаве нешматлікія праціўнікі рэжыму і дэсідэнты былі выяўлены з дапамогай мясцовых інфарматараў, а таксама гарбузагаловых, і — панішчаны. Яна называла імёны, якія ніхто не запомніў. Але ўжо паўторны яе аповяд быў запісаны на дыктафон штучнікам, пасля чаго жанчына, якая называла сябе Вікторыяй, была затрымана і скіравана ў вар’ятню, дзе праз нейкі час і падпала пад эўтаназію.

Захаваўся запіс на дыктафоне штучніка, які ў скарочаным выглядзе агучваў наступнае: Пасля таго, як доказ Акта тварэння і нашага наступнага існавання ў Вялікай Сімуляцыі, якая носіць назву Сусвет, быў агучаны ў Храме, паселішча трапіла пад блакіроўку. Ніводны чалавек адгэтуль больш не перасякаў мяжы, аточанай узброе-

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «П'яўка»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «П'яўка» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Юры Станкевіч - Луп. Апавяданні
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Луп
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
libcat.ru: книга без обложки
Юры Станкевіч
Юры Станкевіч - Шал (зборнік)
Юры Станкевіч
Отзывы о книге «П'яўка»

Обсуждение, отзывы о книге «П'яўка» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x