Варлен Бечык - Радкі і жыццё

Здесь есть возможность читать онлайн «Варлен Бечык - Радкі і жыццё» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Радкі і жыццё: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Радкі і жыццё»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Радкі і жыццё — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Радкі і жыццё», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Паводле слоў Гётэ, каб лепш спасцігнуць сэнс тво ра, мала ведаць яго змест, трэба прасачыць, як ён ствараўся.

2.10.

Бялінскі. ПСС, т. 6, с. 485:

«Ні адзіп паэт не можа быць вялікім ад самога сябе і праз самога сябе, ні праз свае ўласныя пакуты, ні праз сваё ўласнае шчасце: усякі вялікі паэт таму і вялікі, што карэнні яго пакут і шчасця глыбока ўраслі ў глебу грамадскасці і гісторыі, што ён, такім чынам, ёсць орган і прадстаўнік грамадства, часу, чалавецтва».

Юсцінас Марцінкявічус. «Дзённік, што не мае датаў» (Пераклаў А. Разанаў):

«Адбываецца спрадвечная барацьба паміж чалавекам і рэчамі. Перамір’я тут няма. Нават пераможаныя, рэчы не столькі служаць, колькі валодаюць чалавекам. Яны нібыта вымазаны надзвычай ліпкім клеем, і мы не можам адарваць іх ад сваіх рук. Часам — і сэрца.

Рэчы — крышталі чалавечага розуму, ягонай дзейнасці, ягонай працы. Яны досыць лёгка запалоньваюць чалавека, бо ў іх ужо «ёсць» чалавек».

«Скажы, як ты глядзіш на крытыку, і я скажу, які ты пісьменнік».

«Паэт без уздыху — не паэт».

23.10.

П. Панчанка:

Я гляджу на ўсё, з высокай меркай

Той вайны.

I гэтак буду жыць.

I адно на сэрцы турбаванне,

Каб гарачай ядзернай пургой

Не змяло зязюлі кукавание

I жыццё дзяцей зямлі маёй.

Толькі ў партызанскіх атрадах Беларусі змагаліся 25 тысяч байцоў дапрызыўнага ўзросту, з іх 5 тыс. піянераў.

Што табе трэба, чалавек? Чаму нельга людзям пагадзіцца, зразумець, не лічыць чужую ўдачу сваёй няўдачай?

Гудзе вецер, гоніць трывогу, кружыць лісце, наганяе смутак: мама, жыві доўга!

28.10.

...Учора ў лесе — ціхім, грыбным. Выйшаў прама на ласіху. Сухая бярозавая паляна. Стаім, гледзімо адзін на аднаго. Чуйна дрыжэлі яе ногі, але пагляд быў спакойны. Я паціху стаў адыходзіць.

На стале — цукеркі, яблыкі, вінаград. Бяры — не хачу. Усё, пра. што ў дзяцінстве і не снілася. Не было, і не ўяўлялася, што можа быць. Калі мама стала купляць цукеркі — адны падушачкі, нават карамель у абгортцы была б казкаю — я вёў нястомпыя пошукі. I энаходзіў, дзе б ні хавалі. Пачынаў цягаць па адной, а ўсё хацелася, хацелася. Аднойчы знайшоў нават у нейкай дзежцы, дзе паводле любой логікі іх не павінна было быць. Але быў нюх на антылогіку.

Яшчэ цукеркі: Талька. У нас «сярэбраная» капілка— ад дзеда, прыгожая бочка. Адтуль стаў цягаць серабро і медзь — на цукеркі. На сто грамаў падушачак. А прадавала іх у буфеце Ліда, пляменніца Серафімы Аляксееўны. У буфеце, здаецца, толькі і былі кансервы і падушачкі. (Буфет на станцыі.) Яна і далажыла дома пра мае візіты. Следства было нядоўгае.

Сёння я ўпершыню стаў айчымам, а да гэтага быў папай. Сяргей запаўняў анкету прызыўніка, а ў ёй юрыдычная мова, а не хатняя. Шмат гадоў ён нічога не ведаў, а дазнаўся спакойна.

Дазволілі вярнуцца ў СССР і аднавілі савецкае грамадзянства Алілуевай і яе дачцэ.

Паведамленне аб пазбаўленні воінскага звання гене­рала арміі былога міністра ўнутраных спраў СССР Шчолакава (чаму з такім спазненнем).

Перамога Рэйгана на выбарах. Забойства Індзіры Гандзі.

...Дэльфін ніколі не спіць: калі адна палавіна яго мозгу адпачывае, то другая ў гэты час «бодрствует», і наадварот!

18. 11.

Радкі Яўгена Замерфельда:

Як нражыць, каб гады-хвалі

Не злізалі, не змялі

Хоць маленькі ў дальняй далі

След-слядочак на зямлі.

Сапраўды.

Мая Львовіч (пер. Н. Мацяш):

Паэце, дзякую за верш.

Ен твой, у ім звініш ты увесь.

Ды ў ім — і ды ён — і мой.

Здаецца нават: быць ён мог

Тым вершам, што калісьці мне

Прымроіўся, прычуўся ў сне

I воблачкам растаў і знік.

Сустрэлася з тваім як з ім.

Достоевский:

«Искусство есть такая же потребность человека, как есть и пить. Потребность красоты и творчества, вопло­щающего ее, — неразлучна с человеком, и без нее чело­век, может быть, не захотел бы жить на свете».

19. 11.

Перачытаў пісьмы Ігара Хадановіча Рыце — ён без выдумак інтэнсіўна жыў, меў пяшчотную і прыгожую душу, быў аддадзены літаратуры без карыслівасці, аглядак, мітусні. Можна смела сказаць — гэта была прыгожая маладосць, яна вяла яго ўглыб, уверх і наперад, і ён скіроўваў лёс да мэты яснай і высокай. Мяне звёў з ім выпадак — адзінота пасля заканчэння універсітэта, калі, па сутнасці, трэба пачынаць жыццё нанова. I вось інтэрнат на Свярдлова, мы там, а пасля ў Мінску, і нас усяго трое, хто адзін за аднаго зачапіліся. Выпадак, у нечым нават празаічны, а пасля ўпрыгожыў мне жыц­цё. Але як склаліся б пазней нашы дачыненні? Як узляцеў бы ён? Цяпер толькі смутак задае гэтае пытанне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Радкі і жыццё»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Радкі і жыццё» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Радкі і жыццё»

Обсуждение, отзывы о книге «Радкі і жыццё» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x