24.12.
Сёння ў «Известиях». Артыкул «Приговор» В. Смирнова пра судовы працэс у Смаленску над былымі карнікамі. Адзін з іх, Васіль Кувічка, пасля вайны, «стремясь выдать себя за героя-фронтовика, купил в военторге и носил на пиджаке четыре колодки орденских планок».
«Из слов Василя Бойко следует, что, оказывается, ничего из ряда вон выходящего он не сделал. Он готов согласиться лишь с тем, что совершил разве что... ошибку (!).
Мол, изменить Родине не хотел, но был молодой и глупый, испугался, хотелось жить — вот по чистой случайности и попал в отряд Гитлера».
29.12.
У марудным і выпадковым, быццам гэта неабходнае.
Вячеслав Шапошников (Кострома). «ЛР», 13.1.84:
Радуюсь ясной погоде, дали небес золотой.
Вольно в меня переходит сила земли и покой.
В. Даль: «...Народные слова наши прямо могут переноситься в письменный язык, никогда не оскорбляя его грубою противу себя ошибкою, а напротив, всегда направляя его в природную свою колею, из которой он соскочил у нас, как паровоз с рельсов». И далее: «...Коль мы скоро начинаем ловить себя врасплох на том, что мыслим не на своем, а на чужом языке, то мы уже поплатились за языки дорого: если мы не пишем, а только переводим, мы, конечно, никакого подлинника произвести не в силах и начинаем духовно пошлеть. Отстав от одного берега и не пристав к другому, мы и остаемся межеумками».
М. Лужанін. «Спавядальнае слова» («ЛіМ», 21.12.84):
...Выбачайце, сябры, што пачаў я піць
болей, чым трэба,
3 маладых ручаёў, з кубка перадсвітальнага неба.
Што выбачаць? I як разумець: «болей, чым трэба»?
У Віктара Гардзея — добры тон, без выпінання, даверлівая споведзь і роздум, сцвярджэнне чыстага, прыгожага, адчуванне радасці жыцця і лёгкая шчымлівінка. У стылі — водгулле Ясеніна, Рубцова, Блока, Пысіна. Але ўсё — у сваім вопыце, ва ўласнай някідкай і яснай манеры, але дастаткова гнуткай і паўнагучнай, здольнай на ўзмацненні і пашырэнні, на заглыбліванне, на сімвалізацыю.
Пасвятлее ў ваколіцах шэрых —
Толькі б сонца хутчэй узышло.
Не пражыць без надзеі і веры
У дабро, у любоў, у святло.
(«ЛіМ», 6.7.84.)
1985
3.1.
Любыя абяцанні, што сябе пераменіш, становяцца неістотнасцю, як еловы п’яніцы. Доўжыцца бяздзейнасць — на фоне цудоўнай зімы з сыпкім снегам і прыемным марозам; сёлетняя зіма — сёння — нешта сапраўднае, рускае, спрадвечнае: не хлюпае, не імжыць, не расхіствае нервы: жыві, дыхай, бегай на лыжах, чытай лёгка, хутка і многа. — Ды шмат захацеў; усё завалена, запушчана і сіл стае толькі дапаўзці з работы дахаты.
Далей... Толькі шматкроп’е. Калі давядзецца паміраць? Пэўна ж, кожны думае .— яшчэ не заўтра.
Памерлі ў нярэдадзень Новага года Мікола Лобан і Макар Паслядовіч. Лобана ўсе шкадавалі — трэсла яго, згасаў, жонка...
Пайшоў, урэшце, пакутнік.
Флабэр піша: «...Мальчиком я мечтал о любви, юношей о славе; став мужчиною, я мечтаю о могиле, этой последней любви тех, у кого нет более никакой иной».
Два тамы Флабэра, купленыя чамусьці неахвотна, ужо не хочацца выпускаць з рук.
Четкое, точное, уверенное письмо, незаемные мысли, неожиданные и верные, — мечта моя.
Мары збываюцца толькі тады, калі ты іх сам здзяйсняеш. Мала спраў, якія ты вёў бы па-сапраўднаму, застаючыся ў гушчыні жыцця, пераскокваючы і перапаўзаючы праз перашкоды. Таму і ўспаміны — дзённік неістотнага.
Найвышэйшы грамадскі тонус паэзіі часоў вайны і иайвышэйшая яе маральнасць — не было мітусні, самавыхвалення, позы, зайздрасці; у кожным існавала адна, зададзеная ўсенародным настроем і станам высокая мера паводзін, адносін, пачуццяў, жаданняў. Нельга было схібіць. Кожны паэт у самым святым, запаветным быў і на віду; народный боль, пакуты, гераізм, чаканне, змаганне абязвалі да маральнай і грамадзянскай суадпаведнасці ім у кожным слове, у кожным імпульсе. I гэта далося ўсім як само сабою, без нейкага спецыяльнага дамагання — такая была атмасфера нашага жыцця і гістарычнай творчасці. Дэкларацыі таксама ў ваенны час мелі асаблівую цану — іх, гэта ўсе адчувалі і ведалі, у любы час можна пацвердзіць учынкам, крывёю; надта блізка было ад слова да бомбы, снарада, кулі; надта часта слова пацвярджалася з абсалютнай вернасцю яму.
Паштоўка ад Пімена Емяльянавіча Панчанкі:
«Дарагі Варлен Леанідавіч!
Сардэчна віншую Вас і Вашу сям’ю з новым 1985 годам! Зычу Вам усім многа здароўя, шчасця, сонца, радасці, поспехаў! Шчыра дзякую за кнігу «Прад высокаю красою...». Гэта выдатная кніга. Вы надзвычай добра адчуваеце і разумееце паэзію. Творчых удач вам і ў далейшыя гады!
Читать дальше