Шчаслівы той,
Хто быць каханым
мусіў,
Хто сам кахаў без часу і мяжы.
Я непазбежнай смерці
Не баюся,
Баюся, каб цябе не перажыць.
27.10.
Яшчэ адна балыііца, цяпер ужо абласная. Зноў хірургія, цяпер ужо, мабыць, з аперацыяй. На вуліцы была яшчэ добрая, не сумная восень.
Юбілей Ул. Паўлава. Ездзілі да яго з Тулупавай.
Кніга Ігара яшчэ не здадзена — не напісаў прадмову.
Римма Казакова. «Достоинство» («Известия». 27.10.85):
Есть черта души: достоинство.
И оно важней всего.
Будет все на свете спориться,
если сохраним его.
То, что на добре настояно,
и к добру должно вести.
Надо сохранить достоинство,
а коль нету — обрести.
Пусть твоя работа — скромница,
в ней достоинство одно,
что достоинство не скроется,
если все же есть оно.
Надо так сердцам настроиться:
мы достойно жить должны!
И равнять свое достоинство
на достоинство страны.
28.10.
Што павінен адчуваць чалавек, якому пастаўлены дыягназ: рак або лімфасаркома. Або пазней, пастаянна: падазрэнне на магнілізацыю, Што?
Ды нічога асаблівага. Нельга панікаваць. Страх толькі за іншых — за маму і жонку. Што чакае тады іх?
Што датычыць самота, то можна падбіць рахункі: жыў, як умеў, сумленна і нікому не жадаў зла (хоць, бывала, уступаў з некім у канфлікты, страшэнна канфліктаў не любячы).
Колькі людзей пражыло менш. Таму зусім не палохае сама смерць — жыцця, калі на тое, было дастаткова. Усё жыццё — тайны, схаваныя думкі, патаемныя ўчынкі. Надта многа адзіноты, але яна патрэбная душы, як паветра.
Падышоў палатны сусед:
— Што ён усё рысуе? — і зазірнуў у запісную...
Сёння зноў ФГС (японскі зонд), потым ізатопны кабінет, зноў кропельніца, заўтра — рэнтген страўніка, ЭКГ.
Трэба жыць і выжыць! — Выжыву! — упэўнена казаў я ў жніўні і верасні.
— Можа, і выжыву, — няўпэўнена кажу я сёння. — Але трэба жыць і выжыць.
4.11.
Учора напісаў прадмову да кнігі Ігара. Аддаў. Сёння карціць — блага, не так.
На абходзе: — Больной готов к операции.
Пуста ў акне. Сасняк адбірае прастору. Бярозка з неапалым лісцем. Голле ўвесь час у звівах і рухах. Вараннё, сарокі. Вербалознік яшчэ таксама не асыпаўся.
Смутак. Бараўлянскі смутак. Шкода прапушчанага, нязробленага.
Смутак па тым жа Ігару, па яго так недарэчна абарваным лёсе.
Прыходзіў Мікола Гіль, гаварылі. Пра што? Пра паэму Някляева «Наскрозь», пра вершы Янішчыц у сувяз! з хваробай сына...
Пасля мне здалося, быццам каркнуў воран.Някляеў, вядома, чалавек таленавіты. Але ёсць рэчы, якія нельга «эстрадзіць», яны патрабуюць гаварыць пра іх сутнасна, «гола». Колькі адзёжак, апратак ні ўздзень, як ні выкручвайся — астанешся голенькім, нават непрыстойна голенькім...
Апошні ліст, прачытаны ім...7. X 1.85.
Дарагі мой Чалавек, Варлене!
Хацеў бы быць бліжэй — дактары не пускаюць, хацеў бы сказаць болей — папера не дазваляе. Усё разумею, хачу зразумець, радуюся за цябе, за тваю мужнасць. Ведаю, што няма большай хваробы, як хвароба духа, і ведаю, што дух наш трымае нас на зямл! Каб ты ведаў, як мы чакаем твайго голасу на волі, голасу, які з’яўляецца адбіткам не толькі свайго жадання. Гавару пра ўсё гэта на паперы, бо з-за нейкай дурной сарамлівасці не ·сказаў яшчэ іначай, не пасмеў сказаць. Трывайся і выходзь да нас.
Абдымаю — твой А. Кудравец.