У бальніцы колькі ўжо праплыло міма мяне людзей, а ўсе ў аснове сваёй былі нязлыя, кампанейскія, ветлыя, люд просты, якога шмат што ў апошнія дзесяцігоддзі псавала (гарэлка, гропіы, блат), а ўсё застаўся свойскім, спагадным.
И. Тургенев. «Я шел среди высоких гор...»:
Я шел среди высоких гор,
Вдоль светлых рек и по долинам...
И все, что ни встречал мой взор,
Мне говорило об едином:
Я был любим! Любим я был!
Я все другое позабыл!
Сияло небо надо мной,
Шумели листья, птицы пели...
И тучки резвой чередой
Куда-то весело летели...
Дышало счастьем все кругом,
Но сердце не нуждалось в нем.
Меня несла, несла волна,
Широкая, как волны моря!
В душе стояла тишина
Превыше радости и горя...
Едва себя я сознавал:
Мне целый мир принадлежал!
Зачем не умер я тогда?
Зачем потом мы оба жили?
Прошли года... прошли года —
И ничего не подарили,
Что б было слаще и ясней
Тех глупых и блаженных дней.
Ноябрь, 1878
«Когда я лежу в постели и мрак облегает меня со всех сторон — мне постоянно чудится этот слабый и непрерывный шелест утекающей жизни.
Мне не жаль ее, не жаль того, что я мог бы еще сделать... Мне жутко» («Песочные часы»).
«Я поклонился моей улетевшей жизни — и лег в постель, как в могилу.
Ах, кабы в могилу!» («Я встал ночью...»)
Уладзімір Койныш, трохі блажны (і, вядома ж, на ўліку ў псіхдыспансеры). Працуе грузчыкам у кафэ-сталовай «Сузор’е»; яму разбіў галаву прадавец — гнаў за гарэлкаю. Адміністрацыя ўгаворвае, каб як замяць справу. Ахвочы ўсім дапамагчы, паслухмяны. Бясконца рады любой увазе. Цвёрда разважлівы ва ўсім і бясконца прастадушны. Адказвае на ўсе пытанні. Радасная мара І спадзяванне, што ажэніцца (1949 года), а ўсім расказвае, што з яго не бяруць за бяздзетнасць (даведка дыепансера).
Ноччу раптам успомнілася: мне ж трэба зрабіць юбілейнага Купалу, а я тут, узяты хваробаю і запалоханы ўрачамі, на ўсё забыўся. Дзіва што забудзеш! На кожным абходзе прафесар, загадчыца аддзялення і яшчэ нейкія халаты: — Вам яшчэ трэба жыць. Ваша язва незагойная. Пазней будзе ўжо позна. Такія язвы лёгка перараджаюцца...
Але ж не згадзіўся. Але ж паспрабую лячыцца сам.
I усё ж — кніжкі і ручку ў рукі, час працаваць.
Палатныя жарты: пойдзем да дзяўчат у рэанімацыю.
Мяне абплыла ўжо недзе чацвёртая змена.
А. Твардовский. «Письмо о л-ре». М., 1985, с. 126:
«В нашем с Вами возрасте уже наивно ждать легкой жизни, ее радостей обычных, уже в замену им остается одна радость, одно прибежище: работа, размышление, понимание, постижение».
Пасля ўсяго. Пасля таго, як прафесар Барадзін (Іван Фаміч) яшчэ раз сказаў: «Я вам советую сделать операцию. Как близкому родственнику говорю: такая язва не заживает. Потом может быть поздно». Пасля таго, як палохалі то саркомаю, то ракам. Пасля таго, як па чарзе прыходзілі, а на абходзе ўсім гуртам...
Пасля таго, як праводзіла ўся палата (Яскевіч, Вячаслаў Іванавіч, Папруга, Мірановіч, Ясеніцкі) ажно да выхаду, пасля многіх трывог і нялёгкіх роздумаў — у Зялёным/ у восеньскім лесе, то халодна-няўтульным, то прыветна шумліва-сцішаным, засыпаным апалым лісцем — без разгону, без думак, без асабліва чытання, без увагі, — проста адпачываю з 3. і патроху пачынаю падсумоўваць нялёгкі этап жыцця. Было ўжо і паўгода бальніцы (2-й савецкай), але цяпер іншы ціск бяды і небяспекі.
Сон мамы. Нешта датычыць мяне. Пазаісная сіла: — Все у него будет хорошо.
— А саркома?
— Ее унесли.
Мой сон. Мне даюць, ці я прыдбаў, чорненькага шчанючка. Поўныя міласці да мяне ягоныя вочкі, невялікая, трохі вастраватая галоўка, бліскучая гладкая поўсць. Адчуванне, што я, і душа мая, у ім, што гэта нешта надзвычай роднае і роўнае мне...
Яшчэ сон. Чамусьці 'мне трэба дапісаць нейкую, некім распачатую працу, напрыклад — пра «Сцяг брыгады». Пішу лёгка, удала, з добрай ахвотаю, словы гучаць у вершах. Іду, акрылены і лёгкі, калідорам вялікага будынка, паўз дзверы і вокны Аркадзя Куляшова, ён мяне нібыта бачыць, яны мяне бачаць, але патроху сплывае ўсё.
Напісаць пазней артыкул, як чытаў вершы ў палаце — сабе і людзям, у часопісах і ў «ЛіМе», а яшчэ — Твардоўскага і Вярцінскага.
Халодны дасевак верасня, паўночны (з Нарвегіі) вецер. Восеньскія грыбы, два баравікі на лясной дарозе, зялёнкавыя купінкі...
Музыка — таямнічае, невыказнае, смутак, боль і радасць без слоў, у адчуваннях і прадчуваннях, у пяшчоце, скрусс, трывогах...
Паэзія — выказанае, сканцэнтраванае словамі, самым! дакладнымі і азначальна акрэсленымі, алс і поўнае той жа нсвыказнасці, загадкавасці, няпэўнасці. па-за слоўнага снення трывогі, радасці, прадчуванняў...
Читать дальше