«Настоящим, задушевным рассуждением нашим было то, что мы хотим как можно больше получать денег и похвал».
«Я искал во всех знаниял и не только не нашел, но убедился, что все те, которые так же, как и я, искали в знании, точно так же ничего не нашли. И не только не нашли, но ясно признали, что то самое, что приводило меня в отчаяние — бессмыслица жизни, — единственное несомненное знание, доступное человеку».
«Суета сует, — говорит Соломон, — суета сует — все суета! Что пользы человеку от всех трудов его, которыми трудится он под солнцем. Бывает нечто, о чем говорят: «смотри, вот это новое»; но это было уже в веках, бывших прежде нас. Нет памяти о прежнем; да и о том, что будет, не останется памяти у тех, которые будут после».
«Жизнь есть то, чего не должно бы быть, — зло, и переход в ничто есть единственное благо жизни», — говорит Шопенгауэр.
«Теперь мне было ясно, что для того, чтобы человек мог жить, ему нужно или не видеть бесконечного, илииметь такое объяснение смысла жизни, при котором конечное приравнивалось бы бесконечному».
И спрашивал его народ, что же нам делать? И он сказал в ответ: у кого есть две одежды, тот отдай неимущему; и у кого есть пища, делай то же. (Луки, III, 10 ,11 ).
«Не собирайте себе сокровищ на земле, где моль и ржа истребляют и где воры подкапывают и крадут» (Мтф. VI, 19).
4.9.
Цякуць людзі праз палату. Пайшоў Цімох Гоманаў, інжынер з мотавелазавода.
Грунтоўная, петаропкая, трохі абеларушаная гаворка. Бацька быў сакратаром райкома, памёр у 37 гадоў. Адна дзяўчынка была прыціснута варотамі — мужчыны не маглі ўзняць, а маці адна ўзняла і дастала.
Пайшоў Саша Шапіцька — дваццаць адзін год, безалаберны хлопец таксама з велазавода, разбіў галаву на футболе; плыве па жыцці не шмат думаючы, але ж па натуры кампанейскі і зусім неблагі.
Былі Шэршань з Кенькам, пасля зноў Шэршань, Шарамета з Законнікавай, Слава (ужо тройчы).
Сніцца Сяргей. 3 ім і ў снах нядобра.
Сон. Воз з вугалем. Трэба везці, але вугаль раптам знікае, вывальваецца — скрозь дзіркі.
Сон. З’яўляецца нейкі чз.лавек, злавесна загадкавы, чорназвярыны, наганяе жуць і гаворыць: прыходзь паслязаўтра.
А паслязаўтра зноў прызначае сустрэчу праз колькі дзён. I адпаведна сон зноў паўтараецца.
Сонца праз воблакі, а ўсё ж зноў і зноў сонца, цёплае і добрае.
Расказваў Мікалай Паўлавіч Сініца, ссівелы і дзядоўскага выгляду (пабіў нагу — лез на грушу і зваліўся), як у арміі пазналі, хто краў хлеб. Падсыпалі тоўчанага хімічнага алоўка ў хлеб, а пасля праверылі ва ўсіх языкі і знайшлі адразу.
Віктар Шніп («Полымя», 1985, № 8):
Яшчэ хапае ў свеце зла,
Нібыта пустазелля ў жыце.
Калі вы хочаце дабра,
Дабро тварыце.
Чаго на свеце ні было!
Ды не было вось так трывожна.
Як мы не пераможам зло,
Хто ж пераможа?
15.9.
Прафесар Барадзін Іван Фаміч:
— Ваша язва находится в таком месте, что никогда не заживет. Все равно придется к нам обращаться, только может быть уже поздно. Можете, если хотите, посоветоваться.
— Я не боюсь операции, но я свою язву никогда не лечил, диеты не соблюдал. Поэтому надеюсь с ней справиться.
Анестэзіёлаг падскочыў:
— Чем болели? Аллергия на лекарства есть?
Міхаіл Антонавіч Ажгірэй з Мінскага паштамта, чалавек універсальных практычных ведаў, былы падводнік.
Можна распыліцца і ў бальніцы: выпадковыя хаатычныя размовы, вялыя думкі, бяздумнае ўтрапенне. Плынь густога, штодзённага, хаця побач ядуць людзі, увесь час вязуць на катафалках аперыраваных людзей — апендыцыт, страўнік, ногі, ныркі і г. д.
І скавана, зацягнута нешта загадкавае і пагрозлівае, злое і цёмнае; толькі ноччу, прачнуўшыся, востра адчуеш сябе ў плыні і за ёй, падступіць да сэрца і душы трапяткое і шматаблічнае сненне, зрушыцца свядомасць і сэнсава акрэсліцца нешта больш істотнае і важнае, ад чаго захінуўся сном звыкласці і пасіўнай, непрацоўнай адзіноты.
Прыходзілі Вера Вярба і Раіса Баравікова. Вера імгненна закруціла і да шаленства давяла дзяжурнага ўрача (зрабіў заўвагу, што без халатаў): — А вы стажер или практикант? А почему у вас под халатом рубашки нет? і г. д.
Бяздзейнасць — як заўсёды, нарастание занепакоенасці і трывогі. Абрывісты ход думкі, кароткае і аблегчанае, звужанае ў аглядзе ўспрыняцце наваколля — без далечы, парыванняў, узлётаў.
Недзе да 10-га — цудоўная цеплыня ў прыродзе, запозненае сапраўднае лета, потым халодны бесперапынны цыклон з нізкім цёмным І брудным небам; халепа і вецер, няўтульнасць жыцця, якой пасуюць толькі настроі паныласці, безнадзейнасці, адзіноты. Нарэшце зноў еонца, але ўжо восеньскае, неадчэпнае ад настыласці і свежака, але ўсё яшчэ душы мілае, свойскае...
Читать дальше