Уласныя пісьмы вярнулі безнадзейна страчаныя кавалкі жыцця, і ў іх — таксама трапятанне, рух, пошук. Не такая пустэча, як здавалася.
«У інтэрв'ю для ЛіМа Алена Абразцова (2.1.1981): Чым больш я спяваю, тым лепш я спяваю».
9.12.
Гаворыць: — Я захварэю. Мне снілася, што я павінна жыцъ у доме, дзе ўсе кватэры на адзін бок калідора. Як у бальніцы.
Елена Образцова. «Записки в пути. Диалоги». — Цікавая кніга, многа штуршкоў. Вобраз работы і вобраз сапраўднага жыцця ў мастацгве. Водгулле сапраўднай музыкі і чуйнага да яе спеву.
Добра, што кніга ўвесь час да нечага абавязвае і на нешта кліча, яна — у адказах, што ў мастацтве ўсё абавязковае і неабходнае. У мяне, зразумела, усё праігрывалася на паэзію, і я па-новаму чытаў (і хацеў чытаць) Блока, Ясеніна. Пакрыўдзіўся за Галянішчава-Кутузава — вершы яго, маўляў, не вельмі значныя і не засталіся ў рускай паэзіі. Проста трэба некаму пра іх напісаць. Крытык павінен пісаць пра паэзію так, быццам яна сама яму усё гаворыць.
Адзін «Орел» Галянішчава-Кутузава ўжо класіка.
В раздумье гордом и немом,
Вперив в пространство взор глубокий,
Орел на камне полевом
Сидел, как странник одинокий.
Крикливых птиц враждебный рой
Над головой его кружился,
И вихрь, взметая прах земной,
Кругом испуганно носился.
Но недвижим, питомец спал,
Не внемля суетному шуму,
Орел на камне отдыхал
И думал царственную думу...
Когда ж, очнувшись, оглянул
Весь этот жалкий мир бессилья,
Затосковав, он развернул
Седые, медленные крылья.
И — царь заоблачных высот, —
Случайный гость земли печальной. —
Направил вольный свой полет
За грани туч, к лазури дальиой...
Высоко от красы земной
Вознесся, праху неподвластный,
И, к дольней жизни безучастный,
Исчезнул в бездне голубой.
Адзінота, гордасць, узнесенасць. Мірское і высокае... і яшчэ, яшчэ.
I што мой смутак? Смутак чалавека, які не ведаў сапраўднага гора?
Прабачце. Я галадаў і мёрз, я не меў дзяцінства, я дзічэў у адзіноце 43-га — 44-га года, я быў інвалідам другой групы, я не буду мець уласных дзяцей і наўрад ці прыйдзе хто на маю магілу.
У некаторых людзей — не параўнаеш з маім. Але ці можаце вы сказаць, што я ўжо зусім не ведаю гора? Каб сцвярджаць гэта, вам трэба зведаць хоць трохі больш.
Брытва лёсу некалькі разоў была каля самага майго горла.
21.12.
Выклік у аддзел прапаганды — дырэктара і гал. рэдактара. Кружышся, жылы рвеш, а яшчэ і лаюць, прытым моцна. Ды і пагражаюць. У пачатку наступнага года мяркуецца калегія па нашаму выдавецтву.
Але што гэта? Жыў, не ведаў, вяла думкі чыста літаратурная плынь.
Пасля публікацыі ў «Литературной газете», дзе я гавару як намеснік гал. рэдактара выдавецтва пра першыя кнігі, — званкі, лісты.
Толькі што — рукапіс на маё імя ад Леонтьевой Нины Викторовны. «...Очень хочется узнать, к какой категории пишущих Вы отнесете меня — к тем, кому Вам хотелось бы помочь (в профессиональном отношении) или, наоборот, к другим...»
Кніга Кандратовіча пра Твардоўскага («Ровесник любому поколению») — цікавая кніга, і А. Т. бачыцца з яе, і добра, што яна ёсць. Але ж не ўстрымаўся ад доўгіх маналогаў, якія нібыта гаварыў Твардоўскі, часам выразна бачыцца перабор, хоць тон (адносна свайго месца і ролі) дакладны.
Сябры Пушкіна. Як і кніга пра дзекабрыстаў, асноўным сваім матэрыялам і тонам гэта кніга пра высакароднасць, вернасць, абсалютную несфальшыўленасць у галоўным і неабходным. Не разумець гэтага, ісці іншай дарогай — дзеля чаго? Дарослым людзям (якія мы сёння) нельга па-дзіцячы лічыць цукерку за радасць. Зрэшты, і памагчы чалавеку — не радасць, а неабходнасць, нават і смутак: чалавеку давялося пакарыстацца тваёй паслугаю.
Григорий Виеру. «Радуйтесь» (перевод А. Старостиной):
До поры, пока струятся
Родники по белу свету.
Радуйтесь тому, что живы,
Радуйтесь зиме и лету.
До поры, пока есть место
Золотому винограду,
Радуйтесь тому, что живы,
Миру радуйтесь и ладу.
До поры, пока деревья
Песней дрозд легко колышет,
Радуйтесь тому, что живы,
Радуйтесь, кто песню слышит.
«Достоинство и благородство» — у перакладзе пачынаюць гучаць аднагучна: «годнасць і высакароднасць».
Па ціхім снезе, спакоі начных зорак, слабым ветры халоднага поўдня — прыбавіўся дзень на адну мінуту. Выкарыстаць гэту прыбаўку, і тады я ўсё паспею.
Самае немагчымае — убачыць сябе чужымі вачыма. Хто ты — няздора? Кар’ерыст? Вузкалобы артадокс і дагматык? Самазадаволены тупіца?
Читать дальше