20. V.
Няўжо ўсё жыццё пройдзе з надламанай памяццю і бясконца будзе мучыцца болем, бяссонніцамі і туманам стомленая галава?! А жылося...
Напісаў Калесніку. Паслаў кніжку. Паслаў кніжку Ігара Салыку. Заўтра едзем з В-м да Ігаравай маці.
26. V.
Ідзе пісьменніцкі з’езд. Я ўчора быў «букашкай», якая пакінула ў выглядзе косак свой след на старонках газеты.
Варта было б запісваць гаворкі з разумнымі людзьмі. Не пра што, а што гаварылі.
Паэт, які па штампаванай і зручнай для рэтраградаў звычцы не значыцца ў першай абойме, стаіць па-за меркам! гэтых абоймшчыкаў і непараўнальна вышэй. Не ўключаць «Рэквіем» і мацярынскі цыкл у школьныя праграмы — грэх.
29. V.
Раніцаю прыехаў у «ЛіМ». Прыйшоў Сіпакоў, за ім — Быкаў. Быкава слухаў упершыню. Сапраўдны мастак. Чалавек сярод людзей. Без аніякай позы, без дыстанцыі, без фальшывінкі.
31. V.
Гаварыў па тэлефоне з Рытай і Светаю. Цяжка, нялёгка, вінавата. Света — адзіная на ўсім свеце, хто за нешта мяне прызнае. Ва ўсякім разе — за большае, чым я ёсць. Тое, што яна не ведае аб’ектаў . для параўнання прапорцый і маштабаў — не апраўданне.
4. VI.
Абпалены гарачынёю і няшчасны ад ляноты, ледзьве прымусіў сябе сесці за стол. Я пайшоў на рэчку, згуляў за «пенсіянераў» у футбол (прайгралі 2: 1), дзе я вызначыўся толькі тым, што не заслужана зарабіў пенальці. Звычайныя перажартачкі з Хмылём і Жаўрлдам. Добры дзённы сон. Прыпякае абсмаленая скура. Пішу.
Кафка — праблемы адчужэння людзей, адзіноты, фатальныя, неадольныя законы, у якіх блытаюццаі людзі, не разумеючы, чаму яны ўсё жыццё нясуць дакаранне за нязробленыя злачынствы.
Дзяцінства добрае тым, што пасля найцяжэйшага «гора» прасынаешся бесклапотна шчаслівым.
Добрае лета. Ціхі чэрвеньскі вечар, калі — пасля спёкі — лёгка гуляць у валейбол і ва ўсе тонкасці юначых і дзіцячых адносін тым, хто пасля вячэры — з піянерлагера. Паднялося ў памяці сваё. Лагернікам — зайздрошчу. Свой мікрасвет, свая грамадскасць, свае інтарэсы.
Мая паэзія: А. Вярцінскі.
СКАЖЫ МНЕ, МАМА
Памяці /.Хадановіча
Ён нарадзіўся вельмі рана.
Ен нарадзіўся на зары.
А на зары — яшчэ туманна
I яшчэ золка на двары.
Ён нарадзіўся вельмі рана,
Калі яшчэ зашмат туману —
Туману фальшы і падману,
Зашмат імглы і слепаты
Зашмат усякай свалаты.
Ён нарадзіўся вельмі рана.
3 душою — чуйнай, як мембрана,
Ён успрымаў удары зла,
Як рана — вастрыё ляза.
Так, ён прыйшоў да нас заўчасна.
Таму пытаўся ён так часта:
— Чаму яшчэ жывуць няшчасна?..
Чаму? Чаму? Чаму? Чаму?
Чаму ашукваюць, не вераць?
Глядзяць на праўду, як на ерась?
Чаму жыццё так дробна мераць?
Чаму?!
Што скажаш ты яму.
Так, ён з яго жывым сумленнем
3 яго высокім уяўленнем
На многае глядзеў з здзіўленнем,
Ён ,як дзіця, пытаўся ў нас:
— Навошта гэта — асцярожнасць, няшчырасць,жорсткасць, і варожасць?
Навошта? Дайце мне адказ!
Навошта! Ну, скажыце прама.
Навошта? Ну, скажы мне, мама,
Мне, мама, многае няўцям.
Навошта? Ну, скажы мне, Рыта...
Скажыце шчыра і адкрыта, —
Навошта гэта ўсё людзям?!
Навошта столькі ім туману —
туману фальшы і падману?
Халоднай чэрствасці імгла?
Ці, можа, я радзіўся рана
і ўжо зашмат хачу святла?..
...Яго ударылі з туману, з імглы ударылі, з імжы...
«Навошта, мама, адкажы?»
17. VI.
I без абы-чаго ёсць сёння такое, што вартае запісу. Устаў сёння рана — да шасці. Хадзіў у лес. Думаў, што дарэмна не запісаў, калі апошні раз чуў зязюлю. Ажно раптам яна падала голас.
Рваў суніцы. Мокнуў у расе. Радаваўся лесу і раніцы, хаця адчуваў сябе вяла. Набрыў на званочкі (колокольчики) і прынёс дахаты букет. Хадзіў босы — падзея.
Муштраваў Віньку. Мылі і прыбіралі ў хаце (сёння субота), потым пакорпаўся на агародзе.
Напісаў Вярцінскаму ў Ялту, Ігаравай маці.
Хорошо, когда для счастья есть причина...
Но нет ничего счастливей Беспричинного счастья.
Непачаловіч:
Птушыная, кажуць, трывога—
Прадвесніца новых трывог.
I сёння замест эпілога
Мне хочацца бачыць пралог
20.6.
Хачу жыцця поўнага, чыстага, святога, а сяджу ў драбязе, лухце, мітусні. У жыцці кіравацца толькі лепшымі пачуццямі.
С. Наровчатов:
Пожалуй, в дорогу с собой возьму,
Все остальное брошу,
Свой зачем, отчего, почему —
Единственно ценную нощу.
Матфея, VН:
«Входите тесными вратами: ибо широки врата и пространен путь, ведущие в погибель; и многие идут ими: ибо тесны врата и узок путь, ведущие в жизнь, и немногие находят их».
Читать дальше