Дзень першага весняга грому — дзень паэзіі.
Дзень першых дажынак — дзень паэзіі.
Дзень першых сняжынак — дзень паэзіі.
Дзень першай сустрэчы — дзень паэзіі.
Дзень светлай любві чалавечай — дзень паэзіі.
Подзвіг несумяшчальны з траскатнёю. Траскатня, шуміха — я сказаў бы — апашляе яго.
Абавязкова на ўсё неабходна свежае вока: на газетную паласу, на падзеі (свежы погляд), на літаратурны працэс, на будні, на наваколле, быт. Узнавіць стан, калі ты пабываў спачатку збоку, потым — унутры, але ўнутры яшчэ не прыцёрся, не абвыкся.
У мяне прапалі параўнанні. Думка прагне чыстага слова. Сучасная метафара — два кадры. Кадр: пчаліныя соты; кадр — капсюлі патронаў; метафара — пчаліныясоты патронаў. Метафара злучае не дзве рэчы, дзве з явы (нават рэчы-з’явы). Дае кантэкст сінтэзу, злучаючы два рады асацыяцый.
I ўсё гэта — пярэстыя думкі, якія па адной закідваю ў памяцъ (выдумваю хутчэй) у Купалаўцы.
1. V.
Есць падставы, што — нягледзячы на ўсю немач — «квартал» пражыты адносна добра. Тое-сёе зрабіў, тое-сёе сказаў, набраў пэўны разгон і маю планы.
I сённяшні дзень быў адносна плённы. Я чытаў Дарыа і пераклады Савіча. Гэта была паэзія.
А вечарам, у гадзін сем, я пайшоў гуляць і быў па-новаму запалонены вясною, яе паэзіяй.
Цеплыня вярнулася і суцішыла ветры. Парасклейваліся першыя лісточкі. Бярозавыя яшчэ ліпкія — я іх мацаў. Я хадзіў у мясцінах найпрыгажэйшага роднага краявіду — там, дзе мурожная трава ляжала светлай зелянінай на леташняй жоўці, дзе стаяла рэчка з ціхай зялёнай вадою, дзе было незвычайна хораша бачыць сонца праз дрэвы, дзе абрасталі зелянінай стаўкі. Здалёк і адусюды ішоў птушыны шчэбет. Яго перабівала адна там нейкая маленькая сінічнага выгляду «пічужка». Я хадзіў там, дзе дзіўна, непрывычна сустрэць другога чалавека. Па-свойму нават абразліва: а што ён тут робіць?
Выйшаў ад узлеску ў лагчыну, да рэчкі, на луг. Ішоў мяккаю падатлівай сцежкай і дзівіўся, круцячы шыю: даўно не ведала душа мая такой радаснай, простай і адкрытай прыгажосці, якую адкрывала вока ў маленькай крапіўцы, у дробным яшчэ конскім шчаўі, у сухім лапушынні.
Сцяжынка, адолеўшы некалькі ручайкоў, па мяккім, падатлівым грунце вывела мяне да вёскі. Лецкаўшчына шырокім разваротам ляжала ўверсе, на хрыбтавіне гары. Ціха, нерухома, задумліва стаялі дамы, а ўніз спускаліся апрацаваныя прысядзібныя шнуры, а па межаніцы ішла ўверх сцежка. Усё было спрадвечным, нерухомым, некранутым. Здавалася, што тут існуюць вось гэтыя дамы, шнуры, нерухомыя каровы на лузе (пастушку я не адразу раэгледзеў). Потым вуха пачало лавіць і чалавечую прысутнасць: нёсся з вуліцы бесклапотны ·смех нейкай кампаніі, злева вока ўгледзела кампанію рознакаліберных жэўжыкаў з вудачкамі.Я пайшоў уздоўж рэчкі, яка я набыла тут.рух у вузенькім рэчышчы, забруілася ручаінай. Суха дзынкнулі прывязаныя — на павадку дашчыны кладкі; уся вёска пасунулася ўправа, і адкрыўся новы краявід.
I зноў ад узлеску глядзеў я ўжо на некалькі вёсак, раскіданых па краях і акаймаваных лясамі. Адзінокі брэх сабакі, рэдкія падарожнікі — і ўсё сцішанае, маўклівае, разлічанае на ўспрыняцце аднаго.
I пры ўсім гэтым добра думалася, хадзілася. А потым — цудоўны падарунак: бусел, крыку якога я нават адразу не пазнаў. Я напрасткі папёрся да яго і — дарэмна. Спужаў. Але ўсё было здорава. I хацелася гуляць, маўчаць, кідаць кветкі ў ваду і біць пошасць, якая не мае правоў на такі мудры і з усімі добры, неварожы^ прывабны свет.
2.V.
Добры, раніцаю без ветру, дзень. Першыя спробьг загару. Людзі корпаюцца на агародах. Я выходзіў таксама. Пакуль капаў, успомніў тыя вёсны, калі я капаўся ў градах. Паўтарэнне — зварот успамінаў, якія ляжаць нерухома.
Вялюгін — павышаны тонус жыцця, самабытнасць,свежасць.
Адчуванне цэлага і цэласнага, пранікнёны лірызм і напружаная інтэлектуальнасць.
Складаныя міжнародныя абставіны патрабуюць глыбокага вывучэння і асэнсавання працэсаў, звязаных: з праблемамі вайны і міру.
4. V.
Сонца адтаяла палонку ў воблаках і раскідала пунцовыя промні.
У Купалаўцы ідзе перастрэлка вачэй. Я, здаецца,таксама прымаю ўдзел.
Біялагічная мяжа ўзросту ледзь не ўсюды лічыцца — 28 год. Я падыходжу да мяжы.
7. V
Дзень радыё. Гарачы, сапраўдны дзень лета. Я акунуўся, загараў. Хацеў апісаць усё гэта — цяпер адчуваю, што самаадчуванне не тое.
15. V.
Адбыў Брэст. Значны і дарэмна не запісаны кавалак жыцця. Істотны па насычанасці і зместу.
У Мінску бачыў легнюю раніцу. Цёг у Прылуках (з прыгодамі) цяжэзныя чамаданы бездапаможнай бабулі з Сухініч, і яна ўсё хацела мне заплаціць.
Читать дальше