Варлен Бечык - Радкі і жыццё

Здесь есть возможность читать онлайн «Варлен Бечык - Радкі і жыццё» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Радкі і жыццё: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Радкі і жыццё»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Радкі і жыццё — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Радкі і жыццё», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Кланяецца Вам Толя Кудравец — ён і прынёс гэты отціск.

Ю. С.:

Ты мужна ўсё перанясеш, Радзіма,

(А мужнасці табе не пазычаць!)

Табе не раз

3 паэтамі сваімі

Да ісціны кірункі вызначаць.

3 нагоды гэтага верша рэдактар сказаў: «Падышоў певень да паравоза і гаворыць: — Давай разам працаваць».

24. IV.

Гібель Камарова. Столькі забрала ад душы, Цярэбяць чуткі і домыслы, але ўвесь гэты пярэсты свет бясконца далёкі ад той вышыні, на якую яго ўзнесла смерць. I ўжо гавораць, што ён быў самы разумны і самы прывабны сярод касманаўтаў. Можа, і сапраўды так.

Халодная вясна. Страсці вакол футбола, вакол лухты і дробязей.

Мэтазгоднасць формы, даказуемая толькі і толькі інтэлектуальным, ідэйным зместам — этап, які пачынае В-скі. Поўнае і сталае выяўленне сталага інтэлекту і характару, усхваляванага роздуму, пачуццямі натхнёнай думкі. Адносіны да свету, эмацыянальнае ўспрыняцце з’яў жыцця, іх грамадскай сутнасці і чалавечага змес­ту — праз глыбокую думку. Роздум услых, пачуццё і роздум.

Новы сацыяльна-псіхал. узровень: «Найскладніша людина проста», і ён аддае ўсе сілы свайго сэрца, усю сваю волю гэтаму арганічнаму свайму пераконанню ён прыбаўляе нашаму духоўнаму жыццю свайго зместу: розуму — разумовага, пачуццям — пачуццёвага (разу­мею ўсю ўмоўнасць падзелу гэтых паняццяў).

Людзі паверылі ў чутку, што Камароў жывы.

25. IV.

Няма сцягоў. Не бачу і жалобы. Людзі не ўглядваюцца доўга, дзе, каму і чаму баляць душы. Чаму смерць твайго сваяка — тваё гора, а майго — маё? Мы — людзі. Мы выйшлі з прыроды. Мы былі калісьці стадам, у стада быў важак, у нас былі інстынкты стада. Стадны інстынкт астаўся, ён яшчэ неперабораны, дадзім яму духоўную падтрымку і зробім з яго калектывізм.

Тое, што дорага мне сёння, — не пакідай мяне заўтра.

Калі інстынкт стаднасці выразна авалодвае людзьмі, іх твары здаюцца мордамі. Морды...

«Били Деникина, били Махно...» Час прымацца за Есакова, Кучара і Сахно.

24.VІ. «Даваць адпор варожай агітацыі».

30.VІІ. «Вораг пад маскай драматурга». — Пра Галубка.

30.VІІ. «Ачысціць саюз кампазітараў ад контррэвалюцыйнага ахвосця». — Пра Чуркіна і інш.

16. VIII. «Шкодная пісаніна».

«Паклёп на савецкую рэчаіснасць». — Пра Г. Шведзіка і інш.

23.XI. «Злачынныя справы ў тэатры оперы і балета». . .

ЗО.VІІ. «Ліса ў творчай скуры». — Пра Г. Раманоўскую.

«На працягу апошніх 9 месяцаў, як раней на працягу многіх год, яна не парывае сувязі з выкрытым органамі пралетарскай дыктатуры контррэвалюцыянерам Шушкевічам. За гэта яна была выключана з камсамола. Аднак і пасля гэтага контррэвалюцыйны нягоднік Шушкевіч застаўся ёй даражэйшым, чым пісьменніцкая арганізацыя».

28.1V.

На прэзідыуме абмяркоўвалі («Дзень паэзіі — 66»). Я падрыхтаваўся, напісаў тэзісы. Намер быў такі: сказаць пра паэтычную макулатуру, затым пра крытыку ў «ДП», а найбольш пра Е-ва і культаўцаў.

Макулатуры №-х да т. п., лічу, ацаніў правільна. Потым пра Е-ва («знойдзе дзейнік, няма выказніка,. знойдзе выказнік, няма дзейніка», успаміны — «Ехала деревня мимо мужика»).

Выдаў іх «перлы» з газет 30-х гадоў: «Контррэва­люцыйны нягоднік С. Шушкевіч» і т. д.

Выключная кульмінацыя: пытаюцца, хто піСаў пра Раманоўскую, ганіў яе за тое, што наведвае зняволенага, патрабаваў выключэння з камсамола. Я мыкаю. Уваходзіць Кучар. Павальны рогат.

Былі апладысменты — яны часткова і шкодзяць спра­ве, надаючы сенсацыйны прысмак.

Кучар ездзіць на «Волзе», а Раманоўская ледзь ногі валачэ.

Паказвае Харужую ў берыеўскіх засценках. Рабіў і робіць сінекуру з культу.

Ён любіў абсмоктваць купалаўскія словы:

Яшчэ прыбавіце скананне —

Прадсмертны вашых рук абраз, —

Нядоўга ж ваша панаванне —

Загуба прыйдзе і на вас.

Заuубу крыўдаю, слязамі

ў магільны выкапалі ніз;

Людской расплаты ўжо над вамі

Тапор адточаны завіс.

Сіняўскія экспартавалі дэмагогію за мяжу, яны ж спрабуюць знутры навязаць нам яе.

Быкаў паказвае Сахно, яны злуюдь на Быкава, а не на Сахно.

У маленькім апавяданні В. Цельпугова («Снежныя горы») у старога горца пытаюць, колькі вёрстаў да гор.

— Одну половину, наверно, забыл, а в другой верст восемь, не меньше.

Мудры стары. Якраз такія мудрацы ёсць у нас — хІтра замоўчваюць жахі часоў культу.

Р. Рождественский:

Поперед батьки

В пекло не лезть?!

Кто ж его

от пули

закроет

тогда?

Гэта адказ маме на яе перасцярогі.

А. Вярцінскі:

Дзень першага весняга промню — дзень паэзіі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Радкі і жыццё»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Радкі і жыццё» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Радкі і жыццё»

Обсуждение, отзывы о книге «Радкі і жыццё» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x