Варлен Бечык - Радкі і жыццё

Здесь есть возможность читать онлайн «Варлен Бечык - Радкі і жыццё» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Жанр: Старинная литература, на русском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Радкі і жыццё: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Радкі і жыццё»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Радкі і жыццё — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Радкі і жыццё», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

11.ІІІ

Са стэнаграмы аб’яднанага сходу секцыі прозы, секцыі крытыкі і літаратуры Саюза пісьменнікаў. 3 сак. 1967 г.

Скрыган: «Упоравень са словам Радзіма заўсёды стаіць мова. Без мовы не можа быць народа. Калі памірае мова, памірае народ, сходзіць з гістарычнай сцэны.

Добра ведаючы гэта, ад бязроднага нігілізму перасцерагаў Францыск Багушэвіч: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмерлі», — пісаў ён у прадмове да сваёй кнігі.

Афарыстычна і разумна сказаў пра гэта і ірландскі вучоны Дэві: «Кожны народ павінен аберагаць сваю мову больш, чым граніцы, бо мова — галоўная яго абарона, куды больш моцная, чымся ўсе цытадэлі»...

Я не магу .ўявіць сабе ні аднаго рускага, які сказаў бы, што ён не любіць рускай мовы, ні аднаго француза, ні аднаго немца, італьянца, які дазволіў бы сабе нешта нядобрае сказаць пра сваю мову. Затое іначай выглядаем мы, беларусы.

3 беларускай мовай наогул было многа метамарфозаў... Пасля памятаю часы, калі нсбяспечна было ска­заць «маці-Беларусь».

А далей сталася так, што сталі непатрэбны і беларускія школы, расце пакаленне, якое і мову, і літаратуру, і наогул культуру рэспублікі будзе ўспрымаць як

анахранізм...»

Гэта — баліць, і баліць многім.

17. IV.

Кніжка мілага Ігара, табой пачну гэту запісную. Зноў са мною Ігар — як у рэальным, не прывідным сне. Сне — бо ведаю, што I. — толькі ў кніжцы. Тут, у кніжцы, — частка маёй душы, майго сумлення.

Ігарок умеў вучыцца ў нас. Я знаходжу ў кніжцы і нешта сваё, што ўплывала на яго клопат і роздум. Ця­пер ён вучыць нас, вучыць мяне. Чалавек трапяткога сэрца, пастаяннай узрушанасці і натхнення, ён такім існуе ў гэтай кніжцы. I тут, не тоячыся, ён выходзіць на чытача. А што было яму хаваць?

Чытач, да якога прыйдзе гэтая кніжка, які не ведаў раней Ігарка, адчуе, уведае, які быў — як у кніжцы, так і ў жыцці — непадзельна: чалавек і пісьменнік — Ігар Хадановіч. Успрыме гэта як асабістую вялікую страту, кніжка адзавецца ў яго душы стратай блізкага цудоўнага чалавека, асабістаіо тугою і смуткаваннем.

Гэта кніжка густа пераплецена з нашым, сяброў, унутраным і знешнім светам, яна пойдзе так і да чытачоў, высвечваючы душы тым праменлівым святлом, якое — пра параўнанні не думаю — нечым нагадвае трывожны свет пагаслай зоркі.

Я трымаў непрашытыя лісты гэтай кніжкі з пачуццём асаблівым. I прадмова Вярцінскага, дакладна выявіўшы асноўную сутна-сць гэтай кніжкі, ішла ў душу па адзінай, ледзь не самай дакладнай дарозе. Сапраўды, ён радаваўся б. Сапраўды, яго мэта была — стаць пісьменнікам. Сапраўды, гэта быў незвычайны талент — «талент, арганічна звязаны з яго асобай, з яго маральна-духоўнай сутнасцю, з яго перакананнем, што жыць трэба лепш, што «ў чалавеку ўсё павінна быць прыгожым».

Яшчэ ў крытыцы — яго тонкасць душэўная ў адносінах да блізкіх, да родных. Яна прапушчана ў кнізе праз даставернасць яго сапраўдных адносін з людзьмі.

ёсць сляды літаратурнай нявопытнасці, але няма штампа — ён нідзе не адыходзіць ад сваёй душы.

«Хворы на душэўную чэснасць». Гэта наш ідэал.

Усім нам хочацца і патрэбна прычасціцца ў яго чысціні.

18. IV.

Дарагая М. I. Пасылаю Вам балючую радасць — Ігараву кніжку. Відаць, ужо зусім хутка яна пабачыць свет. Даруйце, я затрымаў яе на адзін дзень. Дрыжэлі рукі, дрыжэла душа. Кніжка пабыла ў мяне адзін дзень, але яна надоўга зробіць мяне лепшым. Так цяжка яе адсылаць, быццам адпускаю самога Ігара, але ж я адпускаю яго да Маці. Вы таксама прысутнічаеце ў гэтай кнізе, і я думаю, што гэта будзе хвалюючым не тольні для аднаго мяне.

Слова В-га запала ў душу і адзываецца там вялікай удзячнасцю. Добра, што ён паможа чытачам зразумець і ўбачыць I. такім, якім ён быў для нас.

Я прачытаў ужо і рэцэнзію Мехава. I зноў дрыжэў, ледзь не плакаў: пазнаваў Ігара, які ён быў, які ён ёсць, будзе для нас назаўсёды. Ігарок, яго кніжка падымаюць у сэрцах такую любоў і пяшчоту, што, відаць, мы будзем хадзіць да яго, як да прычасця. Рэцэнзію для «Дружбы народов» у Маскву пашле, мабыць гСтральцоў. У «ЛіМе» — збіраецца напісаць Бураўкін. Я дамовіўся пакуль што на «рэцэнзію» (усё гэта, зразумела, будзе пакуль што не рэцэнзіяй, а водгукам, болем) з «Полымем».

Не толькі чытаць кніжку Ігара — пісаць пра яе хочуць многія. Я спадзяюся, шасці тысяч кніжак не хопіць — яна павінна разысціся.

ёсць хлопцы, якія пішуць больш умела, чым аісаў Ігар, але кніжка I. невымерна большага кошту: Чалавек гІгар — стаіць за ёю.

Мне дык гэта кніжка становіцца праверачным крытэрыем: я харошы настолькі, колькі знаходжу ў ёй света душы, сваіх пачуццяў, і хочацца, каб маё было там — у Ігаравым, а Ігарава — у мне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Радкі і жыццё»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Радкі і жыццё» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Радкі і жыццё»

Обсуждение, отзывы о книге «Радкі і жыццё» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x