2. 7.
Напісаць апавяданне: ён і Яна едуць побач у аутобусе. Яму і ёй здаецца, што яны разумеюць па дотыку локця ўсю сутнасць былога жыцця, адносін і т. д. Баяцца загаварыць — раптам гэта кожнаму з іх толькі здаецца. Тым больш што ад няёмкасці кожны імкнецца паказаць выпадковасць гэтых дотыкаў. Ці бяда герояў — зднадта развітае ўяўленне.
Абкрадванне прыгажосці: прыгожая дзяўчына ў аблажным маце і спрошчаных адносінах з жулікаватай кампаніяй.
Твор, яго змястоўнасць залежыць ад колькасці і сілы, якасці сувязей з намі, з людзьмі, з часам, з гісторыяй, з эстэтычным вопытам. Тое, што пазбаўлена духоўнасці, стаіць за межамі паэзіі.
12.VII.
У душы то пуста і глуха, то несутрымны думай разгон. Пісьменнікі шчаслівейшыя — яны цішуць творы, дзе гавораць з сабою і другімі, пра сябе і пра другіх. А тут душэўнае жыццё астаецца па-за рэцэнзентскай шумяццю.
Не ўсё запісваю і не тое запісваю. Можна было б шмат цікавага занатаваць пра Вярцінскага, Чыгрынава і іншых. Толькі ж хай застаецца агульнае ўражанне, а рэшту — не для «ўспамінаў» жа...
14.VII.
Размова ў аўтобусе: «От жа рыскнула — на Чацвёра (дзяцей) пайшла».
15. VII.
Сутыкі прыгод. Вядома, каля дзяўчат. Лёгка, быццам няма мяжы, знаёміўся я з дзяўчатамі і пажынаў станоўчыя вынікі ўпэўненай бесклапотнасці. Як добра і лёгка ў стане бяздумнай іроніі браць лёгкія падарункі жыцця. Толькі яны адвяргаюць тое, істотнае, чым :мы жывём.
3.VIII.
Добры дзень, Нарач! Гэта запісная — на Нарачы. Будзь ты ў гэтай запісной. Аўтобус закінуў нас лёгка і плаўна. За вокнамі — быццам нічога і не было. Хаця — быў сонечны дзень з неабсяжным жытам, бульбай і лесам па баках: усё гэта, плывучы за вокнамі, заўсёды' хвалюе. Мінск быў у аўтобусе, пакуль не было нарачанскіх уражанняў. Тады — пачалася Нарач.
У доме адпачынку аказалася «пуста» — толькі Танечка на пошце і ўсё такая ж гаротніца. Вечар — турбаза, Г. на краі веранднага гарызонту танцуе, вяртаючы мне велічэзны пласт мінулага, на які яшчэ наслойваецца ўсмешка: для яе гэтыя танцы як наркотык. Зорка турбазы.
Мінулае ходзіць па слядах і прыходзіць здалёку. Тут і Тома Даўгяла, якая памалу дапамагае прыпомніць Плісу.
Вечарам — Бугаёў. Яго ўрачыста прыводзіць у сталоўку Шэйнеман... Гуляем у шашкі, я прайграю. Садзіцца нейкі піжон, і Бугаёў наўмысна блазнее, сыпле паўсялянскімі прыгаворкамі. Здорава.
«С неба полуденного — жара». Учора гарэў дом у Сцепянёве. Дзецям не дазвалялі раскладваць агонь на двары, дык яны — у хляве, у сене.
17. VIII.
Столькі сплыло часу, а ў мяне не прыбавілася амаль ведаў, уражанняў, думак. Я многа бадзяўся, але неяк нясвежа. Мала і кепска спаў. Не ездзіў на рыбу. Толькі аднойчы вяслярыў на лодцы. Грабіў сена М-м. Ягады. Жахлівая трата нервовай энергіі. Барацьба за духоўнасць у другім чалавеку — няўжо яна заўсёды такая
бессэнсоўная? Пільман; мая латынь. Сябруем.
Р. Гамзатов. «Мой Дагестан». Надпись на кувшине:
Самые прекрасные кувшины
делаются из обычной глины.
Так же, как прекрасный стих
создают из слов простых.
Гаворка з жанчынай, якая збірае жывіцу. Спецадзежа, мыла, карасіна. Што шыллё (ігліца) — цудоўнае ўгнаенне. «Конскі навоз кепскі — дае каросту бульбе». Як яе суседка, немаладая жанчына, пайшла замуж за маладога («Застарэла, піцулецка (маленькая), на 15 лет яна за яго старшая») і добра жылі. «У 39-м гаду, калі гэта Саветы ішлі, як сталі сыпаць салдаты як мак па нашых шнурах, заняло ёй мову. Вечна балела, гнілая была. А як выйшла замуж, пайшлі дзеці — зрабілася як печ».
5.ІХ.
Ліст Г. М.:
«Табе — 20, і каб вярнуць да цябе асеннюю раніцу з і^яккім туманам, вільготны пясок, прэлыя жоўтыя лісці на ўзбоччы дарогі і таго бестурботнага хлапчука, позірк каторага ты злавіла... — патрэбна ўжо не толькі Таб$, а і мне зрабіць душэўныя намаганні.
...Калі б мне зараз было толькі 20, быў бы я бесклапотным хлапчуком, але не такім, як на той, дзе мы ўпершыню ўбачыліся, дарозе — я б угрызаўся ярасна ў кнігі, лёгка і проста думаў бы пра спатканні, падлічваў, ці хопіць грошай да канца месяца, і весела заігрываў бы 3 сімпатычнымі дзяўчатамі.
Адышло. «20 год — незабыўная казка, а праз год гэтай казкі не будзе...»
Я шчыра жадаю табе многа дабра, адмеранага па самай шчодрай мерцы, а не маёй, якая, ведама, звузіла і пажаданні маім асабістым хаценнем быць тваім дарагім і галоўным.
Стаіць добрая цёплая сонечная пагода. Там у вас, можа, яшчэ траскацяць конікі, асеннія дачнікі п’юць асенняе хараство і соиечную цеплыню, мякчэюць душы, яснеюць галовы. Я жадаю табе яснай, цёплай, сонечнай жыццёвай пагоды.Хай не тужыць твая душа ад абыдзёншчыны і пустэчы, хай лёгка адкрываецца ёй светлая радасць гэтых засланых жоўтым лісцем дарог, ляснога разгулу баравікоў і лісічак, сіняга святла ласкавага месяца, прыгажосць спелых садоў і спакой азёрнай вады...
Читать дальше