Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч - Гісторыя і міфы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. ISBN: , Жанр: Старинная литература, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Гісторыя і міфы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя і міфы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Гісторыя і міфы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя і міфы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Патрэбна таксама змяніць спосаб падачы гістарычных персанажаў, як, дарэчы, гэта паспрабавалі зрабіць нацыянальна сведамыя беларускія даследнікі мінулага А. Бяляцкі і В. Ермалёнак у дачыненні да асобы С. Булак-Балаховіча [76].

Дасюль яшчэ гістарычныя персанажы маюць надта спрошчаны выгляд, яны схематычныя, аднамерныя. Варта паказаць асобаў, што дзейнічалі ў мінулым, як людзей жывых, якія мелі пэўныя вартасці, але таксама і недахопы, якія паддаваліся пэўным слабасцям, рабілі памылкі, недарэчныя ўчынкі і г. д.

Магчыма, варта ўзбагаціць школьную шкалу ацэнак. Яна мусіць быць больш адкрытай, чым цяпер. Пры гэтым аддаваць перавагу не столькі першасным ацэнкам («прагрэсіўны-рэакцыйны»), колькі параўнаўчым («у параўнанні з…», «гэта было выйсце больш…»).

СПРОБЫ ПЕРААДОЛЕННЯ МІФАЎ

Пераадольваць міфы цяжка і складана. Больш за тое, гэта вельмі няўдзячная справа. С. Гжыбоўскі прыводзіць наступны прыклад. Ён даведаўся ад аднаго гісторыка, што той, вывучаючы біяграфію Яна Кіліньскага, паплечніка Касцюшкі ў збройным чыне 1794 года, а потым удзельніка змовы братоў Цяцерскіх у Вільні супраць расейскіх акупантаў (1797) [77], знайшоў у архіве справаздачу прадпрыемства, якое той трымаў. У прадпрыемстве былі занятыя толькі жанчыны маладога ўзросту. Гісторык зразумеў, што гэта быў «вясёлы дом», які трымаў герой паўстання, і ўстрымаўся ад апісання гэтага факта біяграфіі Кіліньскага. Нават калі гэта анекдот, то ён варты таго, каб мець яго на ўвазе. На нашу думку, і пра такое трэба пісаць, не баючыся дэміфалагізацыі герояў.

Дэміфалагізацыя Жанны д'Арк [17] Жанна д'Арк (1412–1431), народная гераіня Францыі. Стала на чале вызваленчай вайны французаў супраць ангельцаў пад час Стогадовай вайны 1337–1453 гг. Спаленая на вогнішчы ворагамі як герэтычка. Шэраг яе дзеянняў быў некрытычна інтэрпрэтаваны праз літаратараў (Ф. Шылер) і гісторыкаў. , Рычарда III Ангельскага [18] Рычард ІІІ Ёрк (1452–1485), кароль Англіі з 1483 г. Захапіў пасад, адхіліўшы ад улады свайго малога пляменніка Эдуарда V, які разам з малодшым братам неўзабаве пасля таго памёр. Ворагі Рычарда ІІІ, якія яго перамаглі, абвінавачвалі ў смерці пляменнікаў іхнага дзядзьку. Гэтая традыцыя была замацаваная гісторыкамі (Т. Мор) і пісьменнікамі (У. Шэкспір), але не пацверджаная верагоднымі доказамі. , Рышэлье [19] Арман Рышэлье (1585–1642), кардынал, фактычны валадар Францыі (з 1624 г.), спрыяў умацаванню абсалютызму і пашырэнню палітычнага ўплыву Францыі. Праводзіў адміністрацыйныя, фінансавыя, вайсковыя, культурныя рэформы. Афіцыйная французская гістарыяграфія апраўдала ягоныя рэпрэсіі супраць гугенотаў, задушэнне феадальных бунтаў, народных паўстанняў, уцягванне краіны ў трыццацігадовую вайну 1618–1648 гг., што каштавала Францыі значных стратаў. , Пятра I, Леніна, Троцкага, Сталіна вельмі складаная, а іншым разам практычна немагчымая (як у прыкладах Марыі Ст'юарт [20] Марыя Ст'юарт (1542–1587), шатляндская каралева (1542–1567), уцякла ад паўстання ў краіне ў Англію, дзе была зняволеная сваёй сваячкаю каралеваю Лізаветаю І і брала актыўны ўдзел у змовах супраць Лізаветы І, бо прэтэндавала на пасад Англіі, была за тое пакарана смерцю. З лёгкай рукі Ф. Шылера і С. Цыэйга ідэалізаваная як нявінная ахвяра Лізаветы І. або дона Карласа Габсбурга [21] Дон Карлас Габсбург (1545–1568), нашчадак гішпанскага пасаду, сын Філіпа ІІ, з якім знаходзіўся ў варожых дачыненнях. Памёр у зняволенні. Вобраз дона Карласа як нібыта прыхільніка рэформаў, ідэалізаваны ў прысвечаных яму п'есе Ф. Шылера і оперы Дж. Вэрдзі. , якіх занадта ідэалізавалі).

Пераадоленне міфаў вымагае пераказу грамадству як мага больш поўных ведаў пра мінулае. Мы мусім бачыць гістарычную рэчаіснасць такой, якой яна была, а не такой, якой «павінна» быць. Нельга засяроджваць увагу толькі на адным — станоўчым або адмоўным — баку гістарычных з'яваў. Трэба асвятляць іх усебакова, спосабам, што адпавядае патрабаванням прафесійнай навукі, а не прыстасаванню да сучасных палітычных мэтаў той ці іншай палітычнай партыі ці грамадскага руху.

Існуюць гіпотэзы пра тое, што схільнасць паддавацца гатовым узорам грамадскіх паводзін адваротна прапарцыйная роўню ведаў і грамадскага досведу чалавека. Аднак жа міфы і стэрэатыпы грамадства перадае чалавеку стыхійна або ў выглядзе гатовай свядомай перадачы, якая натхняецца адпаведнымі цэнтрамі, напрыклад цэнтрамі ідэйна-выхаваўчага ўздзеяння, што звязваюць пэўныя падзеі з трываласцю гэтых міфаў і стэрэатыпаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя і міфы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя і міфы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Гісторыя і міфы»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя і міфы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x