• Пожаловаться

Валянцін Грыцкевіч: Гісторыя і міфы

Здесь есть возможность читать онлайн «Валянцін Грыцкевіч: Гісторыя і міфы» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию). В некоторых случаях присутствует краткое содержание. ISBN: some, категория: Старинная литература / на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале. Библиотека «Либ Кат» — LibCat.ru создана для любителей полистать хорошую книжку и предлагает широкий выбор жанров:

любовные романы фантастика и фэнтези приключения детективы и триллеры эротика документальные научные юмористические анекдоты о бизнесе проза детские сказки о религиии новинки православные старинные про компьютеры программирование на английском домоводство поэзия

Выбрав категорию по душе Вы сможете найти действительно стоящие книги и насладиться погружением в мир воображения, прочувствовать переживания героев или узнать для себя что-то новое, совершить внутреннее открытие. Подробная информация для ознакомления по текущему запросу представлена ниже:

Валянцін Грыцкевіч Гісторыя і міфы

Гісторыя і міфы: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Гісторыя і міфы»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Валянцін Грыцкевіч: другие книги автора


Кто написал Гісторыя і міфы? Узнайте фамилию, как зовут автора книги и список всех его произведений по сериям.

Гісторыя і міфы — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Гісторыя і міфы», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Найбольш непакоіць тая частка спадчыны таталітарнай ідэалогіі, якая зацерла мяжу між дабром і ліхам, як зацерла яе між маральнасцю і палітыкай. Яна хацела падпарадкаваць маральнасць палітыцы. А гэта адкрыла шлях да ўсялякіх надужыццяў улады.

Таталітарная сістэма займалася спецыфічным разбэшчваннем, якое так добра прышчапіла механізмы страху і пачуцця віны, што зрабіла з хлусні і падману банальны спосаб захавання, бесперапынна маскуючы або перакідваючы пачуццё віны на іншых.

Камунізм вучыў слушнай праўдзе, што нельга быць ні ў кім упэўненым, што неразгаданай застаецца як адвага чалавека, так і яго нікчэмнасць, што яны часам спадарожнічаюць, як неразлучная пара. Паслякамуністычны «левы» рух ганарыцца такой асобай, як Імрэ Надзь — камуністычны правадыр вугорскай рэвалюцыі восені 1956 г., якую ў СССР называлі «антыкамуністычным, контррэвалюцыйным мяцяжом». Надзя расстралялі, падманам выцягнуўшы са схову ў югаслаўскім пасольстве ў Будапешце, паабяцаўшы, што яго выпусцяць за мяжу, і, згодна з камуністычнай мараллю, не стрымаўшы слова гонару (бо слова гонару для «розуму і гонару эпохі» не існавала). Пры гэтым кіраўнік аперацыі генерал Сяроў трымаў пры расстрэле пад паху былога таварыша Надзя па ўрадзе, Кадара, для навукі; Кадар самлеў пры гэтым жудасным спектаклі. Той жа Сяроў завабіў пад слова гонару на перамовы ў 1945 г. вершаліну польскай Арміі Краёвай і выслаў іх на суд у Маскву, дзе даверлівых палякаў пасадзілі на доўгія тэрміны ў турмы, частка іх ніколі не вярнулася дамоў.

Надзя перазахавалі з гонарам у 1989 г. Але хутка выявіліся страшныя дакументы з архіва КГБ. У 1930 г. Надзь падпісаў у Маскве дамову супрацоўнічаць з ОГПУ. Адзінаццаць гадоў ён быў «інфарматарам» і спрыяў «ліквідацыі» шматлікіх вугорскіх камуністаў-эмігрантаў і савецкіх грамадзян. Сучасныя вугорскія посткамуністы (Грош і таварышы) ведалі мінулае героя 1956 года, але маўчалі, баючыся «разбурэння нацыянальнага помніка ў сэрцах вугорцаў».

Камунізм пазбаўляў чалавека годнасці. Варта прачытаць апошні ліст Бухарына да Сталіна за 10 снежня 1937 г. напярэдадні працэсу над ім. Аўтар ліста як ачмурэлы прасіў і маліў «Кобу»-Сталіна, каб той праявіў літасць. Страшна чытаць такі тэкст — сведчанне гэтакага чалавечага прыніжэння. Ён гаворыць пра тое, што ленінскі «ўлюбёнец партыі», колішні прэтэндэнт на першае месца ў партыі, адыгрываў ролю мізэрнага шматка.

Спадчынай камунізму ёсць разрыў міжлюдскіх сувязяў, страшэнная грубасць у дачыненнях, нагрувашчанне пакладаў агрэсіі.

Польскі філосаф Барбара Скарга (дарэчы, яна паходзіць з той часткі Заходняй Беларусі, што межавала з Усходняй) пісала, што, хоць паляк ніколі не быў дасканалым homo soveticus [1] Савецкі чалавек (лацінскае). , усё ж ён набыў пад час сацыялізму ягоныя пэўныя рысы. Гэтымі рысамі, мне здаецца, валодаюць у першую чаргу грамадзяне былога СССР. Вось яны:

— брак пачуцця адказнасці за самога сябе, прывычка да таго, што ўсё будзе ўладжана кімсьці там, наверсе, а можа, боязь дзейнічаць па сваёй ініцыятыве,

— нядобрасумленнасць, якая паўсюды ўкрадваецца, нават у інтэлектуальнае асяроддзе, адсутнасць ідэалу добрасумленнасці, які быў знішчаны, ненармальнасць этыкі працы, якая засведчана шматлікімі прыказкамі (накшталт «работа не батон, не засохнет»),

— ідэя дрэнна зразуметага эгалітарызму (ураўняльнасці), які атаесамляецца з сацыяльнай справядлівасцю, перакананне, што назову «праца» заслугоўвае толькі праца фізічная, што людзі працы толькі тыя, хто вырабляе матэрыяльныя рэчы. У выніку гэтага рабочы па-старому лічыцца соллю зямлі, бо ў гэтым грамадстве не разумеюць таго, што для гаспадаркі важнейшыя капітал, абарот, тэхнічная думка, сур'ёзная адміністрацыя, а перадусім навуковая думка,

— адсутнасць павагі да прыватнай уласнасці (хоць і не варта з яе рабіць ідала),

— схільнасць да парываў і няўменне будаваць, страта традыцый дзяржаўнасці, няўменне жыць дэмакратычна, брак разумення грамадзянскіх дабрачыннасцяў [3].

Дадам яшчэ меркаванне расейскага сацыёлага Аляксандра Абалонскага, які ў даследванні «Кансерватыўны сіндром у савецкай калектыўнай свядомасці», змешчаным у ангельскамоўным часопісе «East-East» [4] (Сафія), 1992, № 1, у элементы названага сіндрому залічвае найперш:

— антыперсаналізм, які выражаецца ў нецярпімасці і ў рэпрэсіўным антыіндывідуалізме, у вяртанні да статкавых інстынктаў. Гэты антыперсаналізм выяўляецца ў шэрасці людскога адзення і смутку на тварах, шэрасці аднолькавых вуліц і цэлых гарадоў, якія ў партыйныя святы запаўняліся аднолькавымі прапагандысцкімі «дэкарацыямі». На ўсё жыццё запомніцца плакат 70-х гадоў ХХ ст. на шматпавярховым фасадзе Лендзяржбуда ў пачатку Неўскага праспекта з азызлым тварам, вялікімі брывамі і вачыма [2] Для тых, хто не памятае, або проста не ведае, пра каго ідзе гаворка, прыгадаю: пра ордэнамана Брэжнева. , утаропленымі проста на будынак Зімовага палаца. Большага сутыкнення безгустоўнасці з густам Растрэлі нельга сабе ўявіць.

Читать дальше
Тёмная тема

Шрифт:

Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Гісторыя і міфы»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Гісторыя і міфы» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё не прочитанные произведения.


Людьмила Рублевская: Сэрца мармуровага анёла
Сэрца мармуровага анёла
Людьмила Рублевская
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Анатоль Грыцкевіч
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Вільгельм Гаўф
libcat.ru: книга без обложки
libcat.ru: книга без обложки
Валянцін Блакіт
Отзывы о книге «Гісторыя і міфы»

Обсуждение, отзывы о книге «Гісторыя і міфы» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.