Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Трымаем гэта мы раз адну такую мадзьярскую храпу за гарляк. Было гэта ў Паўсдорфе. куды мы, сапёры, прышл і выпіць Хачу гэта я яму даць папругаю па лабэціне. Кругом цёмна. Як толькі пачалася справа, мы зараз-жа запусьцілі бутэлькаю ў лямпу, а ён раптам як закрычыць: «Тонда [64] Памяншальнае імя ад Антоні. , ды гэта-ж я Пуркрабэк з 16-га запаснага!» Чуць ня вышла памылка. Але затое ля Нэзідэрскага возера мы з імі, мадзьярскімі няўклюдамі, як трэба расквіталіся! Туды мы заглянулі тыдняў тры таму назад. У суседняй вёсачцы кватаруе там кулямётная каманда нейкага гонвэдзкага палка, а мы выпадкова зайшлі ў шынок, дзе яны скакалі свой чардаш як вар‘яты, і крычалі на ўсе горла сваё: «Uram, uram, biró uram» ды «Lanok, lanok lanok a faluba» [65] Мадзьярскія песьні: uram biro — пан судзьдзя, lanok a faluba — вясковая красуня. . Мы сабе садзімся супроць іх. Палажылі свае толькі салдацкія папругі перад сабою на стол і гаворым паміж сабою: «Пачакайце, сукіны дзеці! Мы вам пакажам» «ланьок». А адзін з нашых, Мэйстршык, у якога кулачышча на-вялічкі з Белую гару [66] Узвышша каля Прагі. Гістарычнае месца бойкі чэхаў з сваімі прыгнятальнікамі ў XVII стагодзьдзі. тут-жа падахвоціўся ісьці танцаваць і адбіць у каго-небудзь з гэтых абармотаў дзяўчыну. А дзяўчаты былі што трэба: лыткатыя, ляжкатыя, лупатыя. Па тым, як іх гэтыя мадзьярскія сволачы ціскалі, відаць было што грудзі ў іх цьвёрдыя і налітыя, як мячыкі, і што ім гэта да густу і што яны ведаюць смак у шчупанцы. Наш Мэйстршык ускочыў у кола і давай гэта адбіраць у аднаго гонвэда самую прыгожанькую дзяўчыну. Той нешта залапатаў, a Мэйстршык як дасьць яму раз, — ён і з капытоў зваліўся. Мы, ня доўга думаючы, схапілі свае папругі, абкруцілі іх каля рукі, каб не пагубляць штыхоў, кінуліся ў самы гушчар, а я крыкнуў хлопцам: «Вінаваты, не вінаваты — лупі ўсіх па чарзе!» І пашло, брат, як па масьле. Мадзьяры пачалі скакаць праз вокны, мы іх лавілі за ногі і сьцягвалі назад у залю. Усім ім здорава папала. Умяшаліся былі ў гэту справу іхні стараста з жандарам, дык і ім папала на абаранкі. Шынкара таксама адлупцавалі за тое, што па-нямецку стаў лаяцца, што мы ўсю вечарынку псуем. Пасьля гэтага мы пашлі па вёсцы лавіць тых, хто ўздумаў ад нас схавацца. Аднаго іхняга ўнтэра мы знашлі ў сене на вышках у суседнім маёнтку. Яго выдала яго дзяўчына, бо ён танцаваў у шынку з другой. Яна закахалася ў нашага Мэйстршыка па вушы і пашла з ім па дарозе на Кіраль-Хіду. Там шмат адрын з сенам. Яна зацягнула яго ў сена, а потым патрабавала ад яго пяць крон, а ён даў ёй па мордзе. Мэйстршык дагнаў нас ля самага лягеру і расказваў, як раней ён пра мадзьярак думаў, што яны гарачыя, a што гэта сьвіньня ляжала, як бервяно і толькі лапатала кешта бяз сьціханку.

— Карацей кажучы, мадзьяры — дрэнь, — скончыў стары сапёр Вадзічка сваё апавяданьне, на што Швэйк заўважыў: — Іншы мадзьяр не вінаваты ў тым, што ён мадзьяр.

— Як гэта не вінаваты? — зазлаваў Вадзічка. — Кожны з іх у гэтым вінаваты — трэба-ж табе ляпнуць! Папробаваў-бы ты папасьці ў такую калатушу, у якую папаў я, какі прыехаў на курсы. У той-жа дзень сагнялі нас, як якую-небудзь жывелу, у школу, і нейкі асталоп пачаў нам там на дошцы маляваць і тлумачыць, што такое бліндажы, як капаюць аснову і як робяць вымярэньні. «А заўтра рана, — кажа, у каго ня будзе ўсё гэта нарысована, як ён тлумачыў, таго ён загадае зьвязаць і пасадзіць». — «Ліха табе, думаю, чаго-ж гэта я на фронце запісаўся на гэтыя курсы: для таго, каб уцячы з фронту, ці для таго, каб па вечарох рысаваць у сшытачку аловачкам, як у нулявушцы?» Такая, брат, злосьць на мяне найшла, цярплівасьці не хапае. Вочы-б мае, здаецца, на гэтага ёлапа, што нам тлумачыў, не глядзелі, так-бы са злосьці, здаецца, усё пашкуматаў. Я нават не чакаў вячэрняй кавы, а хутчэй пашоў у Кіраль-Хіду і толькі пра тое і думаў, як-бы знайсьці ў горадзе які-небудзь ціхі шынок, набрацца там, колькі ўлезе, зрабіць вэрхал, заехаць каму-небудзь па храпе і з палягчэньнем на сэрцы прысьці дадому. Але чалавек мяркуе, а бог разьмяркоўвае. Знашоў я ля ракі сярод садоў сапраўды ніштаваты шынок: ціха, як ў капліцы, усё нібы знарок зроблена для скандалу. Там сядзелі толькі ўдвух, гаварылі між сабою па-мадзьярску. Гэта мяне яшчэ больш падшыхнула, я нахлябтаўся яшчэ хутчэй і больш грунтоўна, чым меркаваў, і п‘яны нават не заўважыў, што побач знаходзіцца яшчэ адзін пакой, дзе сабраліся, пакуль я наліваўся, чалавек восем гусар, якія на мяне і населі, як толькі я даў кожнаму з маіх суседзяў разок па мордзе. Шэльмы гусары ганялі мяне па ўсіх садох і так, брат, мяне аддубасілі, што я трапіў дадому толькі раніцою і проста ў шпіталь. Ледзь адбрахаўся, што ўпаў у цагляную яму. Потым мяне прышлося цэлы тыдзень у мокрую прасьціну ўкручваць, пакуль сьпіна загаілася. Ня зычу табе, брат, папасьці ў такую кампанію. Хіба-ж гэта людзі? Гэта — зьвяры!

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x