Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Як гукнеш, так і адгукнецца, — сказаў Швэйк. — Нічога дзіўнага, што раззлаваліся, калі ім прышлося пакінуць усё віно на стале і ганяцца за табою папацёмку па садох. Яны-б павінны былі расправіцца з табою там-жа на месцы, потым цябе выкінуць. Каб яны расквіталіся з табою там-жа каля стала, гэта было-б і для іх лепш і для цябе. Знаў я аднаго шынкара, Пароўбэка, у Лібні. У яго ў шынку перапіўся раз ядлаўцоўкаю вандроўны гандляр мышынымі пасткамі і стаў буяніць, што ядлаўцоўка вельмі нямоцная, што шынкар разводзіць яе вадою. «Калі-б, — кажа, — я сто гадоў таргаваў мышынымі пасткамі і на ўвесь свой заработак купіў ядлаўцоўкі ды зразу ўсю выпіў, то пасьля гэтага мог-бы яшчэ хадзіць па канаце, а цябе, Пароўбэк, насіць на руках». Да гэтага ён дадаў, што Пароўбэк шалёны сабака і гнюсная жывёліна. Тут Пароўбэк саколіка схапіў, схвастаў аб яго галаву ўсе яго машыныя пасткі, выкінуў яго на вуліцу, а на вуліцы малаціў па ім кіем, якім жалезныя ролеты апускаюць (да таго азьвярэў), і пагнаўся за ім цераз пляц інвалідаў у Карліне да самага Жыжкава, а адтуль цераз Жыдоўскія Печы [67] Пустка на ўскраіне Прагі. ў Малешовіцы, пакуль нарэшце не паламаў аб яго кій, пасьля гэтага толькі вярнуўся назад у Лібэнь. Добра. Але ў гарачцы ён забыўся, што ў шынку засталася ўся публіка і што, напэўна, гэтыя нягоднікі пачнуць там гаспадарыць. У гэтым яму і прышлося пераканацца, калі ён нарэшце дабраўся назад у свой шынок. Жалезная ролета ў шынку напалову спушчана і каля яе два паліцэйскія, якія таксама добра хапілі (калі наводзілі парадак усярэдзіне). Усё, што было ў шынку, напалову выпіта, на вуліцы парожная бочачка з-пад рому, а пад прылаўкам два п‘яныя суб‘екты, якіх паліцэйскія не заўважылі і якія, пасьля таго, як іх Пароўбэк выцягнуў, хацелі заплаціць яму па два крэйцэры: На больш, кажуць, гарэлкі ня выпілі… Вось як караецца гарачка. Усёроўна, брат, як на вайне: сьпярша няпрыяцеля разаб‘ем, потым за ім ды за ім, а потым самі ня ведаем, як уцякаць…

— Я гэтых свалачэй добра ў твар памятаю, — сказаў Вадзічка. — Няхай толькі пападзецца мне хто-небудзь з гэтых гусараў на вузенькай дарожцы, — я з імі хутка распраўлюся. Калі ўжо нам, сапёрам, што-небудзь прыдзе ў голаву, дык мы наконт гэтага зьвяры. Мы, брат, не якія-небудзь там апалчэнцы. На фронце перад Перамышлем быў у нас капітан Ецбахер, сволач, горшай на сьвеце ня знойдзеш. Так, брат, зьдзекваўся з нас, што адзін з нашай роты, Бітэрліх хоць і немец, але добры хлопец, — праз яго застрэліўся. Ну, мы дадумаліся, як толькі рускія пачнуць сыпаць, то капітану Ецбахеру прыдзе каюк. І сапраўды: не пасьпелі рускія пачаць перастрэлку, мы, нібы не знарок, пусьцілі ў яго гэтак з пяць набояў. Жывучы быў, гадзіна, як кошка, — прышлося яго дабіць двума стрэламі, каб потым на нас бяды ня было. Толькі прамармытаў нешта, ды так, брат, сьмешна — проста падарвацца. — Вадзічка засьмяяўся. — На фронце такія рэчы ня сходзяць з парадку дня. Адзін мой таварыш (цяпер таксама з намі ў сапёрах) расказваў, што, калі ён быў у пяхоце пад Белградам, яго рота застрэліла ў часе атакі свайго обэр-лейтэнанта, таксама добрага сабаку, які сам застрэліў двух салдат у паходзе за тое, што тыя змагліся і не маглі больш ісьці. Обэр-лейтэнант, калі ўбачыў, што прышлі яму канцы, пачаў раптам сьвістаць, даваць сыгнал да адступленьня. Кажуць, хлопцы тады чуць не паўміралі са сьмеху.

Пры такой цікавай і навучальнай гутарцы яны дайшлі нарэшце да крамы з жалезам пана Каконя на Шопроньскай вуліцы № 16.

— Ты-б лепш пачакаў тут ля варот, — сказаў Швэйк Вадзічку, — я зьбегаю на другі паверх, перадам ліст, атрымаю адказ і ў момант прыду назад.

— Пакінуць цябе аднаго? — зьдзівіўся Вадзічка. — Дрэнна, брат, ты ведаеш мадзьяраў, колькі раз я табе казаў! З імі трэба быць асьцярожным. Я яго я-ак трахну!..

— Слухай, Вадзічка, — сур‘ёзна сказаў Швэйк, — справа не ў мадзьяры, а ў яго жонцы. Калі мы з табою і з чэшкай-кельнэршай сядзелі за сталом, я-ж табе казаў, што нясу ліст ад свайго обэр-лейтэнанта і што гэта вялікі сакрэт. Мой обэр-лейтэнант на прамілы бог прасіў, каб ніхто пра гэта ня ведаў. Твая-ж кельнэрша сама згадзілася, што гэта вельмі сакрэтная справа і што ніхто не павінен ведаць пра тое, што пан обэр-лейтэнант перапісваецца з замужкаю. Ты-ж сам згаджаўся з гэтым і падтакваў. Я вам растлумачыў усё, як належыць, што павінен дакладна выканаць загад обэр-лейтэнанта, а цяпер ты намогся ісьці са мною наверх.

— Дрэнна, Швэйк, ты мяне ведаеш, брат, — таксама вельмі сур‘ёзна адказаў стары сапёр Вадзічка. — Раз я табе сказаў, што правяду цябе, то не забывайся, што маё слова сьвята. Ісьці ўдвух заўсёды сьмялей.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x