Яраслаў Гашак
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
Разьдзел І
Прыкрыя прыгоды для Швэйка ў цягніку
У адным з купэ другой клясы хуткага цягніка Прага-Чэскія Будэйовіцы ехала трое пасажыраў: паручнік Лукаш, насупраць яго пажылы, спрэс лысы пан і нарэшце Швэйк. Гэты ціха стаяў каля дзьвярэй і з павагай выслухваў чарговы струмень кленічаў з вуснаў паручніка, які, ня гледзячы на прысутнасьць лысага цывільнага, усю дарогу крычаў на Швэйка, што ён жывёліна ці нешта накшталт гэтага.
Справа была пусьцяковая, гутарка ішла пра колькасьць куфэркаў, за якімі павінен быў наглядаць Швэйк.
— «Куфэрак укралі!» — грымеў на Швэйка паручнік. — Як у цябе толькі язык паварочваецца, нягоднік, мне пра гэта дакладваць!
— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, — ціха адказаў Швэйк, — яго фактычна ўкралі. На вакзале заўсёды швэндаецца шмат жулікаў і я ўяўляю сабе справу так, што аднаму з іх ваш куфэрак б-я-с-с-п-р-э-ч-н-а спадабаўся, і гэты чалавек б-я-с-с-п-р-э-ч-н-а скарыстаў момант, калі я адышоўся ад куфэркаў далажыць вам, што з нашым багажом усё ў парадку. Ваш куфэрак мог быць украдзеным ‘якраз у гэты зручны момант. Такія моманты яны якраз і ловяць. Два гады таму назад на Паўночна-заходнім вакзале ў аднае панячкі ўкралі дзіцячую калясачку разам з коўдрачкай і дзяўчынкай, але зладзеі былі такія ўзячныя, што здалі дзяўчынку ў паліцыю, заявіўшы, што нашлі яе падкінутаю ў варотах. Потым газэты перарабілі не бараку панячку ў забойцу свайго дзіцяці. — I Швэйк з пераконаньнем скончыў. — На вакзале заўсёды кралі і будуць красьці,—бяз гэтага не абыйсьціся.
— Я глыбока пераконаны, Швэйк, сказаў паручнік, — што вы скончыце дрэнна. Да гэтага часу не магу я ўразумець, ці вы прыкідваецеся аслом, ці вы ўжо так аслом і нарадзіліся. Што было ў гэтым куфэрку?
— У агуле нічога, пан обэр-лейтэнант, — адказаў Швэйк, ня спускаючы вачэй з голага чэрапа таго пана, што сядзеў насупраць, які здавалася, ні капелькі ня цікавіўся гэтаю прыгодаю і чытаў «Hеuе Frеіе Рrеssе». — У куфэрку было толькі люстэрка з вашай спальні і вешалка з пярэдняга пакою, так што дя нас, уласна кажучы, няма ніякай утраты, і адно і дру-гое належала гаспадару дома.
Скеміўшы, што паручнік, перасьцерагаючы кіўнуў у бок суседа, Швэйк паправіўся:
— Асьмелюся далажыць, пан паручнік, пра тое, што куфэрак будзе ўкрадзены, я наперад нічога ня ведаў, а што да люстэрка і вешалкі, дык я заявіў гаспадару, што мы яму ўсё вернем, калі прыедзем з фронту. У няпрыяцельскіх землях люстэрак і вешалак колькі хочаш, так што і ў гэтым выпадку ні мы, ні гаспадар ня будзем мець страты. Як толькі мы займем які-небудзь горад.
— Цыц! — не сваім голасам раўнуў паручнік. — Я вас пад суд аддам. Думайце, што гаворыце, калі ў вас у мазгаўні ёсьць хоць капля розуму. Другі за тысячу год ня мог-бы натварыць гэтулькі глупства, колькі вы за гэты некалькі тыдняў, што служыце ў мяне. Спадзяюся, што і вы гэта заўважылі?
— Так точна, пан обэр-лейтэнант, заўважыў. У мяне, так сказаць, вельмі разьвіты наглядальныя здольнасьці, але тагды, калі ўжо позна і калі няпрыемнасьць ужо адбылася. Мне здорава не шанцуе, усёроўна як некаму Нэхлебэ з Неказанкі, які хадзіў кожны вечар у шынок «Суччын лясок». Ну дык той заўсёды імкнуўся стаць дабрадзейным і з суботы пачаць новае жыцьцё, а на другі дзень расказваў… Так, скажу я вам, сябры мае, а раненька я заўважыў, што ляжу на нарах [1] Гэта значыць у паліцэйскім вучастку.
. I заўсёды гэта бяда здарыцца з ім тагды, калі ён надумаецца ісьці ціха і спакойна дадому, а пад рэшт высьвятляецца, што ён зламаў дзе-небудзь плот або выпраг каня ў рамізьніка ці папробаваў сабе прачысьціць люльку пяром з султана на касцы паліцэйскага. Нэхлебэ быў у адчаі ад свайго лёсу, але больш за ўсё яго прыгнятала, што гэтым вызначаецца ўся яго радня. Калі яго дзед выправіўся ў далёкае падарожжа…
— Дайце мне спакой з вашымі казкамі!
— Асьмелюся далажыць, пан обэр-лейтэнант, усё, што я цяпер кажу, — шчырая праўда. Калі яго дзед выправіўся ў далёкае падарожжа…
— Швэйк, — раззлаваўся паручнік, — яшчэ раз загадваю вам спыніць вашы апавяданьні. Я не хочу вас слухаць! Як толькі прыедзем у Будэйовіцы, я ведаю, што я з вамі зраблю. Я вас пасаджу пад арышт. Чулі?
— Зусім не, пан паручнік, пра гэта нічога ня чуў,—мякка сказаў Швэйк. — Вы да гэтага часу пра гэта нават не заікаліся.
Паручнік скрыгануў зубамі, уздыхнуў, выняў газэту і стаў чытаць паведамленьні пра вялізарныя перамогі і слаўныя ўчынкі германскай падводнай лодкі «Е» у Сяродземным моры. Калі ён дайшоў да паведамленьня пра новае гермакскае вынаходніцтва: узрываньне гарадоў пры дапамозе знарочыстых бомб, якія скідаюцца з аэропляна і ўзрываюцца тры разы засаб, — яго чытаньне перапыніў Швэйк, загаварыўшы з лысым панам:
Читать дальше