Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Зноў да салдаціка прыдзіраюцца.

Уся публіка згадзілася з гэтаю думкаю, а нейкі пан падахвоціўся заплаціць за Швэйка дваццаць крон штрафу: ём быў пераконаны, што гэты салдат не вінаваты.

— Гляньце на яго толькі, — спасылаўся ён на нявінны выраз Швэйкавага твару.

Швэйк зьвяртаўся да натоўпу:

— Браткі! Я невінават!

Потым прышоў жандар, вывалак з натоўпу некага грамадзяніна, арыштаваў яго і павёў яго, гаворачы:

— Вы за гэта адкажаце. Я вам пакажу, як «нельга патрабаваць ад салдат перамогі, калі з імі так абыходзяцца». Я вам пакажу, як народ падбухторваць!

Няшчасны грамадзянін не знашоў другога апраўданьня, апрача таго, што ён — мясьнік і «ня тое хацеў сказаць».

Тым часам добры пан, які верыў у невінаватасьць Швэйка, заплаціў за яго ў канцылярыі начальніку станцыі штраф і павёў Швэйка ў буфэт трэцяй клясы, дзе пачаставаў яго півам, і высьветліўшы, што ўсе пасьведчаньні Швэйка і праяздны ліст знаходзяцца ў паручніка Лукаша, даў яму звыш таго пяць крон на білет і на далейшыя выдаткі.

Пры разьвітаньні ён адкрыта сказаў Швэйку:

— Калі пападзецеся, салдацік, да рускіх у палон, кланяйцеся ад мяне півавару Зэману ў Здалбунове. Я вам на запісцы сваё імя чыркану. Ня будзьце дурнем і доўга на фронце не затрымлівайцеся.

— Будзьце спакойны, — адказаў Швэйк, — кожнаму цікава паглядзець чужыя краіны, ды яшчэ дарэмна.

Швэйк застаўся сядзець у буфэце і памаленьку прапіваў пяцёрку, атрыманую ад выпадковага дабрадзея.

Тым часам на пэроне ішоў абмен думкамі сярод тае часткі публікі, якая ня была пры размове Швэйка з начальнікам станцыі і толькі здалёк бачыла натоўп, што іх абкружагў. Пераважала думка, што злавілі шпіёна, які фотографаваў вакзал. Аднак думка гэта была зьняпраўджана аднаею паняй, якая сьцьвярджала, што справа зусім ня ў шпіёне, а ў тым, што, як яна чула, нейкі драгун засек шашкаю афіцэра за тое, што афіцэр пёрся ў жаночую прыбіральню за каханкаю драгуна, якая прышла праводзіць свайго мілага на вайну.

Гэтым фантастычным вэрсіям, характарным для першай эпохі вайны, палажыў канец жандар, ачысьціўшы пэрон.

А Швэйк усё піў, з пяшчотнай заклапочанасьцю думаючы пра свайго паручніка: «Што гэта ён будзе рабіць, калі прыедзе ў Чэскія Будэйовіцы і ва ўсім цягніку ня знойдзе свайго дзяншчыка?»

Перад прыходам пасажырскага цягніка заля трэцяе клясы напоўнілася салдатамі і публікай. Найбольш было салдат. Іх было многа, розных палкоў, розных відаў зброі і нацыянальнасьцяй. Усіх занесла віхураю вайны ў табарскія шпіталі і цяпер яны ехалі назад на фронт. Ехалі па новыя раны і калецтва, ехалі зарабляць сабе просты драўляны крыж дзе-небудзь на нудных раўнінах Усходняй Галіцыі, на якім праз некалькі год яшчэ будзе матацца пад ветрам і дажджом аблезлая аўстрыйская шапка з заржавелаю цэшкаю; калі-ні-калі на крыж сядзе пануры стары крумкач і ўспамяне пра смачныя абеды мінулых гадоў, калі для яго па ўсім полі быў банкетны стол, завалены смачнымі трупамі людзей і конскаю падлаю; успамяне, што пад такімі, як гэта, шапкамі былі самыя ласыя кусочкі—чалавечыя вочы…

Адзін з кандыдатаў на той сьвет, выпісаны пасьля опэрацыі са шпіталю, у брудным мундзіры з плямамі глею і крыві падсеў да Швэйка. Гэта быў схудзелы, змораны вэнгар з сумнымі вачыма, палажыўшы на стол маленькі клуначак, ён выняў абтрапаны партам нэт і стаў пералічваць грошы. Потым ён глянуў на Швэйка і спытаўся:

— Magyarul? [4] Вы вэнгар?

— Я чэх, таварыш, адказаў Швэйк. — Ці ня хочаш выпіць?

— Nem tudom baratom. [5] Не разумею, таварыш.

— Гэта, таварыш, не бяда, — частаваў Швэйк, падсунуўшы свой поўны кубак да сумнага салдаціка, — пі на здароўе.

Той зразумеў, выпіў і падзякаваў:

— Koszenem szepc. [6] Сардэчна дзякую.

Потым ён зноў пачаў пераглядаць, што ёсьць у яго ў партаманэце і ўздыхнуў. Швэйк зразумеў, што вэнгар з задаваленьнем заказаў-бы сабе піва, але грошай ў яго ня хопіць. Швэйк заказаў яму піва. Вэнгар зноў падзякаваў і стаў ківамі расказваць нешта Швэйку, паказваючы сваю прастрэленую руку і дадаў міжнароднаю моваю:

— Піф-паф!

Швэйк, спачуваючы, паківаў галавою, а замораны салдат з каманды ачуняваючых, выцягнуў левую руку на паўмэтра ад зямлі і, выставіўшы тры пальцы на правай, сказаў Швэйку, што ў яго дома трое малых дзяцей.

— Няма ам-ам, няма ам-ам, — казаў ён, жадаючы перадаць, што ім няма чаго есьці.

Сьлёзы пацяклі ў яго па твары, і ён уцёрся брудным рукавом шынэля. У рукаве была дзірка ад кулі, якая параніла яго на славу вэнгерскага караля.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x