Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Канвойны прамармытаў нешта нявыразнае. Начальнік канвою, капрал, падышоў бліжэй і пачаў слухаць тлумачэньні вольнапісанага. Той з глыбокадумным выглядам гаварыў далей:

— Гэта — адзіная аўстрыйская колёнія, якая можа забясьпечыць лёдам усю Эўропу, і зьяўляецца буйным экономічным фактарам. Вядома, колёнізацыя пасоўваецца павольна, бо колёністы альбо зусім туды ня едуць, а калі едуць, дык там мерзнуць. Аднак-жа з правядзеньнем ў жыцьцё лепшых кліматычных умоў, у якіх вельмі зацікаўлены міністэрствы гандлю і замежных спраў, ёсьць надзея, што вялізарныя паверхні ледавікоў будуць належным чынам скарыстаны. Шляхам абсталяваньня некалькіх готэляў будуць прыцягнуты сюды масы турыстаў. Патрэбна будзе, вядома, для выгоды пратраляваць сьцяжынкі і дарожкі паміж лядзінамі і намаляваць на ледавікох турысцкія знакі, якія паказваюць дарогу. Адзінай перашкодай зьяўляюцца эскімосы, якія перашкаджаюць у працы нашым мясцовым органам…

Капрал з цікавасьцю слухаў. Гэта быў салдат звыштэрміновай службы, які да вайсковай службы быў батраком чалавек цьвёрды і недалёкі, які стараўся нахапацца ўсяго, хоць ні ў чым нічога не разумеў. Ідэалам яго было даслужыцца да фэльдфэбеля.

— … ня хочуць, шэльмы, вывучаць нямецкую мову, — гаварыў далей вольнапісаны, — хоць Міністэрства асьветы, ня спыняючыся перад выдаткамі і чалавечымі ахвярамі, пабудавала для іх школы, прычым зьмерзьлі пяць падрадчыкаў і…

— Муляры адратаваліся, — перабіў яго Швэйк. — Яны адаграваліся тым, што курылі люлькі.

— Ня ўсе, — сказаў вольнапісаны: — з двума здарылася няшчасьце. Яны забыліся зацягвацца, люлькі ў іх патухлі і прышлося іх закапаць у лёд. Але школу нарэшце ўсё-ж такі збудавалі. Пабудована яна была з ледзяных цаглін з жалезабэтонам. (Выходзіць вельмі моцна). Тагды эскімосы разлажылі наўкол усяе школы агні з абломкаў зацёртых лёдам гандлёвых караблёў і ажыцьцявілі свой пякельны намер. Лёд, на якім стаяла школа, растаў, і ўся школа правалілася ў мора разам з дырэктарам і прадстаўніком ураду, які назаўтра павінен быў прысутнічаць пры ўрачыстым асьвячэньні школы. У гэты жахлівы момант было чуваць толькі, як прадстаўнік ураду знаходзячыся ўжо па горла ў вадзе, крыкнуў: «Gott, strafe England» [46] «Божа, пакарай Англію!» . Цяпер туды пашлюць войска, каб яны навялі там у эскімосаў парадак. Вядома, што ваяваць з імі будзе цяжка. Больш за ўсё нашаму войску будуць шкодзіць іхныя абучаныя белыя мядзьведзі.

— Гэтага яшчэ не хапала, — глыбокадумна заўважыў капрал. — I бяз гэтага ваеннымі вынаходніцтвамі хоць грэблю гаці. Возьмем, напрыклад, маскі для атручваньня газам. Нацягнеш яе сабе на голаву і ў момант атручаны, як нас у вучэбнай камандзе вучылі.

— Гэта толькі так пужаюць, — адгукнуўся Швэйк. — Салдат нічога не павінен баяцца. Калі, напрыклад, у баі ўваліўся ў сарцірную яму, абліжыся і валі сабе далей. А атрутныя газы для нашага брата справа прывычная яшчэ з казармаў пасьля салдацкага хлеба і гароху. Але вось, кажуць, рускія вынайшлі якуюсьці штуку спэцыяльна супроць унтэр-афіцэраў.

— Якіясьці там электрычныя токі, — дадаў вольнапісаны — Шляхам злучэньня з цэлюлёіднымі зорачкамі на каўняры ўнтэр-афіцэра адбываецца выбух. Штодзень, то новыя жахі.

Капрал да вайсковай службы быў… аслом і то нарэшце зразумеў, што з яго кпяць. Ён адышоўся ад арыштаваных і пашоў наперадзе канвою.

Яны набліжаліся да вакзалу, куды сышліся натоўпы будэйовічан, якія прыйшлі разьвітацца з сваім палком.

Ня гледзячы на тое, што разьвітваньне ня мела характару офіцыйнай дэмонстрацыі, увесь пляц перад вакзалам быў поўны народу, які чакаў прыходу войска.

Уся ўвага Швэйка згуртавалася на натоўпе гледачоў, што стаялі шпалерамі. Як заўсёды бывае, узорныя салдацікі ішлі далёка ззаду, а абкружаныя канвоем злачынцы ўперадзе. Узорнымі салдацікамі напакуюць цялячыя вагоны, а Швэйка ці вольнапісанага пасадзяць у арыштанскі вагон, прычэплены ў воінскіх паяздох ззаду за штабнымі вагонамі. Месца ў арыштанскім вагоне заўсёды аж занадта.

Швэйк ня мог утрымацца, каб, замахаўшы шапкаю, ня крыкнуць у катоўп:

— На здар! [47] Чэскае прывитанне.

Гэта зрабіла на натоўп такі моцны ўплыў, што прывітаньне было моцна падхоплена ўсім натоўпам.

— На здар! — пракацілася па ўсім пляцы і забушавала перад вакзалам.

Далёка ўперадзе па шэрагах прабегла:

— Ідуць!

Начальнік канвою, злосны і зьбянтэжаны, закрычаў на Швэйка, каб той трымаў язык за зубамі. Гул прывітаньняў рос, як лавіна. Жандары напіралі на натоўп і прабівалі дарогу канвою. Натоўп роў: «На здар!» і махалі шапкамі і капялюшамі.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x