Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Палкоўнік Шрэдэр пры адных гэтых успамінах шчасьліва ўсьміхнуўся.

— А як у заклад мы ішлі ў гэтай ваньне!.. — гаварыў далей палкоўнік, гнюсна цмокаючы і пацепаючыся ў крэсьле. — А цяпер? Хіба гэта разгарненьне? Куплетыст — і той не зьяўляецца. Нават піць малодшыя афіцэры ня ўмеюць. Дванаццаці гадзін яшчэ няма, а за сталом ужо, як бачыце, пяць п‘яных. Некалі мы па двое сутак сядзелі і чым больш пілі, тым цьверазейшымі рабіліся. А лілі ў сябе без перапынку піва, віно, лікёры… Няма цяпер таго баявога духу. Чорт яго ведае, што тут за прычына такая! Ніводнага дасьціпнага слова, усё нейкія бясконцыя апавяданьні. Паслухайце толькі, што на тым канцы гавораць.

На другім канцы стала вялася сур‘ёзная размова:

— Амэрыка ў вайну ўмяшацца ня можа. Амэрыканцы з ангельцамі грызуцца. Амэрыка да вайны не падрыхтавана.

Палкоўнік Шрэдэр уздыхнуў.

— Вось яна, балбатня афіцэраў запасу. Нячыстая сіла іх сюды прынесла. Учора яшчэ сядзеў гэтакі пан — страчыў у якім-небудзь банку, ці служыў у крамцы, завяртаў тавар у паперу і гандляваў карэньнямі, карыцаю і гуталінам ці вучыў дзяцей у школе, што воўка з лесу гоніць голад, а цяпер хоча быць роўным кадравым афіцэрам, ува ўсім лезе разьбірацца і ўсюды суне свой нoc. А кадравыя афіцэры, як, напрыклад, паручнік Лукаш, тыя ня зробяць ласкі сярод нас паказацца.

Палкоўнік пашоў дадому ў вельмі дрэнным настроі. Назаўтра рана настрой яго яшчэ пагоршыўся, калі ён, лежачы яшчэ ў пасьцелі, прачытаў у газэтах паведамленьне, што наша войска адышло на загадзя падрыхтаваныя позыцыі. Пачаўся якраз слаўны ддя аўстрыйскай арміі пэрыод, як дзьве каплі вады падобны на пэрыод Шабаца.

Такім чынам к дзесяці гадзінам раніцы палкоўнік быў зусім падрыхтаваны да выконваньня функцыі, якую вольнапісаны назваў страшным судом.

Швэйк і вольнапісаны стаялі на дварэ і чакалі палкоўніка. Усе былі ў поўным зборы: фэльдфэбэль, дзяжурны афіцэр. ад‘ютант палка і пісар з канцылярыі палка са справамі тых, што правініліся і чакалі мяча Нэмэзыды — яўкі. Нарэшце разам з начальнікам каманды вольнапісаных, капітанам Сагнэрам, паказаўся насуплены палкоўнік. Ён нэрвова хвастаў стусінаю па халявах сваіх ботаў.

Прыняўшы рапарт, палкоўнік сярод магільнай маўклівасьці прайшоў некалькі разоў каля Швэйка і вольнапісанага, якія рабілі «раўненьне направа» і «раўненьне налева», гледзячы па тым, на якім флангу знаходзіўся палкоўнік. Ён хадзіў так доўга, што можна было зьвярнуць сабе карак, і нарэшце спыніўся перад вольнапісаным.

Той адрапартаваў: «вольнапісаны такі вось…»

— Ведаю, — суха сказаў палкоўнік, — былы вольнапісаны… Кім вы былі да вайны? Студэнтам філёзофіі? Ага, значыць, сьпіўшыся інтэлігент… Пан капітан, — сказаў ён Сагнэру, прывядзеце сюды ўсю каманду вольнапісаных… Так, казаў далей палкоўнік, — і з такімі вось панамі студэнтамі-філёзофамі прыходзіцца нашаму брату марацца. А ну! Кру-гом! Так і ведаў. Складкі на шынялі не разгладжаны. Як быццам толькі што з дзеўкаю ў бардэле качаўся. Пачакайце, саколік, я вам пакажу!

Каманда вольнапісаных вышла на двор. Палкоўнік скамандаваў выстраіцца замкнутьзм чатырохкутнікам, і каманда абступіла яго і тых, што правініліся, цесным квадратам.

— Паглядзеце на гэтага чалавека, — пачаў сваю прамову палкоўнік, паказваючы на вольнапісанага. — Ён прапіў, замараў ваш гонар, гонар вольнапісаных, якія рыхтуюцца стапь афіцэрамі, камандзірамі, якія вядуць свае каманды ў бой насустрач славе і небясьпецы. А куды павёў-бы сваю каманду гэты п‘яніца? У шынок? Ён выхлебтаў-бы ўвесь салдацкі ром сам… Што вы можаце сказаць у сваё апраўданьне? — зьвярнуўся ён да вольнапісанага. — Нічога? Палюбуйцеся з яго! Ён ня можа сказаць у сваё апраўданьне ні слова. А яшчэ вывучаў клясычную філёзофію! Вось ужо сапраўды клясычны тып! — Палкоўнік сказаў апошнія словы знарок павольна і сплюнуў: — філёзоф, які ў п‘яным выглядзе сярод ночы зьбівае шапку з галавы афіцэра! Добра яшчэ, што гэта быў толькі нейкі артылярыйскі афіцэр.

У тоне, якім гэта было сказана, была сабрана ўся зьнявага і варожасьць 91-га палка да будэйовіцкай артылерыі. Варожасьць была глыбокая і заўсёдная, як-бы вэндэтта [40] Vendetta. Так называўся на востраве Корсыцы звычай крывавай помсты. На працягу доўгага часу вэндэтта была няшчасьцем для корсыканскага насельніцтва. , крывавая помста, якая перадавалася ў спадчыну ад аднаго выпуска да другога. Гора таму артылярысту, які нападаўся ўночы ў рукі патруля пехацінца, і наадварот. Часта трапляліся выпадкі, што пехацінцы сьпіхалі артылярыстаў у Влатву, як і выпадкі адваротныя. Паміж абедзьвюма вайсковымі часьцямі часта адбываліся бойкі ў «Порт-Артуры», «У Розы» і ў шматлікіх іншых вясёлых установах паўднёва-чэскай сталіцы.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x