Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Але ня гледзячы на гэта, — гаварыў далей палкоўнік, — за такі ўчынак ён павінен быць пакараны, каб ня квапілі другія, выключаны з каманды вольнапісаных, зьнішчаны ў моральным сэнсе слова. Такіх інтэлігентаў арміі не патрэбна, Пісар!

Пісар падышоў са строгім выглядам, трымаючы нарыхтованую справу і аловак.

Запанавала цішыня, як у зале суду, калі судзяць забойцу і старшыня скажа: «Абвяшчаецца прысуд…»

Якраз такім тонам палкоўнік сказаў:

— Вольнапісаны Марэк засуджваецца на дваццаць дзён строгага арышту і, калі адбудзе яго, пералічаецца на кухню, чысьціць бульбу!

І, павярнуўшыся да каманды вольнапісаных, палкоўнік скамандваў разамкнуць рады. Каманда хутка разьбілася на аддзяленьні і рушыла да казармаў. Палкоўнік зрабіў капітану Сагнэру заўвагу, што каманда ня досыць выразна адбівае крок, і сказаў, каб па абедзе ён з імі заняўся маршыроўкай.

— Ды вось яшчэ што, чуць быў не забыўся, — дадаў палкоўнік. — Абвясьцеце ім, што ўся каманда вольнапісаных па чарзе будзе пасаджана на пяць дзён у карцар, каб не забыліся пра свайго былога сябра, гэтага нягодніка Марэка.

А нягоднік Марэк стаяў каля Швэйка з надзвычайна здаволеным выглядам. Ляпей для сябе ён бы і прыдумаць ня мог. Куды лепш чысьціць бульбу, качаць кнэдлікі і сеч мяса, як пад навалай няпрыяцельскага агню, наклаўшы поўныя порткі, крычаць: «Адступаць ланцугом! Пальба пачкамі!»

Адышоўшы ад капітана Сагнэра, палкоўнік Шнэдэр спыніўся перад Швэйкам і пільна паглядзеў на яго. У гэты момант выгляд Швэйка найбольш характарызавала яго круглае ўсьмешлівае аблічча з вялікімі вушамі, якія тарчалі з-пад насуненай шапкі. Агульны выгляд сьведчыў пра поўны спакой і пра тое, што за ім ня было ніякай віны. У вачох яго было маўклівае запытаньне: «Начвэрыў я чаго-небудзь? Можа, я ў чым-небудзь вінаваты?»

Палкоўнік падвёў вынікі сваім нагляданьням у запытаньні да пісара:

— Ідыёт?

І ўбачыў, як разяўляецца шырокі, дабратліва-ўсьмешлівы рот Швэйка.

— Так точна, пан палкоўнік, ідыёт, — адказаў за пісара Швэйк.

Палкоўнік кіўнуў галавою ад‘ютанту і адышоўся разам з ім у бок. Потым быў пазваны пісар і прагледжаны матэрыял пра Швэйка.

— Ага, — сказаў палкоўнік Шрэдэр, — гэта, значыць, дзяншчык паручніка Лукаша, які прапаў ў яго ў Табары, мяркуючы па рапарце. Па-мойму, паны афіцэры павінны самі выхоўваць сваіх дзяншчыкоў. Ужо калі пан паручнік Лукаш выбіраў сабе ў дзяншчыкі такога ідыёта, няхай сам з ім і валаводзіцца. Часу вольнага ў яго досыць, раз ён нікуды ня ходзіць. Вы ж таксама ніразу ня бачылі яго ў нашай кампаніі? Ну, вось бачыце. Значыць часу ў яго аж занадта. Можа, калі-небудзь і выб‘е з свайго дзяншчыка што-небудзь людзкае.

Палкоўнік Шрэдэр падышоў да Швэйка і сказаў:

— На тры дні пад арышт, асталопіна! Калі адбудзеш кару, зьявішся да паручніка Лукаша.

Такім чынам Швэйк сустрэўся зноў з вольнапісаным у тым самым памяшканьні; для паручніка-ж Лукаша было мусіць вялікае задаваленьне, калі палкоўнік выклікаў яго да сябе і сказаў:

— Пан паручнік, прыблізна з тыдзень таму назад прыбыўшы ў полк, вы падалі мне рапарт, каб даць вам дзяншчыка пад ваш загад, з прычыны таго, што ваш ранейшы дзяншчык прапаў у дарозе. Але з прычыны таго, што дзяншчык ваш вярнуўся…

— Пан палкоўнік… — з просьбаю падаўся да яго паручнік

— … я загадаў пасадзіць яго на тры дні, пасьля чаго пашлю яго да вас, — цьвёрда сказаў палкоўнік.

Узрушаны Лукаш, хістаючыся, вышаў з габінэту палкоўніка.

* * *

Тры дні, якія Швэйк прабыў разам з вольнапісаным Марэкам, прайшлі няпрыкметна. Кожны вечар яны організоўвалі патрыотычныя выступленьні. «Спачатку з цямніцы чулася Сьцеражы нам, божа, гасудара» [41] Аўстра-вэшгерскі гімн. потым: «Прынц Эўгені храбры лыцар» [42] Аўстрыйскі палкаводзец XVIII стагодзьдзя . Потым ішоў цэлы шэраг салдацкіх песень: а калі прыходзіў профос, яго сустракалі кантатай:

Ты ня бойся, профос, сьмерці, —
Будзеш жыць ты малайцом,
Аж пакуль прыскачуць чэрці,
Заграбуць цябе жыўцом.

Над нарамі вольнапісаны намаляваў профоса і пад ім напісаў тэкст старажытнай песенкі:

Па кілбасу я ў Прагу мчаўся,
Насустрач дурань мне папаўся.
Той злосны дурань быў профос —
Ён ледзь не адкусіў мне нос.

Пакуль абодва дражнілі профоса, як дражняць у Сэвільлі чырвоным плашчом андалузкага быка, паручнік Лукаш з нудлівым пачуцьцём чакаў, калі да яго зьявіцца Швэйк і даложыць, што ён заступіў на пасаду.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x