Вольнапісаны сьціх, доўга варочаўся пад коўдрай і нарэшце запытаўся:
— Вы сьпіце, таварыш?
— Ня сьпіцца, — адказаў Швэйк з свайго ложка. — Думаю…
— Пра што-ж вы думаеце, таварыш?
— Пра вялікі сярэбраны мэдаль «За храбрасьць», які атрымаў сталяр з Ваўровай вуліцы, па прозьвішчы Млічко; яму першаму з усяго палка ў самым пачатку вайны адарвала гранатай нагу. Ён атрымаў дарэмна штучную нагу і пачаўусюды фарсіць з сваім мэдалём і хваліцца, што ён самы першы інвалід у палку. Раз ён прышоў у шынок «Аполён» на Вінаградах і пачаў там сварку з разьнікамі гарадзкай разьніцы. Адзін з іх у бойцы адарваў яму нагу (штучную) і трахнуў ёю яму-ж па галаве, а потым убачыў, што нарабіў (ён ня ведаў, што нага штучная), і з перапуду абамлеў. У вучастку столяру ногу зноў прырабілі, але з таго часу яму ня міл стаў яго сярэбраны мэдаль «За храбрасьць» і ён панёс яго закладваць у лёмбард. Там яго за гэта разам за мэдалём сцапалі; і пачаліся няпрыемнасьці. Існуе нейкі там ганаровы суд для інвалідаў вялікай вайны, і гэты суд прысудзіў — адабраць у яго мэдаль і апрача таго пакінуць без нагі…
— Як-жа гэта?
— Вельмі проста. Прышлі раз да яго з нейкай камісіяй, заявілі, што ён ня варты таго, каб насіць протэзу, адшпілілі ў яго нагу і панесьлі… Вельмі таксама сьмешна выходзіць, — казаў далей Швэйк, — калі бацькі салдата атрымоўваюць паведамленьне, што сын забіты на вайне, а разам з лістом мэдаль з прыпіскаю, што вось вам за гэта мэдаль і павесьце яго на відным месцы. На Божацехавай вуліцы на Вышаградзе адзін стары, у якога забілі сына, думаў, што Вайсковае ведамства з яго зьдзекуецца, і так раззлаваўся, што павесіў мэдаль у сарціры. А сарцір у яго быў у сенцах, агульных з адным служачым у паліцыі; той данёс на яго і прышлося потым старому адказваць за дзяржаўнае злачынства.
— Адгэтуль вынікае, — сказаў вольнапісаны, — што слава выедзенага яйца ня варта. Нядаўна ў Вене выдалі «Спадарожнік вольнапісанага», і там былі зьмешчаны наступныя захапляючыя вершы:
За караля, за родную краіну
У бойцы добрахвотнік паў,
Усім ён іншым прыклад даў,
Дачасна лёгшы ў дамавіну.
I на гармаце труп героя
Вязуць у стужках і вянкох,
І генэральскаю рукою
Прыколат ордэн на грудзёх.
— З прычыны таго, што за апошні час заўважаецца, што баявы дух у нашай арміі зьніжаецца, — сказаў пасьля невялікага перапынку вольнапісаны, — я прапаную сьпець пра каноніра Ябурку. Гэта падымае дух. Але прыдзецца паднапяцца, a то сярод ночы ў казармах могуць не пачуць. Таму прапаную падыксьці да дзьвярэй.
І праз хвіліну з памяшканьня арыштаваных пачуўся такі роў, што ў калідоры задрыжалі шыбы:
Гармату набіваў
Ой ладо, гэй люлі!
I песьню ён сьпяваў.
Ой ладо, гэй люлі!
Знарадам тут яму
Ой ладо, гэй люлі!
Сарвала галаву
Ой ладо, гэй люлі!
А ён ўсё набіваў
Ой ладо, гэй люлі!
I песьню ўсё сьпяваў
Ой ладо, гэй люлі!
На дварэ пачуліся крокі і галасы.
— Гэта профос, — сказаў вольнапісаны. — А з ім падпаручнік Пэлікан, ён сягоньня дзяжурны. Я з ім знаёмы, ён афіцэр запасу, а раней быў статыстыкам у адным страхавым таварыстве. Вось у каго дастанем пакурыць. А ну, прыўдарым яшчэ раз.
I Швэйк з вольнапісаным грымнулі зноў:
Адчыніліся дзьверы, і профос, відавочна падагрэты прысутнасьцю дзяжурнага афіцэра, задзёрыста крыкнуў:
— Тут вам не зьвярынец!
— Пардон, — адказаў вольнапісаны, — тут аддзяленьне Рудольфінума [38] Былы палац імпэратара Рудольфа, у залях даваліся дабрачыннныя концэрты. Цяпер будынак парляманту.
. Концэрт на карысьць засуджаных. Толькі што быў скончаны першы нумар програмы: «Сымфонія вайны».
— Ня дурэцеся, — сказаў падпаручнік Пэлікан з наўмыснай строгасьцю. — Спадзяюся, вы павінны ведаць, што ў дзесяць гадзін вам належыць ляжаць, а не рабіць гармідар. Ваш концэртны нумар на пляцы чуваць.
— Асьмелюся далажыць, пан падпаручнік, — сказаў вольнапісаны, — мы не падрыхтаваліся, як належыць, і таму, можа, выходзіць некаторая дысгармонія.
— Гэта ён робіць кожны вечар, — стараўся падбухторыць падпаручніка супроць свайго ворага профос. — І наогул трымае сябе вельмі неінтэлігентна.
— Пан падпаручнік, — сказаў вольнапісаны, — дазвольце перагаварыць з вамі адзін на адзін. Няхай профос пачакае за дзьвярыма.
Калі профос вышаў, вольнапісаны сказаў:
— Ну, гані сюды папяросы, Франта [39] Памяншальнае імя ад Францішак.
… «Спорт»… А лепшага ў цябе не знашлося паводле твайго чыну. Добра, і за гэта дзякуй. Так. I запалкі.
Читать дальше