Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.
- Название:Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну
- Автор:
- Издательство:Беларускае дзяржаўнае выдавецтва
- Жанр:
- Год:1931
- Город:Менск
- ISBN:нет данных
- Рейтинг книги:4 / 5. Голосов: 1
-
Избранное:Добавить в избранное
- Отзывы:
-
Ваша оценка:
- 80
- 1
- 2
- 3
- 4
- 5
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация
Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.
Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком
Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.
Интервал:
Закладка:
Дзьверы адчыніліся і зьявіўся профос, які прынёс чвэртку салдацкага хлеба на абодвых і сьвежай вады.
Нават не падняўшыся з саламянага сяньніка, вольнапісаны прывітаў профоса наступнымі словамі:
— Як узвышана, як велікадушна з твайго боку наведаць вязьняў, о, сьвятая Анежка [33] Сьвятая Агнэса.
91-га палка! Просім да нас добрадзейны анёл, чыё сэрца напоўнена спагадай. Ты прышоў пад цяжарам кошыкаў з рознымі стравамі і пітвом, каб уцешыць нас ў нашым няшчасьці. Ніколі не забудзем мы праяўленага табою велікадушша. Ты — прамень сонца, які пранік да нас у цямніцу!
— Заўтра вам палкоўнік пакажа жарты, — забурчаў профос.
— Бач, як наставіў хіб, хамяк, — адказаў вольнапісаны. Скажы лепш, што-б ты зрабіў, каб табе трэба было арыштаваць дзесяць вольнапёраў. Ды не рабі такога дурнога твару, ты ключнік марыянскіх казарм! Ты-б арыштаваў дваццаць, а потым дзесяць з іх выпусьціў-бы, сусьлік ты гэтакі! Каб я быў вайсковым міністрам, я табе паказаў-бы, што значыць вайсковая служба! Ці вядома табе, што кут паданьня роўны куту адбіцьця? Аб адным цябе толькі прашу: дай мне пункт апоры, і я перавярну ўвесь сьвет разам з табою, гусінае надзяваньне.
Профос вытрашчыў вочы, потым махнуў рукою і вышаў, стукнуўшы дзьвярыма.
— Таварыства ўзаемадапамогі па выдаленьні профосаў, сказаў вольнапісаны, — справядліва дзелячы хлеб на дзьве палавіны. — Паводле параграфу шаснаццатага дысцыплінарнага статуту арыштаваны да вынясеньня прысуду павінен карыстацца салдацкім пайком, але тут, як відаць, пануе закон прэрый: хто першы ў арыштантаў паёк перахопіць.
Абодва сядзелі на нарах і жавалі салдацкі хлеб.
— На профосе лепш за ўсе відаць, якімі жорсткімі робіць людзей вайсковая служба, — аднавіў свае разважаньні вольнапісаны. — Бясспрэчна, профос быў да паступленьня на вайсковую службу маладым чалавекам з ідэаламі. Гэта быў сьветлавалосы херувім, пяшчотны і чулы да ўсяго, абаронца прыгнечаных, за якіх ён заступаўся, калі ў яго роднай краіне дзе-небудзь на фэсьце біліся за дзяўчыну. Усе яго, бясспрэчна, любілі і паважалі, але цяпер… божа мой! — з якім задаваленьнем я заехаў-бы яму па храпе, адбіў-бы яму, як тарану, галаву аб нары і выкінуў-бы яго разам з галавою ў сарцірную яму. I гэта, брат, таксама довад таго, што наша вайсковае рамяство робіць людзей жорсткімі.
Ён запеў:
Яна й на чорта не зважала,
Ды тут ёй трапіўся салдат…
— Дарагі сябар, — казаў ён далей, — як глянеш на нашу любую монархію, заўсёды прыходзіш да выніку, што яна знаходзіцца ў такім самым становішчы, як і дзядзя Пушкіна, гэта значыць нам застаецца толькі, як напісаў Пушкін:
Вздыхать и думать про себя:
Когда-же чорт возьмет тебя?
Шчоўкнуў ключ у замку, і профос запаліў лямпу ў калідоры.
— Прамень сьвятла ў цёмным царствеі — Крыкнуў вольнапісаны. — Пранікненьне асьветы ў вайсковыя шэрагі! Дабранач, пан профос! Кланяйцеся там усім афіцэрам і жадаю вам прыгожых сноў. Няхай, напрыклад. вам прысьніцца, што вы вярнулі мне пяць крон, тыя самыя, якія я вам даў, каб вы купілі папярос, і якія вы прапілі за маё здароўе. Дабранач, пудзіла гарохавае!
Усьлед за гэтым пачулася бурчаньне профоса пра тое, што заўтра прыдзецца зьявіцца да палкоўніка.
— Зноў адны, — сказаў вольнапісаны. — Перад сном я ахвярую некалькі хвілін на лекцыю пра пашырэньне зоолёгічных ведаў сярод унтэраў і афіцэраў. Для таго, каб выбіць з жывога вайсковага сырцу сьвядомае гарматнае мяса, патрэбна грунтоўнае знаёмства з прыродазнаўствам, у прыватнасьці па кнізе «Крыніцы экономічнага дабрабыту», якая вышла ў выданьні Кочы [34] Праскае выдавецтва.
, у якой на кожнай старонцы сустракаюцца словы: быдла, парасяты, сьвіньні. За апошні час аднак мы можам наглядаць, як у нашых найбольш прогрэсыўных вайсковых акругах уводзяцца новыя найменьні для навабранцаў. У адзінаццатай роце капрал Альтгоф ужывае слова «энгадынская каза». Яфрэйтар Мюлер, немец з Кашпэрскіх гор, былы настаўнік, называе навабранцаў «чэскімі сьмярдзючкамі», фэльдфэбэль Зондэрнумэр — «бычынымі жабамі» і «іоркшырскімі парсюкамі» і абяцае кожнаму навабранцу зрабіць з яга пудзіла, прычым выяўляе такія спэцыяльныя веды, нібы сам нарадзіўся ў сям‘і чучальніка. Начальства стараецца ўбіць у салдат любасьць да бацькаўшчыны сваяасаблівымі спосабамі, напрыклад: дзікім ровам, скокамі наўкол рэкрута, ваяўнічым рыкам, які нагадвае афрыканскіх дзікуноў, што зьбіраюцца злупіць скуру з ні ў чым невінаватай антылёпы ці рыхтуюцца ўсмажыць філе з якога-небудзь прыгатаванага на абед місыонэра. Да немцаў гэта, вядома, не адносіцца. Калі фэльдфэбэль заводзіць гутарку пра «сьвінячую банду», ён сьпяшаецца дадаць «чэскую», каб немцы не пакрыўдзіліся і ня прынялі гэтага на сябе. Пры гэтым усе ўнтэры 11-роты дзіка варочаюць бялкамі, як сабака, які глынуў з пражэрства намочаную ў прованскім масьле губку і ўдавіўся. Чуў я раз размову яфрэйтара Мюлера з капралам Альтгофам пра пляны навучаньня апалчэнцаў. У гэтай размове пераважала слова «блямба». Спачатку я думаў, што яны адзін з другім палаяліся і што разбураецца адзінства аўстрыйскай арміі, але я грунтоўна памыліўся. Гутарка ішла ўсяго толькі пра салдат. «Калі скажам гэтакая чэская сьвіньня, — аўторытэтна навучаў капрал Альтгоф яфрэйтара Мюлера, — нават пасьля таго, як па камандзе „лажыся“! разоў трыццаць выкачаецца ў гразі, ня можа навучыцца стаяць проста і не шавяліцца, дык даць яму разоў са два ў рыла — толку мала. Заедзь яму кулаком у жывот, другою рукою нацягні яму шапку на вушы, скамандуй „кругом!“, паддай яму, калі павернецца, нагою пад задніцу і ўбачыш, як ён пасьля гэтага пачне выцягвацца ва-фронт. А прапаршчык Даўэрлінг толькі сьмяяцца будзе». А цяпер, таварыш, я раскажу вам пра прапаршчыка Даўэрлінга, пра якога сярод навабранцаў 11-й роты ходзяць цэлыя паданьні, як пра якога небудзь мэксіканскага бандыта. Даўэрлінг карыстаецца рэпутацыяй людаеда, антропофага з аўстралійскіх плямён, якія ядуць людзей іншага племені, калі яны пападуцца ім у рукі. Увесь бліскучы жыцьцёвы шлях Даўэрлінга адзначан лёсам. Хутка пасьля нараджэньня яго ўпусьціла з рук нянька і да гэтага часу на галаве ў прапаршчыка ёсьць дужаватая ямка. Пасьля такога бліскучага пачатку ў сям‘і ня думалі, што ён бяз шкоды перанясе сатрасеньне мазгоў і што з яго выйдзе што-небудзь людзкае. Адзін толькі яго бацька палкоўнік ня траціў надзеі і, наадварот, запэўняў, што такая пусьцяковіна яму ў далейшым пашкодзіць ня можа, бо малады Даўэрлінг, калі падрасьце, пойдзе служыць у войска. Пасьля суровай барацьбы з чатырма клясамі гарадзкога вучылішча, якія ён прайшоў экстэрнам (прычым адзін з двух яго рэпэтытараў без пары пасівеў і звар‘яцеў, а другі прабаваў кінуцца з вежы сьвятога Стэфака ў Вене), малады Даўэрлінг паступіў у юнкэрскую школу. У юнкерскай школе ніколі не зьвярталі ўвагі на ступень адукаванасьці маладых людзей, якія туды паступалі, бо адукуванасьць не стасавалася з паняцьцем аб аўстрыйскіх страявых афіцэрах. Ідэалам вайсковай адукацыі было — умець гуляць у салдацікі. Адукаванасьць робіць людзей больш шляхетнымі, а гэта на вайсковай службе не патрэбна. Чым афіцэрства грубейшае, тым лепш.
Интервал:
Закладка:
Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»
Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.
Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.