Юнкер Даўэрлінг ня меў вялікіх посьпехаў нават і ў тых прадметах, якія кожны з юнкераў так ці іначай засвойвае. I ў юнкерскай школе ён давёў, што ў дзяцінстве яго нянька з рук упусьціла. Пра гэта няшчасьце выразна сьведчылі яго адказы нз экзаменах, якія вызначаліся такою бязьмернаю дурасьцю, што выкладчыкі іначай яго не называлі, як «наш ідыётык». Яго дурасьць так кідалася ў вочы, што сьмела можна было загадзе сказаць, што праз гадоў дваццаць ён пападзе ў Тэрэзіянскую [35] У Вене.
вайсковую акадэмію ці ў Вайсковае міністэрства. Пасьля абвяшчэньня вайны ўсім маладым юнкерам далі годнасьць прапаршчыкаў. У іх лік папаў Конрад Даўэрлінг, які быў назначан у 91-ы полк.
Вольнапісаны перадыхнуў і гаварыў далей.
— У выданьні Вайсковага міністэрства вышла кніга: «Вывучка ці выхаваньне?», з якой Даўэрлінг вычытаў, што на салдат трэба ўплываць тэрорам, прычым ступені тэрору адпавядае і ступень дысцыплінаванасьці. Даўэрлінг палажыў гэты прынцып за грунт свае дзейнасьці і дасягнуў вялікіх посьпехаў. Салдаты, каб ухіліцца яго крыкаў, цэлымі аддзяленьнямі падавалі рапарт аб хваробе, але гэта ні разу ня мела. посьпеху. Хто падаваў рапарт аб хваробе, той пападаў пад узмоцнены арышт. Дарэчы, ці вядома вам, што такое ўзмоцнены арышт? Цэлы дзень вас ганяюць па пляцы, а на нач — у карцар. Такім чынам, у роце Даўэрлінга хворыя перавяліся. Усе хворыя з яго роты сядзелі ў карцары. Даўэрлінг захоўваў на занятках разьбітны казарменны тон, які пачынаецца словам «сьвіньня» і канчаецца нязвычайным зоолёгічным тэрмінам «сьвінячы сабака». Урэшце, ён быў вельмі лібэральны і даваў магчымасьць салдатам выбіраць, што яны хочуць. Напрыклад, ён казаў: «Выбірай, вярблюд: у рыла ці тры дні ўзмоцненага арышту»? Калі салдат выбіраў тры дні ўзмоцненага арышту, Даўэрлінг даваў яму звыш гэтага яшчэ ў рыла і дадаваў у якасьці тлумачэньня: «Баішся за сваю храпу, а што будзеш рабіць, калі загаворыць цяжкая артылерыя»? Раз, выбіўшы вока аднаму навабранцу, ён сказаў так: «Падумаеш, якая важнасьць? Яму ўсёроўна здыхаць». Тое-ж самае гаварыў і фэльдмаршал Конрад фон-Гетцэндорф: «Салдатам усёроўна здыхаць».
Улюбёным і найбольш моцным сродкам у Даўэрлінга зьяўляюцца лекцыі, на якія ён выклікае ўсю чэскую каманду і чытае пра баявыя задачы Аўстрыі, спыняючыся пераважна на агульных прынцыпах вайсковага навучаньня. Гэта значыць ад шпангляў [36] Кайданы. Правая рука прыкоўвалася кароткім ланцугом да левай нагі, і салдата, які правініўся, пакідалі скручанага такім чынам на доўгі час.
да расстрэлу ці павешаньня. У пачатку зімы, яшчэ перад тым, як я трапіў у шпіталь, нас вадзілі на заняткі на пляц каля 11-й роты. Пасьля каманды «вольна» Даўэрлінг гаварыў прамову да рэкрутаў чэхаў:
«Я ведаю, — пачаў ён, — што ўсе вы нягоднікі і што трэба вам выбіць дур з галавы. З вашаю чэскаю моваю вам і да шыбеніцы не дабрацца. Наш вярхоўны галоўнакамандуючы [37] Франц-Іосіф.
— немец. Чуеце?» — потым ён скамандаваў: — «Лажыся»!
Усе ляглі, а Даўэрлінг стаў хадзіць сюды і туды перад імі і гаварыў далей:
— Сказана «лажыся»! — ну і ляжы. Хоць лопні, а ляжы. Такая каманда існавала ўжо ў старажытных рымлян. У тыя часы прызываліся ў войска ўсе ад семнаццаці да шасьцідзесяці гадоў і ўсе трыццаць гадоў вайсковай службы праходзілі пад адкрытым небам. Па казармах яны, як сьвіньні, не качаліся. I мова была тагды таксама адна для ўсяго войска. Папробаваў-бы хто загаварыць у іх па-этруску! Паны рымскія афіцэры паказалі-б яму, па чым фунт ліха! Я таксама патрабую, каб вы адказвалі мне па-нямецку, а ня вашаю «шалтай-балтай». Ну, як вам падабаецца ляжаць у гразі? Цяпер уявеце сабе, што каму-небудзь з вас не захацелася-б болей ляжаць і ён-бы ўстаў. Што-б я тагды зрабіў? Зьвярнуў-бы сукінаму сыну сківіцу на патыліцу за невыкананьне абавязкаў салдата, парушэньне статуту і дысцыпліны, за непаслушэнства і бунт, з чаго вынікае, што такога нягодніка чакае вяроўка.
Вольнапісаны змоўк і, відавочна намеціўшы ў час перапынку далейшую тэму з казарменнага жыцьця, загаварыў зноў:
— Быў яшчэ ў нас капітан Адамічка, чалавек надзвычайна апатычны. У канцылярыі ён сядзеў з выглядам ціхага вар‘ята і глядзеў у прастору, як быццам казаў: «Ежце мяне, мухі з камарамі». Раз да яго зьявіўся салдат 11-й роты са скаргай, што прапаршчык Даўэрлінг назваў яго вечарам на вуліцы чэскай сьвіньнёй. Салдат гэты да вайны бьзў пераплётчыкам, сьвядомым рабочым. «Та-ак, такія, значыць, справы… — задуменна і ціха сказаў капітан Адамічка. (Ён заўсёды гаварыў задумёна і ціха). — Сказаў, кажыце, на вуліцы? Трэба было-б даведацца, ці было вам дазволена пайсьці з казармаў? Пакуль што можаце ісьці…» Праз некалькі дзён капітан Адамічка выклікаў да сябе салдата, што падаў скаргу. «Высьветлена, — сказаў ён задумёна і ціха, — што ў гэты дзень вам было дазволена ісьці з казармаў да дзесяці гадзін вечара. Значыцца, вы пакараны ня будзеце… Можаце ісьці».
Читать дальше