Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— Я вышаў з Табара.

— А што вы рабілі ў Табары?

— Чакаў цягніка на Будэйовіцы.

— А чаму вы не паехалі ў Будэйовіцы цягніком?

— Ня было грошай на білет.

— А чаму вам ня далі воінскага праязднога ліста?

— Таму, што пры мне ня было ніякіх дакумантаў.

— Ага, так! — пераможна сказаў вахмістр аднаму з жандараў.— Хлопец не такі дурны, як выглядае. Пачынае замятаць сьляды.

Вахмістр пачаў з другога боку, нібы не пачуўшы таго, што Швэйк сказаў пра дакуманты:

— Значыць вы вышлі з Табара. Куды-ж вы ішлі?

— У Чэскія Будэйовіцы.

Твар вахмістра зрабіўся больш строгім, і погляд яго спыніўся на карце.

— Можаце нам паказаць на карце, як вы ішлі ў Будэйовіцы?

— Я ўсіх месц не памятаю. Помню толькі, што ў Пуціме я ўжо быў раз.

Усе жандэры, што былі тут, пераглянуліся.

Вахмістр дапытваў далей:

— Значыць вы былі на вакзале ў Табары? Што ў вас у кішэнях? Вымце ўсё.

Пасьля таго, як Швэйка грунтоўна ператрэсьлі і нічога, апрача люлькі і запалак не знашлі, вахмістр спытаўся:

— Скажэце, чаму ў вас спрэс нічога няма?

— Ды мне нічога і ня трэба.

— Ах ты, бажухна! — уздыхнуў вахмістр. — Ну, і пакута з вамі!.. Вы сказалі, што раз ужо ў Пуціме былі. Што вы той раз рабілі?

— Я ішоў каля Пуціма ў Будэйовіцы.

— Бачыце, вы супярэчыце самому сабе. Вы кажаце, што ішлі ў Будэйовіцы, у той час, як мы вам давялі, што вы ідзяцё з Будэйовіц.

— Мусіць, я зрабіў круг.

Вахмістр і ўвесь жандарскі пэрсонал многазначна пераглянуліся.

— Гэта кружэньне наводзіць на думку, што вы проста шнырыце па нашай акрузе. Ці доўга прабылі вы на вакзале ў Табары?

— Да адходу апошняга цягніка на Будэйовіцы.

— А што вы там рабілі?

— З салдатамі гаварыў.

Вахмістр кінуў зноў вельмі многазначны погляд на жандарскі пэрсонал.

— А пра што, напрыклад, вы з імі гаварылі? Чаго пыталіся?

— Пытаўся, якога палка і куды едуць.

— Добра. А ці ня пыталіся вы, колькі, напрыклад, штыхоў у палку і якая ўнутраная пабудова палка?

— Ня пытаўся. Сам даўно напамяць ведаю.

— Значыць вы дасканала інформаваны пра ўнутраную пабудову нашых войск.

— Бясспрэчна, пан вахмістр.

Тут вахмістр пусьціў у ход апошні козыр, з пераможным выглядам аглядаючыся на сваіх жандараў:

— Ці гаворыце вы па-расійску?

— Не.

Вахмістр устаў, кіўнуў галавою свайму памоцніку, і, калі абадва вышлі ў суседні пакой, ён, узбуджаны ўсьведамленьнем свае перамогі, сказаў, паціраючы рукі:

— Ну чулі? Ён не гаворыць па-расійску. Хлопец, відаць, прайшоў агонь, ваду і мядзяныя трубы. Ува ўсім прызнаўся, але самае важнае адмаўляе. Заўтра-ж адпраўляем яго ў Акруговую, у Пісэк. Сутнасьць крыміналістыкі ў тым, каб быць хітрым і разам з тым ласкавым. Бачылі, як я яго ўтапіў у струмені пытаньняў? I хто-б мог падумацы Выглядае дурнем, а на такіх вось тыпаў і патрэбна тонкая работа. Пасадзеце яго пакуль што, а я пайду складу пратакол.

I са зьедлівай усьмешкай на вуснах жандарскі вахмістр да вечара страчыў пратакол, у кожнай фразе якога красавалася славечка: Spionenverdachtig [15] Падазраецца ў шпіянажы. .

Чым далей пісаў жандарскі вахмістр пратакол, тым ясьнейшаю рабілася для яго сытуацыя. Скончыўшы пратакол, напісаны дзівацкаю канцылярскаю нямецкаю моваю, словамі: «Даношу пакорна, што няпрыяцельскі афіцэр сягодня-ж будзе накіраваны ў Акруговую жандарскую ўправу ў горад Пісэк», — ён усьміхнуўся і выклікаў свайго памоцніка.

— Далі гэтаму няпрыяцельскаму афіцэру есьці?

— Паводле вашага загаду, пан вахмістр, абеды даюцца толькі тым, хто быў на допыце да дванаццаці гадзін дня.

Так, але ў даным выпадку мы маем справу з вялікім выключэньнем, — важка сказаў вахмістр. — У нас у наяўнасьці адзін з вышэйшых чыноў, напэўна афіцэр генэральнага штабу. Самі разумееце, што расійцы не пашлюць сюды якога-небудзь яфрэйтара. Пашлеце ў шынок «У Ката» па абед для яго. Калі абедаў ужо няма, няхай звараць яму што-небудзь асобна. Потым няхай яму прыгатуюць гарбату з ромам і прышлюць сюды. I не казаць — для каго. Наогул нікому не заікацца, хто намі затрыман. Гэта вайсковая тайна. ЦДто ён робіць?

— Прасіў тытуню і сядзіць у дзяжурнай. Зусім спакойны, як дома. «У вас, кажа, цёпла, і печ ня дыміць. Мне, кажа, тут у вас вельмі падабаецца. Калі печ будзе дымець, то вы, кажа пазавеце камінара, каб прачысьціў комін. Але няхай, кажа, ён прачысьціць яго пад вечар, а ні ў якім выпадку ня ў поўдзень калі сонца высока стаіць».

— Тонкая штучка, — поўным захапленьня голасам сказаў вахмістр. — Робіць выгляд, нібы яму і гора мала. А ведае-ж што будзе расстраляны. Такіх моцных духам людзей трэба паважаць, хоць ён і вораг. Чалавек ідзе на пэўную сьмерць. Ня ведаю, ці мог-бы хто-небудзь з нас так трымацца? Кожны з нас на яго месцы, нябось, здрыгануўся-б, падаўся-б слабасьці. А ён сядзіць сабе спакойна: «У вас тут цёпла, і печ ня дыміць…» Моцны характар! Такі чалавек павінен мець сталёвыя нэрвы, быць поўным энтузіязму, самаадданасьці і цьвёрдасьці. Калі-б у нас у Аўстрыі ўсе былі поўны такога энтузіязму!.. Але ня будзем пра гэта гаварыць. І ў нас, урэшце, ёсьць такія энтузіясты. Чыталі, напэўна, у «Нацыянальнай політыцы» пра паручніка артылерыі Бэргэра, які ўзьлез на высокую елку і зрабіў там наглядальны пункт? Калі нашы адступілі, ён ужо ня мог зьлезьці, бо трапіў-бы ў палон, і стаў ждаць, калі нашы зноў адгоняць няпрыяцеля. Ждаў цэлых два тыдні, пакуль не даждаўся. Цэлых два тыдні сядзеў на дрэве, і, каб не памерці з голаду, абгрыз усю вяршаліну елкі: жывіўся галінкамі і шыпулькамі. Да таго моманту, калі прышлі нашы, ён так аслабеў, што ня мог утрымацца на дрэве, скінуўся і забіўся на сьмерць. Яго пасьля сьмерці ўзнагародзілі залатым крыжам «За храбрасьць», — і вахмістр з пашанаю дадаў:—Так, гэта я разумею! Самаахвярнасьць — гэта геройства! Загаварыліся мы тут з вамі,—схамянуўся ён. — Ідзеце закажэце яму абед, а яго, пакуль што, пашлеце да мяне.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x