Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Зьявіўся Швэйк, і вахмістр па-прыяцельску кіўнуў яму на крэсла і пачаў з запытаньня, ці ёсьць у яго бацькі.

— Няма.

«Тым лепш, — падумаў вахмістр, — прынамсі ня будзе каму па няшчасным плакаць». Ён паглядзеў на добрадушнае Швэйкава аблічча і пад наплывам цёплых пачуцьцяў паляпаў яго па плячы, нахіліўся да яго і запытаўся бацькаўскім тонам:

— Ну, а як вам падабаецца ў нас ў Чэхіі?

— Мне ў Чэхіі ўсюды добра, — адказаў Швэйк, — усюды па дарозе мне трапляліся добрыя людзі.

Вахмістр кіўнуў галавою ў знак згоды:

— Народ у нас добры, сымпатычны. Якая-небудзь там бойка ці зладзейства ня лічыцца. Я тут ужо пятнаццаць гадоў, і па разьліку на нашу воласьць прыпадае па тры чвэрці забойства на год.

— Што, ня спрэс забіваюць? Ня прыкончваюць? — запытаўся Швэйк.

— Не, ня тое. За пятнаццаць гадоў мы расьледвалі ўсяго адзінаццаць забойстваў: пяць дзяля грабежніцтва, а рэшта проста так… глупства.

Вахмістр памаўчаў, а потым перайшоў да свае сыстэмы допыту.

— А што вы думалі рабіць у Будэйовіцах?

— Паступіць у 91-ы полк.

Вахмістр адаслаў Швэйка назад у дзяжурную, а сам, каб не забыцца, прыпісаў да свайго рапарту ў Акруговую жандарскую ўправу ў Пісэку: «Уладае чэскаю моваю дасканала, намерваўся пралезьці ў 91-ы пяхотны полк у Будэйовіцах».

Ён пацёр рукі, здаволены багацьцем сабранага матэр‘ялу і дакладнасьцю вывадаў свайго допыту. Ён успомніў пра свайго папярэдніка, вахмістра Бюргэра, які з затрыманымі нават не размаўляў, і нІ пра што ў іх ня пытаўся, а неадкладна накіроўваў іх у акруговы суд з кароткім рапартам: «Згодна данясеньня жандарскага ўнтэр-афіцэра такога вось арыштавалі за валацужніцтва і жабрацтва». І гэта называецца расьледваньнем? Вахмістр самаздаволена ўсьміхнуўся, гледзячы на сьпісаныя старонкі свайго рапарту, выняў з пісьмовага стала сакрэтны цыркуляр Галоўнай жандарскай управы ў Празе з надпісам «зусім сакрэтна» і перачытаў яго яшчэ раз:

«Найстражэй прадпісваецца ўсім жандарскім аддзяленьням з асабліваю пільнасьцю сачыць за асобамі, якія праходзяць праз наш раён. Перагрупоўка нашага войска ва Усходняй Галіцыі дала магчымасьць некаторым рускім часьцям, што перавалілі цераз Карпаты, заняць позіцыі ў аўстрыйскіх землях, вынікам чаго была зьмена лініі фронту, які перасунуўся глыбей на захад ад дзяржаўнай граніцы. Становішча, якое стварылася, аблягчыла магчымасьць рускім выведнікам пранікнуць у тыл краіны, асабліва ў Сылезію і Моравію, адкуль, згодна з сакрэтнымі дадзенымі, вялікая колькасьць рускіх выведнікаў пранікла ў Чэхію. Высьветлена, што паміж імі ёсьць шмат рускіх чэхаў, выхаванцаў Рускай акадэміі генэральнага штабу, якія, уладаючы дасканала чэскаю моваю, зьяўляюцца найбольш небясьпечнымі выведнікамі, якія маюць сваею мэтаю распаўсюджваньне здрадніцкай пропаганды сярод чэскіх грамадзян. З гэтай прычыны начальнік Галоўнай жандарскай управы прадпісвае затрымліваць усіх падазроных асоб і асабліва ўзьняць пільнасьць у тых мясцох, недалёка ад якіх знаходзяцца гарнізоны, ваенныя пункты і чыгуначныя станцыі. Затрыманых неадкладна дапытваць і абшукваць пасьля чаго накіроўваць па інстанцыі».

Жандарскі вахмістр Фляндэрка зноў самаздаволена ўсьміхнуўся і ўлажыў сакрэтны цыркуляр у папку з надпісам «сакрэтныя распараджэньні».

Гэтых распараджэньняў было шмат. Яны распрацоўваліся Міністэрствам унутраных спраў разам з Міністэрствам абароны, пад загадам якога была жандармэрыя. У галоўнай жандарскай управе іх ня ўсьпявалі друкаваць і рассылаць.

У папцы былі:

Распараджэньні пра нагляданьні за настроямі сярод мясцовага насельніцтва.

Інструкцыя: як з гутарак з насельніцтвам даведацца, які ўплыў на кірунак думак робяць весткі з тэатру ваенных дзеяньняў.

Анкета: Як ставіцца мясцовае насельніцтва да вайсковых пазык і зьбіраньня ахвяраваньняў?

Анкета пра настроі сярод прызвавых і тых, якія маюць прызывацца.

Анкета пра настроі сярод членаў мясцовай самаўправы і інтэлігенцыі.

Распараджэньне: неадкладна даведацца, да якіх політычных партый далучаецца насельніцтва; наколькі моцныя паасобвыя партыі.

Распараджэньне пра нагляд за чыннасьцю лідэраў мясцовых політычных партый і дэпутатаў ад мясцовага насельніцтва.

Анкета: якія газэты, часопісі і брошуры атрымоўваюцца ў раене дадзенага жандарскага аддзяленьня.

Інструкцыя: як даведацца, з кім анаходзяцца ў сувязі асобы, якія падазраюцца ў нелёяльнасьці, і ў чым іх нелёяльнасьць выяўляецца.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x