Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

«Настрой сярод насельніцтва Ia…»

Для вахмістра наступілі доўгія бяссонныя ночы ў заўсёдным чаканьні рэвізій, расьледваньняў. Сьніліся страшныя сны: пятля падводзіць яго да шыбеніцы, і ў апошні момант сам міністр абароны крычыць яму зьнізу: «Вахмістр! А дзе адказ на цыркуляр за № 1789678-23792-XУZ?»

Усё гэта было калісьці, але цяпер! Цяпер нібы з усіх куткоў жандарскага аддзяленьня чуліся яму прывітаньні з прычыны багатай дабычы. I жандарскі вахмістр Фляндэрка ўяляў сабе зусім ясна, як начальнік Акруговай жандарскай управы ляпае яго па плячы і кажа:

— Ich gratulire Ihnen, Herr Wachmeister! [17] Вітаю вас, пан вахмістр!

Жандарскі вахмістр бачыў y сваіх думках малюнкі адзін лепшы за другі. У зьвілінах яго чыноўніцкіх мазгоў выросталі і праляталі выслугі, павышэньні і доўгачаканая ацэнка яго крыміналістычных здольнасьцяй — ацэнка, якою пачыналася яго шырокая кар‘ера.

Вахмістр выклікаў свайго памоцніка і запытаўся ў яго:

— Абед дасталі?

— Прынесьлі яму вэнджанай сьвініны з капустай і кнэдлікам [18] Нацыянальная чэская страва з варанага цеста. . Супу ўжо ня было. Пасьля абеду выпіў шклянку гарбаты і хоча яшчэ.

— Даць! — вялікадушна дазволіў вахмістр. — Калі нап‘ецца, прывядзеце яго да мяне.

Праз паўгадзіны прывялі Швэйка, які быў добра пад‘еўшы і, як заўсёды, здаволены.

— Ну як? Спадабаўся вам абед? — спытаўся вахмістр.

— Абед быў нішто сабе, пан вахмістр. Толькі вось капусты ня шкодзіла-б болей. Ды, што рабіць, я ведаю, што мяне не чакалі. Сьвініна добрая, мусіць самі вэндзілі, з свае ўласнай сьвіньні. I гарбата з ромам была ня дрэнная.

Вахмістр паглядзеў на Швэйка і пачаў:

— Ці праўда, што ў Расіі п‘юць шмат гарбаты? А ром там таксама ёсьць?

— Ром усюды ёсьць, пан вахмістр.

«Пачынае выкручвацца, — падумаў вахмістр. — Раней трэба было думаць, што гаворыш». — I інтымна, нагнуўшыся да Швэйка, запытаў:

— А прыгожанькіх дзяўчат у Расіі шмат?

— Прыгожанькія дзяўчаты ўсюды ёсьць, пан вахмістр.

«Хоча вылезьці», — падумаў вахмістр і пусьціў у ход саракадвухсантымэтроўку:

— Што вы думалі рабіць у 91-м палку?

— Ісьці з палком на фронт.

Вахмістр з задаваленьнем адзначыў у думках: «Правільна! Самы лепшы спосаб папасьці ў Расію».

— Вельмі добрая ідэя! — з захапленьнем сказаў ён, наглядаючы, якое ўражаньне зробяць яго словы на Швэйка, але не прачытаў на яго твары нічога, апрача поўнага спакою.

«Вокам чалавек не міргне, — жахнуўся ў глыбіні душы вахмістр. — Ну, і вытрымка-ж у іх! Каб я быў на яго месцы, у мяне пасьля гэтых слоў ногі-б хадуном захадзілі».

— Раніцою мы завязём вас у Пісэк, — кіўнуў ён як-бы між іншым. — Ці былі вы калі-небудзь у Пісэку?

— У 1910 годзе на імпэратарскіх манэўрах.

На твары ў вахмістра зьявілася пераможная ўсьмешка. Ён адчуваў, што ў сваёй сыстэме допыту перагнаў сам сябе.

— Вы былі там да канца манэўраў?

— Вядома, пан вахмістр. Я быў у пяхоце.

Швэйк спакойна глядзеў на вахмістра, які круціўся ад радасьці і ня мог больш стрымлівацца, каб ня прыпісаць гэта ў рапарт. Ён выклікаў свайго памочніка і загадаў вывесьці Швэйка, а сам дапоўніў у сваім рапарце:

«Плян яго быў такі: прабраўшыся ў рады 91-га палка, ён намерваўся разам з палком адправіцца на фронт і пры першым зручным выпадку перабегчы на бок рускіх, бо бачыў, што вярнуцца іншым шляхам з прычыны пільнасьці нашых органаў яму немагчыма. Зусім магчыма, што ён мог-бы з посьпехам ажыцьцявіць свае намеры, бо згодна з яго паказаньнямі, здабытымі шляхам перакрыжаванага допыту, ён яшчэ ў 1910 годзе прымаў удзел у якасьці радавога ў імпэратарскіх манэўрах у наўкольнасьці Пісэку. З гэтага відаць, што ён мае вялікія здольнасьці ў сваей галіне. Дазволю сабе ўпамянуць, што сабраны мною абвінаваўчы матэрыял зьяўляецца вынікам майго мэтоду перакрыжаванага допыту».

У дзьвярах зьявіўся ўнтэр.

— Пан вахмістр! Арыштаваны просіцца за сваёю патрэбаю!

— Прымкнуць штыхі! — скамандваў вахмістр. — Ці не, прывядзеце яго сюды.

— Вам трэба ў прыбіральню? — ветліва спытаўся ў Швэйка вахмістр. — Ці не хаваецца ў гэтым што-небудзь большае?

— Зусім правільна. Мне трэба за «вялікаю патрэбаю», пан вахмістр, — адказаў Швэйк.

— Глядзеце, каб ня было чаго-небудзь большага, — многазначна сказаў вахмістр, прышпільваючы кабуру з рэвольвэрам. — Я пайду з вамі.

— У мяне новы рэвольвэр, — сказаў ён Швэйку ідучы: сямінабойны, дасканала правільна б‘е.

Перш, чым выйсьці на двор, ён паклікаў унтэра і на вуха даў загад:

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x