Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

— А ты як зьбег? — змахнуўшы сьлязу, запытаўся ён у Швэйка.

— Пасьля таго, як зьявіўся на прызыў, калі нас завялі ў казарму, — адказаў Швэйк, разумеючы, што нельга ганьбіць гонар мундзіра перад старым.

— Пералез цераз сьцяну, ці што? — з цікавасьцю запытаўся пастух, відавочна ўспомніўшы апавяданьне свайго дзеда пра ўцекі.

— Іначай ніяк нельга было, дзядуня.

— Варта, нябось, страляла?

— Страляла, дзядуня.

— А куды цяпер нукіроўваешся?

— I якая яго муха ўкусіла. Цягне яго ўсё ў Будэйовіцы, — адказаў за Швэйка валацуга. — Вядома, чалавек малады, бяз розуму, дык і лезе сам сабе на пагібель. Прыдзецца ўзяць яго ў адукацыю. Сьвісьнем якую-небудзь адзежыну, а там — бог дасьць! — усё абыдзецца. Як-небудзь да вясны прабадзяемся, а вясною пойдзем да сялян працаваць. У гэтым годзе ў людзях будзе патрэба. Усіх валацуг, кажуць, будуць зганяць на палявую работу. Лепш, я думаю, пайсьці добраахвотна. Людзей, кажуць, мала будзе. Пераб‘юць усіх.

— Думаеш, у гэтым годзе ня скончыцца? — спытаўся пастух. — А й праўда. Доўгія войны ўжо бывалі. Наполеонаўская, швэцкая, — настаўнік расказваў,—сямігадовая. Самі людзі гэту вайну заслужылі. Таго яны і варты: вельмі ўжо яны заганарыліся, самаму госпаду богу адваротна стала глядзець. Ужо і бараніна стала ім не да смаку, ужо і яе ня хочуць жэрці. Раней да мяне чуць не чародамі хадзілі, каб я ім з-пад крысы прадаў гаспадарскага баранчыка, а цяпер падавай ім толькі дзічыну ды сьвініну, і не як-небудзь, а на масьле ды на сале. Вось бог і загневаўся на іх непамерную гордасьць Дачакаюцца яшчэ: будуць варыць лебяду, як у часы Наполеона. А панства зусім з дуру вар‘юецца. Стары пан, князь Шварцэнбэрг, езьдзіў у брычцы, а малады князь, сапляк, усё кругом сваім аўтомобілем засмуродзіў. Пачакай, Пан бог ужо нашмаруе табе рыла бэнзінам.

У гаршку з бульбай булькатала вада. Стары пастух, памаўчаўшы, як прарок, сказаў:

— Гэту вайну наш гасудар імпэратар прайграе. Які ў народа можа быць дух, калі гасудар не каранаваўся [11] Франц-Іосіф не каранаваўся каралём Чэхіі—фармальнасьць, якую выконвалі ўсе імпэратары Аўстра-Вэнгерскай монархіі. , як кажа настаўнік з Страконіц. Няхай цяпер запраўляе Пятра Кірылава, каму хоча. Ужо, калі ты, старая шэльма, абяцаў каранавацца, то слова павінен стрымаць!

— Можа, ён гэта цяпер як-небудзь змадыгуе, — заўважыў валацуга.

— Цяпер, хлапчына, усім і кожнаму на гэта начхаць, — загарачыўся пастух, — у кожнага на вайне хто-небудзь ды ёсьць: у каго брат, у каго сват. Калі ў нас на вёсцы сыдуцца мужчыны ды пачнуць гаварыць, дык толькі дзяржыся! Пасьля вайны, кажуць, будзе слабода, ня будзе ні панскІх маёнткаў, яі цароў і ў князёў маенткі адбяруць. Ужо некага Коржынку за такія гутаркі згрэблі жандары: не падбухторвай, кажуць. Цяпер жандары, што хочуць, тое і робяць.

— Дый раней так было, — сказаў валацуга. — Памятаю ў Кладне быў жандарскі ротмістр Ротэр. Загарэлася яму заняцца выхаваньнем гэтых, як іх там, паліцэйскіх сабак воўчага заводу, якія ўсё вам могуць высачыць, калі навучаны. I была ў ротмістра ў Кладне гэтых самых сабачых выхаванцаў поўна задніца. Знарок для сабак быў у яго домік: жылі яны там, як графскія дзеці. Уздумалася ротмістру рабіць досьледы з сабакамі над намі, беднымі жабракамі. Ну, аддаў загад па ўсёй Кладненскай акрузе, каб жандары зганялі валацуг і накіроўвалі іх проста да яго. Даведаўшыся пра гэта, пусьціўся я з Лан [12] Багатая густым лесам мясцовасьць. Цяпер летняя резыдэнцыя прэзыдэнта. наўцёкі, падаюся глыбей у лес, ды куды! Да ляска, куды меркаваў, не дайшоў, ужо мяне сцапалі і павялі да пана ротмістра. Бацюхны вы мае! Толькі падумаць, што я з гэтымі сабакамі перанёс. Спачатку далі мяне ўсім сабакам абнюхаць, потым загадалі мне лезьці па драбінках і, калі я ўжо быў траха што на страсе, пусьцілі за мною адну зьвяругу, а яна — сьцерва даставіла мяне з драбінак далоў, а там ня мяне ўзьлезла, пачала бурчаць ды скаліць зубы над самым маім носам. Потым гэту гадзіну адвялі, а мне сказалі, каб я схаваўся, куды хачу. Пусьціўся я на наўцёкі праз лес і схваваўся ў яме. І паўгадзіны не прайшло, як да мяне зьявіліся два сабакі і павалілі мяне на землю, а пакуль адзін трымаў мяне за горла, другі пабег у Кладна. Праз гадзіну прышоў сам пан ротмістр Ротэр, з жандарамі, адазваў сабаку, а мне даў пяцёрку і дазволіў аж цэлыя два дні жабраваць у Кладненскай акрузе. Чорта лысага! — я паджгаў у кірунку на Бэроўнку [13] Рака. , нібы мне шпігінару пад хвост запусьцілі, і больш у Кладна ні нагою. Уся наша хэўра гэту масцовасьць абыходзіць, бо ротмістр Ротэр над усімі рабіў свае досьледы… Але да чаго ён любіў сабак! Па жандарскіх аддзяленьнях расказвалі, што калі ротмістр робіць рэвізію, дык як убачыць дзе аўчарку, там ужо не рэвізуе, а на радасьці жлукча з вахмістрам гарэлку.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x