Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну

Здесь есть возможность читать онлайн «Яраслаў Гашак - Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Менск, Год выпуска: 1931, Издательство: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, Жанр: Юмористическая проза, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Пастух высыпаў з гаршка бульбу і наліў у агульную міску кіслага авечага малака. Валацуга ўспамінаў далей, як жандары сваю ўладу паказвалі:

— У Ліпніцы [14] Мястэчка ў паўднёваўсходняй Чэхіі. Там, між іншым. пахаваны аўтар гэтага роману. жыў жандарскі вахмістр пад самым замкам, кватэра ў яго была ў самым жандарскім аддзяленьні. А я, стары дурань думаў, што жандарскае аддзяленьне заўсёды павінна стаяць на відным месцы, на пляцы ці дзе-небудзь накшталт гэтага, а зусім не ў маленькім завулку. Абыходжу я раз дамы на ўскраіне. На шыльды-ж не глядзіш. Дом за домам так і ідзе. Нарэшце ў адным доме я адчыняю дзьверы на другім паверсе і дакладваю пра сябе, як належыць: «Падарэце няшчаснаму» убогаму старцу… Родненькія! Ногі ў мяне адняліся: гляджу— жандары! Уздоўж сьцяны стрэльбы, на стале крыж з Езусам, на шафе рэестры, гасудар імпэратар над сталом проста на мяне вылупіўся. Не пасьпеў я і слова пралепятаць, падскочыў да мяне вахмістр, ды-ак дасьць! Паляцеў я па ўсіх усходах, ды так і не спыніўся да самых Кэйжліц. Вось брат, якія ў іх правы.

Усе заняліся ядою, і праз паўгадзіны ў напаленай хатцы ўсё ахутаў сон.

Сярод ночы Швэйк ўстаў, ціха апрануўся і вышаў. На ўсходзе ўзыходзіў месяц, і пры яго бледым сьвятле Швэйк закрочыў на ўсход, гаворачы сам сабе:

«Ня можа-ж гэтага быць, каб я ня трапіў у Будэйовіцы».

Вышаўшы з лесу, Швэйк убачыў направа нейкі горад. Ён павярнуў на поўнач, потым зноў на поўдэень і зноў вышаў да нейкага гораду. (Гэта былі Вадняны). Швэйк зьвярнуў цераз луг, і ўпяршыню прамені сонца віталі яго на ўзгорыстых схілах непадалёку ад Працівіна.

— Уперад! скамандаваў сам сабе ўдалы ваяка Швэйк. — Абавязак заклікае. Я павінен трапіць у Будэйовіцы.

Але на няшчасьце, заміж таго, каб ісьці ад Працівіна на поўдзень — да Будэйовіц, Швэйк падаўся на поўнач — да Пысэка.

Пад поўдзень ён убачыў вёсачку. Спускаючыся з ўзгорка, Швэйк падумаў:

«Так далей справа ня пойдзе. Запытаю вось, як ісьці ў Будэйовіцы».

Уваходзячы ў вёску, Швэйк са зьдзіўленьнем убачыў на слупе каля крайняй хаты надпіс «Пуцімская воласьць».

«Вось табе й на! — падумаў Швэйк, — зноў трапіў у Пуцім. Гэта-ж я тут у стозе начаваў».

Далей яму ня прышлося дзівіцца. З белага памалёванага доміка, на якім красавалася «курыца» (так называлі дзяржаўнага арла), вышаў жандар, як павук на паляваньне.

Жандар пашоў проста на Швэйка і спытаўся толькі:

— Куды?

— У Будэйовіцы, у свой полк.

Жандар саркастычна ўсьміхнуўся.

— А сам ідзе з Будэйовіц. Будэйовіцы-ж ззаду ў вас засталіся.

І павалок Швэйка ў аддзяленьне.

Пуцімскі жандарскі вахмістр быў вядомы на ўсю акругу тым, што дзейнічаў хутка і тактычна. Ён ніколі ня крычаў на арыштаваных, але так даскавала і спрытна дапытваў, што і нявінны-б прызнаўся. Для гэтай мэты ён прыстасаваў двух жандараў, і перакрыжаваны допыт справаджаўся заўсёды ўсьмешкамі ўсяго жандарскага пэрсоналу.

— Сутнасьць крыміналістыкі ў тым, каб быць хітрым і разам з тым ласкавым, — гаварыў заўсёды сваім падначаленым вахмістр. — Гарлаць на каго-б там ні было — справа пусьцяковая. З абвікавачанымі і падазронымі трэба абыходзіцца далікатна і тонка, але старацца ўтапіць іх у струмені пытаньняў.

— Проша, салдацік, — сказаў жандарскі вахмістр Швэйку. — Сядайце, здарожыліся нябось, утаміліся? Раскажэце-ж нам, куды вы ідзяцё?

Швэйк паўтарыў, што ідзе ў Чэскія Будэйовіцы ў свой полк.

— Вы відавочна, зьбіліся з дарогі,—з тонкай ўсьмешкай сказаў вахмістр. — Справа ў тым, што вы ідзяцё з Чэскіх Будэйовіц, у чым самі лёгка можаце пераканацца. Над вамі вісіць карта Чэхіі. Гляньце: на поўдзень ад нас знаходзіцца Працівін, на поўдзень ад Працівіна — Глыбокае, а яшчэ далей на поўдзень — Чэскія Будэйовіцы. Значыць вы ідзяцё не ў Будэйовіцы, а з Будэйовіц.

Вахмістр ласкава паглядзеў на Швэйка.

Той спакойна і з гонарам адказаў:

— А ўсё-такі я іду ў Будэйовіцы.

Гэта было сказана мацней, як «А ўсё-такі яна круціцца!» Галілея, бо Галілей бясспрэчна сказаў гэтыя свае словы ў стане моцнай узбуджанасьці.

— Ведаеце што, салдацікі — усё так-жа ласкава сказаў Шзэйку вахмістр. — Павінен вас папярэдзіць (дый вы самі нарэшце пераканаецеся ў гэтым), што ўсялякае адмаўленьне абцяжарвае вам-жа чыстасардэчнае прызнаньне.

— Вы, бясспрэчна, праўду кажаце, — сказаў Швэйк. — Усялякае адмаўленьне абцяжарыць мне-ж чыстасардэчнае прызнаньне—і наадварот.

— Дык вось, вы самі пачынаеце ўжо са мною згаджацца. А расскажэце мне адкрыта, адкуль вы вышлі, калі накіраваліся ў вашы Будэйовіцы? Кажу «вашы», бо, як відаць, ёсьць яшчэ якіясьці іншыя Будэйовіцы, якія знаходзяцца на поўнач ад Пуціма і да гэтага часу не нанесены яшчэ ні на адну карту.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну»

Обсуждение, отзывы о книге «Прыгоды ўдалага ваякі Швэйка ў сусьветную вайну» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x