Ніл Гілевіч - Талісман

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Талісман» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: ВЦ Бацькаўшчына, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Талісман: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Талісман»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча склалі прасякнутыя страснай верай у Адраджэнне паэтычныя і публіцыстычныя творы, у якіх у працяг традыцый вялікага Купалы адстрйваецца годнасць народа перад ворагамі Беларушчыны.

Талісман — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Талісман», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Вядома, мы кажам гэта сабе з поўным разуменнем, што наша сутнасць не толькі ў фальклоры, але і ва ўсім астатнім, што ёсць сучаснае жыццё народа, — у нашай гаспадарчай дзейнасці, у нашых адносінах да прыроды, у нашых адносінах да іншых народаў, і канешне ж — у нашай грамадскай і сямейнай маралі і ў нашай прафесійнай мастацкай культуры, I паколькі гэта прафесійная культура ў духоўным побыце народа сёння не проста пераважае, а пануе (што натуральна: як і ўсякі цывілізаваны народ, мы да гэтага ішлі і прыйшлі даўно), — паколькі гэта так, то вось тут і паўстае ненадуманая праблема: фальклор і сучасная культура. Праблема шматаспектная — па гарызанталі і, я сказаў бы, шматслойная па вертыкалі. Многія з яе аспектаў патрабуюць грунтоўнагадаследавання. Непрэтэндуючынатакое, яхацеў бы спыніцца толькі на некаторых прыватнасцях, якія, магчыма, упішуцца ў болын маштабныя пытанні, і ў рэшце у нашу агульную заклапочанасць станам сучаснай беларускай культуры.

На пачатку я хацеў бы сказаць пра тое відавочнае і несумненнае, што найбольш нас павінна радаваць. Пра вяртанне з забыцця, з нябыту ў жыццё многіх тысяч народных песень, многіх соцень народных танцаў, музычных найгрышаў. Маю на ўвазе іх сучаснае агучванне — на сцэне, на экране, у эфіры, а дзякуючы гэтым спосабам прапаганды — і іх пашырэнню ў народным побыце, скажам, у звычайным святочным застоллі, у гасціне, — калі, вядома, там ёсць людзі, якія любяць спяваць. Амаль 40 гадоў пасля вайны — што з беларускіх народных песень мы чулі ў сольным выкананні артыстаў? Як то кажуць, можна на пальцах пералічыць. Усё кацілася "чорная галка па бару", усё вылазіЎ "чабарок каля дарожкі", ну і яшчэ сёе-тое. Хаця ляжалі шматтомньія зборы і асобныя зборнікі песень нашых вядомых фалькларыстаў, ды і ў памяці пажылых людзей тады іх захоўвалася безліч, не толькі ў памяці, але яшчэ і на вуснах трымаліся. Аднак была і дыктавала сваё афіцыйная ўстаноўка — у адпаведнасці з дзяржаўнай нацыянальнай палітыкай, з партыйным курсам на зліццё моў і культур, нацый і народаў, на перамяшанне іх у агульным катле гэтак званай "новой исторической общности". Для экзотыкі, і для адчэпнага (каб нацыяналісты не падымалі крыку), і для пылу ў вочы замежным саветолагам, было дастаткова, каб у канцэрце прагучала адна "Чорная галка" ці адзін ''Чабарок ".I гэта пры нашых незлічоных песенных багаццях! Што праўда, больш гучала беларускіх народных песень у харавым выкананні, у тым ліку — у выкананні самадзейных харавых калектывах. Што, аднак, кідалася ў вочы пры знаёмстве з гэтымі самадзейнымі пеўчымі гуртамі? Па-першае, аднабокава падабраны, "ідэйна вытрыманы" рэпертуар (каб хаця не праскочылі творы драматычнага і трагічнага зместу). Па-другое, вельмі спецыфічны казённа-аптымістычны стыль выканання: суцэльны мажор! Бясконцае падкрэсліванне нашага сацыяльнага аптымізму і жыццярадаснасці.

Што да колькасці нанова агучаных народных песень — то за апошняе дзесяцігоддзе сітуацыя істотна змянілася. Я сказаў бы — непазнавальна змянілася. Мы выйшлі на неабсяжны прасцяг беларускай народнай песні. I не толькі песні, але і народнай харэаграфіі. Зразумела, калі гэтая песня разліваеццатакой бязмежнай паводкай, калі яна такою масай хлынула ўсемагчымымі шляхамі і каналамі да слухача, і калі жыццёвую зацікаўленасць у яе пашырэнні ва ўжытку адчулі тысячы выканаўцаў — і прафесійных, і аматараў, — то, канешне ж, пры гэтым непазбежна будуць выяўляцца гэтак званыя накладныя выдаткі, і будуць узнікаць пэўныя пытанні і праблемы.

Глянем, напрыклад, на фальклор у мастацкай самадзейнасці, на яго выкананне на вясковай і гарадской самадзейнай сцэне, на гэтак званых "вячорках", у тым ліку на тэлевізійных. Даўно і неадчэпна мяне пераследуе адно трывожнае адчуванне, што тут мы ід зем не зу сім праду маным і не самым плённым шляхам. Маю на ўвазе гэтыя суцэльныя штучныя інсцэніроўкі традыцыйных народных свят і абрадаў з выкананнем адпаведных песень, танцаў і гульняў. Выбачайце, але ў гэтых фальклорных спектаклях запанаваў нейкі сцэнічны шаблок з прыкметнай дозай прымітыву і безгустоўшчыны. Глядзець іх становіцца проста нецікава, іншы раз яны, я нават сказаў бы, раздражняюць. Можа таму, што фальклор у сілу прыроды сваёй мусіць існаваць толькі ў натуральных умовах? Я разумею высакародныя прапагандысцкія мэты такіх фальклорных спектакляў, але ці дасягаюцца яны, гэтыя мэты?

Далей — аб тым, што я ўжо мімаходам закрануў, — гэта стыль выканання народнай песні і народнага танца на самадзейнай сцэне. Ці ёсць у нас свой уласны, беларускі стыль, свая манера, свой почырк? Ёсць, безумоўна. Але якія яго асаблівасці? Ці ёсць яго асаблівасцю адбітак пэўнай развязнасці на сцэне, нейкай неапраўданай ненатуральнай зухаватасці з такімі ж неапраўданымі выкрыкамі, і проста нейкай бадзёрасці нялепшага ўзору? Ці гэта ўсё яшчэ даніна таму самаму казённаму аптымізму?

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Талісман»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Талісман» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Талісман»

Обсуждение, отзывы о книге «Талісман» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x