Ніл Гілевіч - Талісман

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Талісман» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: ВЦ Бацькаўшчына, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Талісман: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Талісман»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча склалі прасякнутыя страснай верай у Адраджэнне паэтычныя і публіцыстычныя творы, у якіх у працяг традыцый вялікага Купалы адстрйваецца годнасць народа перад ворагамі Беларушчыны.

Талісман — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Талісман», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Трэба сказаць, што многія-многія грамадзяне Беларусі ўстрывожаны ходам выканання Закона аб мовах, абураны нежаданнем шматлікіх міністэрстваў, ведамстваў, устаноў пераходзіць на д зяржаўную мову... Гэтая трывога іабурэнне выказаны ў сотнях пісем і тэлеграм у Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь. Выказваюць сваю ўстрывожанасць і масавыя грамадскія арганізацыі. У прыватнасці, у Пастанове Ш З'езда ТБМ імя Ф.Скарыны заяўлена: "ТБМ лічыць антынароднымі... дзеянні Вярхоўнага Савета, Урада і іншых органаў дзяржаўнага кіравання рэспублікі, якія... прыніжаюць ролю дзяржаўнай мовы ў грамадскім жыцці'' ТБМ "звяртаецца ў Прэзідыум Вярхоўнага Савета Рэспу б лікі Белару сь з прапановай стварыць пры Прэзідыу ме Камісію па ажыццяўленню адзінай моўнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь". Мінская гарадская Рада ТБМ заклікала Вярхоўны Савет і Урад Рэспублікі Беларусь "забяспечыць стварэнне поўнага беларускамоўнага інфармацыйнага асяроддзя ва ўсіх сферах жыцця нашага грамадства".

Падобных зваротаў і заклікаў прагучала вельмі шмат, яны працягваюць гучаць і сёня, — значыць, нічога не застаецца, як прыслухацца да іх. Усё ж такі гэта голас народа, а голас народа — голас Божы.

На заканчэнне — кароценькая інфармацыя для роздуму пра гэта ж самае: пра нашы адносіны да сваей дзяржаўнай мовы. Можа, будзе не лішне даведацца, што апошнім часам грамадскую думку Францыі моцна непакоіць праблема функцыянавання французскай мовы. Як заявіў міністр культуры Францыі п.Тубон, Францыя надае недастатковую ўвагу сваёй мове, якая пачала адступаць перад англійскай у такіх галінах, як гандаль, культура, навуковыя абмены і інш. Менавіта таму фразцузскі ўрад разглядае моўную палітыку як справу агульнанацыянальную і агульнадзяржаўную. У сувязі з гэтым, сенат Францыі прыняў Закон "У абарону французскай мовы", паводле якога прадугледжаны, я сказаў бы — вельмі строгія фінансавыя і адміністрацыйныя санкцыі ў выпадку парушэння яго патрабаванняў.

Гэта — у Францыі.

Ну, а ў нас клопаты і праблемы зусім іншыя. Будзем аднак спадзявацца, што аднойчы і наш Урад пачне разглядаць моўную палітыку як справу агульнанацыянальную і агульнадзяржаўную.

ДАЛУЧАЕМ I ДАЛУЧАЕМСЯ

Слова на адкрыцці канферэнцыі "Культура беларускага замежжа" 12 чэрвеня 1994 г.

Як, напэўна, і многія з прысутных, я перажываю зараз пачуццё радасці, але — з дамешкам горычы і шкадавання. Радасці — ад усведамлення, што ўсё ж мы адкрываем для сябе культуру беларускага замежжа, далучаем і далучаемся да яе. А горычы і засмучэння — ад непазбыўнага пытання: чаму толькі цяпер? Ад разумення: колькі за гэты ўпушчаны час намі страчана! Наколькі ўжо багацейшымі маглі б мы быць, калі б своечасова пачалі далучаць і далучацца!

Чаму мы прыступаем да гэтай справы толькі цяпер — вядома. Хіба сорак-трыццаць, а нават і пятнаццаць гадоў назад можна было ўявіць вось такі сход і такую размову? Хіба можна было разл ічваць на нейкія рэальныя практычныя крокі?

Культура беларускага замежжа існавала і развівалася ў іншых умовах, чым беларуская культура тут, так бы мовіць — у метраполіі. Не кажу, што мы тут былі ад яе зусім наглуха адрэзаны, сёе-тое да нас даходзіла, што-кольвечы мы ведалі, і аднак жа, калі па шчырасці, ведалі вел ьмі мала. А між тым — беларуская культуратам, на Захадзе, насуперак усім нягодам — цеплілася, жыла, стваралася, і была яна, вядома ж, часткай нашай усёй беларускай культуры.

Калі жыццё, ці дакладней — стварэнне культуры параўнаць з тканнем на кроснах, дзе ёсць аснова і ёсць уток г. зн. традыцыя і яе ўзбагачэнне, дык уток можа даць вельмі цікавыя і непажаданыя плёны... Якія яны, гэтыя плёны, у духоўнай творчасці замежных беларусаў, — творчасці, што працягвала пэўныя нацыянальныя традыцыі, адкрыць і пазнаць іх, безумоўна, цікава. Вывучэнне культуры беларускага замежжа, як я разумею, мае некалькі аспектаў, кожны з якіх вельмі важны.

Па-першае, навукова-тэарэтычны аспект. Даследаванне гэтай праблемы непазбежна прывядзе да цікавых і карысных назіранняў, якія маюць агульнае навукова-тэарэтычнае значэнне. На прыкладзе гэтай часткі нашай культуры, яе лёсу, асаблівасцей яе існавання можна зрабіць пэўныя высновы, якія датычаць і культуры іншых народаў, культуры агульналюдскай. Далучаючы і далучаючыся, мы адкрыем для сябе шмат такога, што дапаможа нам лепш зразумець саміх сябе, сваю духоўную існасць. Лепш убачыць, наколькі наш дух трывалы, моцны, жыццястойкі, наколькі ён здольны выжыць і не растварыцца, не сысці на ніжнюю ва ўмовах акружэння іншымі нацыянальнымі стыхіямі, наколькі ён здатны да арганічнага ўтрымання іншага, можа, нават далёкага і чужога.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Талісман»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Талісман» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Талісман»

Обсуждение, отзывы о книге «Талісман» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x