Ніл Гілевіч - Талісман

Здесь есть возможность читать онлайн «Ніл Гілевіч - Талісман» весь текст электронной книги совершенно бесплатно (целиком полную версию без сокращений). В некоторых случаях можно слушать аудио, скачать через торрент в формате fb2 и присутствует краткое содержание. Город: Мінск, Год выпуска: 1994, ISBN: 1994, Издательство: ВЦ Бацькаўшчына, Жанр: Современная проза, Поэзия, на белорусском языке. Описание произведения, (предисловие) а так же отзывы посетителей доступны на портале библиотеки ЛибКат.

Талісман: краткое содержание, описание и аннотация

Предлагаем к чтению аннотацию, описание, краткое содержание или предисловие (зависит от того, что написал сам автор книги «Талісман»). Если вы не нашли необходимую информацию о книге — напишите в комментариях, мы постараемся отыскать её.

Кнігу народнага паэта Беларусі Ніла Гілевіча склалі прасякнутыя страснай верай у Адраджэнне паэтычныя і публіцыстычныя творы, у якіх у працяг традыцый вялікага Купалы адстрйваецца годнасць народа перад ворагамі Беларушчыны.

Талісман — читать онлайн бесплатно полную книгу (весь текст) целиком

Ниже представлен текст книги, разбитый по страницам. Система сохранения места последней прочитанной страницы, позволяет с удобством читать онлайн бесплатно книгу «Талісман», без необходимости каждый раз заново искать на чём Вы остановились. Поставьте закладку, и сможете в любой момент перейти на страницу, на которой закончили чтение.

Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Ніл Гілевіч

ТАЛІСМАН

Вершы. Публіцыстыка

Падрыхтаванае на падставе: Гілевіч Ніл, Талісман: Вершы. Публіцыстыка — Мінск: Выдавецкі цэнтр Бацькаўшчына, 1994 — 224 с.

© OCR: Камунікат.org, 2010

© Інтэрнэт-версія: Камунікат.org, 2010

ІДЭЯ СПРАВЯДЛІВАЯ I НЕСМЯРОТНАЯ

Да ўрачыстага сходу ў гонар 75-й гадавіны абвяшчэння БНР 25 сакавіка 1993 года

Шаноўная грамада!

Мы сабраліся, каб адзначыць 75-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. I дазвольце мне перш за ўсё сказаць вам: "Са святам, дарагія людзі! З вялікім нацыянальным святам!.." На працягу многіх дзесяцігоддзяў гэта несумненна выдатная ў гісторыі нашага народа падзея падвяргалася безагаворачна негатыўнай ацэнцы, па сутнасці, рэзка і груба адмаўлялася як нібыта антынародная, варожая карэнным інтарэсам працоўных Беларусі. Адмаўленне гэтае тлумачылася ў першую чаргу артадаксальна класавай і вялікадзяржаўнай імперскай пазіцыяй крамлёўскага ўраду, які навязваў свой погляд і гуманітарыям-навукоўцам і шырокім колам грамадскасці ў якасці абавязковага. Якое б то ні было адступленне ад афіцыйнага погляду не дапускалася, фактычна, пытанне лічылася недыскусійным. У выніку — грамадская думка знаходзілася ў аблудзе, праўдзівая гісторыя БНР ад народа хавалася. Шкода ад гэтага грамадству чынілася вялікая, як і заўсёды, калі праўда топчацца, а хлусня перамагае. Што ж, нашы адносіны да сваёй уласнай гісторыі, наша здольнасць чарніць і закрэсліваць яе — ужо даўно набылі ў свеце сумную, ганебную для нас, вядомасць. Тое, чым трэба ганарыцца, — мы прыніжаем і аплёўваем. Тое, што павінна аб' ядноўваць і гуртаваць нацыю, — у нас працуе на адчужэнне і канфрантацыю. Нават такія трагедыі, як Хатынь. Нават такія векапомныя даты, як дзень абвяшчэння БНР.

I ўсё ж — час ідзе наперад і робіць сваю справу. Беларусь стала незалежнай дзяржавай і ў якасці такой прызнана амаль усім светам. Паявілася магчымасць глянуць на Акт 25-га сакавіка 1918 года непрадузята, аб'ектыўна, вачыма людзей, якім дарагая праўда аб станаўленні сваёй уласнай дзяржавы, якой бы складанай і заблытанай, якой бы горкай і драматычнай гэтая праўда ні была. Сёння трэба надта ж не хацець прызнаць гэту праўду, а галоўнае — надта ж не хацець прызнаць новую гістарычную рэальнасць, новую незалежную дзяржаву на палітычнай карце Еўропы, — каб не бачыць бясспрэчна прагрэсіўны сэнс таго, што было здзейснена ў сакавіку 1918-га на Беларусі.

Утварэнне БНР было лёсавызначальным момантам у адраджэнні беларускай нацыянальнай ідэі, у станаўленні беларускай дзяржаўнасці. I калі мы, грамадзяне Беларусі, з пачуццём годнасці і гордасці вітаем сёння сваю вольную незалежную Дзяржаву, дык жа мусім разумець і помніць, што гэтае радасці напэўнае не прыйшлося б нам зведаць, калі б не той далёкі пачатак, калі б не тая першая вяха на доўгім і пакутным шляху да перамогі справядлівасці. Ясней чым ясна, што без абвяшчэння незалежнае Беларускае Народнае Рэспублікі не магла б узнікнуць БССР. Ведаючы, якія былі адносіны да беларускай ідэі з боку Мяснікова, Кнорына, Ландэра і іншых кіраўнікоў бальшавіцкай дыктатуры на Беларусі, можна быць пэўнымі, што пра самастойную Беларускую Дзяржаву — хай сабе і савецкую і сацыялістычную — і гаворкі б у Крамлі не было. У сітуацыі ж, калі паявілася і была прызнана некаторымі дзяржавамі БНР, не даць вышэйшага дазволу на ўтварэнне БССР было немагчыма.

Хоць БССР як дзяржава і была моцна абмежаваная ў паўнамоцтвах, тым не менш — ідэя дзяржаўнасці, так бы мовіць, цеплілася, трымалася як душа ў целе, і рэспубліка нават была прынята ў ААН, нават стала членам-заснавальнікам гэтай аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыі. Што і казаць: гэтая акалічнасць нам добра памагла цяпер, на новым этапе нашага адраджэння, калі яе вялікасць гісторыя яшчэ раз дала нам шанц — канешне ж, апошні раз, апошні шанц — уваскрэснуць і навекі заняць "свой пачэсны пасад між народамі". Будзем жа паслядоўнымі: калі мы вітаем сённяшнюю Рэспубліку Беларусь — дык аддадзім належнае БНР і тым людзям, якія ў неверагодна складаных умовах яе ўтварылі, аддадзім належнае іх палітычнай і дзяржаўнай мудрасці, іх геніяльнаму адчуванню гістарычнага моманту і прарочай празарлівасці. На жаль, быць удзячнымі сваім вялікім папярэднікам мы не ўмеем, усё яшчэ не навучыліся. Да гэтага часу, да сённяшняга дня паўтараюцца старыя і пл ятуцца новыя брудныя плёткі і пра БНР і пра яе творцаў.

Читать дальше
Тёмная тема
Сбросить

Интервал:

Закладка:

Сделать

Похожие книги на «Талісман»

Представляем Вашему вниманию похожие книги на «Талісман» списком для выбора. Мы отобрали схожую по названию и смыслу литературу в надежде предоставить читателям больше вариантов отыскать новые, интересные, ещё непрочитанные произведения.


Отзывы о книге «Талісман»

Обсуждение, отзывы о книге «Талісман» и просто собственные мнения читателей. Оставьте ваши комментарии, напишите, что Вы думаете о произведении, его смысле или главных героях. Укажите что конкретно понравилось, а что нет, и почему Вы так считаете.

x