Па-другое, практычна-творчы аспект. Адкрываючы для сябе культуру замежных беларусаў ва ўсёй яе разнастайнасці, ва ўсім багацці імён, асоб, почыркаў, вывучаючы і засвойваючы яе, мы значна пашыраем для сябе магчымасці творчых пошукаў, мастацкі арыентацый. Амызацікаўлены ў гэтым, мы — не дагматыкі, не правінцыялы (ва ўсякім разе не хочам імі быць). Значыць, трэба выдаваць у нас кнігі замежных беларускіх пісьменнікаў і наву коўцаў, наладжваць мастацкія выстаўкі, музычна-песенныя канцэрты і рабіць усё іншае, каб агульная палітра беларускай мастацкай культуры значна ўзбагацілася.
Па-трэцяе, аспект дзяржаўна-палітычны, ці іначай — беларуска-патрыятычны. Як дзяржава, Рэспубліка Беларусь абавязана цікавіцца лёсам нашай замежнай культуры, клапаціцца пра яе, падтрымліваць — так, як гэта робяць усе добрыя людзі. Іначай гэта будзе кепска характарызаваць нас у свеце. Свет вельмі чуйны да таго, як хто сябе паважае і як пра сваю годнасць, пра свой аўтарытэт клапоціцца, свет паважае тых, у каго высокае пачуццё ўласнай самапавагі, і памагае свет тым, хто сам умее пастаяць за сябе, хто сам не падае духам і не складае ў бяссіллі рук. Ну, а тым, хто сам змірыўся са сваім прапашчым лёсам, — тым свет гаворыць: ''Вы хочаце паціху сканаць? Ну і канайце! Значыць, вы не варты іншай долі!.."
Як да нас ставіцца свет — гэтым мы грэбаваць не можам, не маем права! Наадварот, мы сёння надзвычай зацікаўлены ў прызнанні — так, зацікаўлены, як, можа, ніхто іншы. Таму што разумеем: ад гэтага прызнання ў вялікай меры зал ежыць наш лёс, наша будучыня. Прызнаных — засланіць-закрыць ад жыватворнага сонца свабоды, спіхну ць у цен ь несвя домасці і гібення — будзе ўжо немагчыма. Хай жа ўсім нам і працуецца з цвёрдым і гарачым перакананнем, што зноў закрыць Беларусь — нікому не ўдасца.
З ПАШАНАЙ ДА ВЫТОКАЎ НАШАЙ ДУХОЎНАСЦІ
Даклад на канферэнцыі "Фальклор у сучаснай культуры" 20 чэрвеня 1994 г.
Захаванне і пашырэнне фальклору ў побыце, яго вывучэнне і прапаганда маюць для нас больш чым толькі культурна-мастацкае значэнне і павінны разглядацца не толькі ў плане эстэтычнага выхавання асобы чалавека і ўсяго народа. Зрэшты, гэтыя праблемы ўсюды, ва Ўсіх краінах свету ў пэўнай меры выходзяць за межы чыста культуралагічнага аспекта. Пытаннеб аднак, у тым, у якой меры яны з'яўляюцца і праблемамі патрыятычна-выхаваўчымі, а гэта значыць — палітычна актуальнымі. Па прычыне пэўных гістарычных абставін на Беларусі мы і сёння глядзім на фальклор не толькі з пункту гледжання задавальнення маральна-эстэтычных патрэб, але і як на дзейсны сродак фарміравання нацыянальнай самасвядомасці, як на спосаб самапазнання і самасцвярджэння. Мы вымушаны так глядзець, таму што мы, беларусы, усё яшчэ вымушаны змагацца за прызнанне нас як самастойнай нацыі у свеце — нацыі са сваім уласным абліччам, са сваёй самабытнай мастацкай культурай, з адметнымі асаблівасцямі сваёй духоўнасці. Мы ўсё яшчэ вымушаны даваць бой цемрашалам ад навукі і палітыкі, якія і дагэтуль вядуць сваю нялюдскую ноту, што беларусы — не самабытны славянскі народ, а толькі этнічнае адгалінаванне ад рускага народа, што беларуская мова — не самастойная славянская мова, а толькі дыялект рускай мовы, і што сваёй уласнай гісторыі ў нас няма, і сваёй матэрыяльнай і духоўнай культуры няма і г.д. і г.д. Дзіўна і неверагодна чуць такое ў канцы XX ст. — сёння, калі Беларусь прызнана ў цэлым свеце, і самабытнае беларускае мастацтва адкрылася ўсяму свету, — дзіўна і неверагодна, але ж факт. У нас жа, на нашай зямлі, у газетах, якія выходзяць тут, у Беларусі, усё яшчэ змяшчаюцца этналагічныя, гістарычныя і лінгвістычныя публікацыі, часам ваяўнічыя і агрэсіўныя па настрою, у якіх сцвярджаецца гэты псеўданавуковы абсурд. I не толькі ў друку. Па абавязку службы я мусіў прачытаць нямала лістоў, дасланых у Вярхоўны Савет, у якіх гэтаксама адмаўляецца і самастойнасць нашай мовы, і самабытнасць нашай культуры, і ўсё іншае, што дае нам права называцца народам і нацыяй. I займаюцца гэтай непатрэбшчынай не толькі тыя з людзей прыезджых, якія адпачатку хварэлі на вялікадзяржаўны шавінізм, але, на вялікую бяду нашу, і многія з беларусаў, нават адукаваных беларусаў. Карацей кажучы, даўняя-даўняя, знаёмая-знаёмая, гнусная-гнусная песня ўсё яшчэ спяваецца, усё яшчэ не змоўкла.
Вось чаму фальклор яшчэ можа саслужыць нам вялікую службу ў справе нашага нацыянальнага адраджэння, развіцця нацыянальнай самасвядомасці, і дак ладней — дзеля пазнання намі саміх сябе. Пазнаць і ведаць саміх сябе — з гэтага, уласна, усё і пачынаецца, пачынаецца галоўнае — фарміраванне і станаўленне нацыянальнай ідэі, без чаго не адбываецца станаўленне незалежнай нацыяналыіай дзяржавы. У фальклоры, у народнай творчасці — наша жыццё-быццё, наш гістарычны лёс, наша душа, наш характар, наша мова, наш светапогляд. У фальклоры як у люстэрку мы бачым сябе і гаворым сабе: вось гэта мы і ёсць, вось гэта наша духоўная сутнасць, наша ўласная мерка чалавека і чалавечнасці.
Читать дальше