Як бачым, пытанне аб калабарантах на Беларусі мае іншаегучанне, чым у той жаНарвегіі, ці ў Францыі, ці ў якой яшчэ еўрапейскай краіне. У гэных, у еўрапейцаў — не было ў душы таго, што было ў беларусаў: страшэннага чорнага болю за ўсю шматвяковую крыватачывую гісторыю Бацькаўшчыны, за ўсё яшчэ не ажыццеуленую мару аб яе свабодзе і незалежнасці.
Ну, а тыя ''банальныя памагатыя", што служылі ў карных атрадах, што забівалі, палілі, знішчалі мірнае насельніцьва, — тыя ні пра якую незалежную Беларусь не думалі. Звычайныя рабаўнікі і забойцы, адкіды роду людскога. Пра іх гаварыць не варта.
— Здараецца, параўноўваюць ролю немцаў і бальшавікоў на Беларусі. Ці лічыце Вы такое параўнанне карэктным?
— Яно не тое што некарэктнае — яно, па-мойму, цынічнае, гэта параўнанне. Хто больш, а хто менш зрабіў для Беларусі зла? Калі загінула больш людзей бел ару скіх — за семдзесят гадоў панавання бальшавізму ці за тры гады нямецка-фашысцкай акупацыі? А для чаго, скажыце, навошта гэта трэба параўноўваць? Ну, дапусцім, адны знішчылі беларусаў на сто тысяч, і ці на трыста тысяч, ці нават на паўмільёна — менш. I што? Іх віна перад нашым народам меншая? I наш рахунак да іх павінен быць больш літасцівы? Гэта паводле якой жа маралі? Гэта якім жа судом судзячы? Калі мы ведаем, як ''клапаціліся'' пра Беларусь "калектывізатары'' і "інтэрнацыяналісты", колькі самых лепшых, самых свядомых яе людзей — сялян, інтэлігентаў, рабочых і службоўцаў — яны паклалі ў дол, выслалі на пагібель у тундру і ў што гэта для лёсу Беларусі абярнулася, і калі мы ведаем пра ўсе тыя жахі, масавыя крывавыя расправы, якія тварылі на Беларусі фашысцкія вылюдкі, і што яны зрабілі з нашай зямлёй, з нашымі гарадамі і вёскамі, наколькі яны скарацілі наш таленавіты народ і ў што гэта зноў жа для нас, беларусаў, абярнулася, — дык не аб параўнанні іх ''заслуг'' мы павінны думаць, а аб тым, што ж гэта за доля наша такая, чаму гэта мы праз усю сваю гісторыю мусім такое цярпець і ці не пара нам нарэшце ўсім згуртавацца, каб раз і назаўсёды з такою доляй пакончыць?
Ахвяры Другой сусветнай вайны. Каго Вы адносіце да іх? Як ставіцеся да таго, што мёртвыя ўсе роўныя?
Усе, што загінулі, — усе ахвяры вайны, бо калі б не вайна — засталіся б жывымі не толькі людзі добрыя, слаўныя, светлыя, але і нягоднікі, што сталі здраднікамі і шчыравалі на акупантаў. Калі б не вайна — хто б ведаў, што яны — нягоднікі?
На самым пачатку акупацыі ў нас, у суседняй вёсцы, акружэнцы забілі немца. Для нас ён — вораг, а для яго сям'і? I сям'я ў сорак трэцім годзе забрала і перавезла ў Германію яго прах. Перад Богам мёртвыя ўсе роўныя. Перад людзьмі і перад памяццю людскою — так не бывае.'' Сабаку сабачая смерць!" — неаднойчы чытаў я тады ў партызанскіх лістоўках. Вось магіла нелюдзя-забойцы, вырадка, чые рукі па локці ў крыві, хто расстрэльваў, паліў, вешаў нявінных людзей. Што ж, я павінен біць перад ёй паклоны, ушаноўваць яго памяць, яго імя? Ну, выбачайце! Спакон веку так не было на нашай зямлі. Вырадкаў-забойцаў людзі пракліналі, а не ўшаноўвалі. I ў гэтым была выява высокай маральнасці народа. I школа грамадзянскай годнасці для маладых пакаленняў.
Лёс, які напаткаў Беларусь у Другой сусветнай вайне, такі ж, як і лёс Украіны, Расіі. Славянскае адзінства — не проста словы. А з Вашага пункту гледжання: ці існуе адметнасць у ваенным лёсе Беларусі? Чым застанецца Вялікая Айчынная ў гісторыі нашай Бацькаўшчыны?
Калі ідэю славянскага адзінства разглядаць у кантэксце Другой сусветнай вайны — дык трэба гаварыць не толькі пра рускіх і ўкраінцаў, але і пра палякаў, сербаў, славенцаў, балгараў, чэхаў і іншых. У кожнага з гэтых народаў свой ваенны лёс... У беларусаў — таксама, хоць ёсць і шмат агульнага з іншымі. Пра яго адметнасць я ўжо па сутнасці сказаў. Дадам толькі вось што. Беларусь была так пакрыўджана — як народ, як нацыя, што, здавалася б, менавіта яна найбольш павінна была паставіць Гітлеру служак, даць калабарантаў... А дала — найменш. Гэта — да пытання, ці ёсць нам чым ганарыцца перад людзьмі і народамі.
Вялікай Айчынная вайна абярнулася для нас, для нашага лёсу нечуванай трагедыяй. Яна застанецца самай трагічнай старонкай у гісторыі Беларусі. Колькі загінула ў ёй нашага народу! I вядома ж — лепшага. Як аслабеў і збяднеў у выніку наш нацыянальны генафонд! А якія панеслі страты ў тэрыторыях! Колькі этнічна беларускіх земляў адабраў у нас і аддаў суседзям крывавы крэмлёўскі тыран! А колькі беларусаў пасля вайны выехала з Беларусі — у Калінінградскую вобласць, у Карэлію, у Данбас, у Казахстан, у Полынчу! Мільён? Ці нават з гакам? А яшчэ колькі іх вывезлі гвалтам — у Сібір і на Калыму!.. Затое — колькі панаехал а за той жа час рознага народу да нас, каб пазаймаць тут пасады і папераводзіць усе ўстановы і школы з беларускай мовы на рускую!.. О, Божа прасветлы! Ці бачыў ён усё гэта?!.. I аднак жа мы ацалелі. I дажылі да незалежнасці. А таму і ўрок з усяго гэтага можа быць толькі адзін: значыць, сілы не пакінулі нас, воля і дух не зломленыя, і мы, у клопатах пра нашу незалежную Бацькаўшчыну, абавязаны апраўдаць усе пакладзеныя на яе алтар ахвяры і страты.
Читать дальше